ДО́ПЛЕР (Doppler) Крысціян Іаган (29.11.1803, г. Зальцбург, Аўстрыя — 17.3.1853),
аўстрыйскі фізік, матэматык і астраном. Чл. Аўстрыйскай АН (1848). Скончыў політэхн.ін-т у Вене (1825). У 1829—49 у розных ун-тах Аўстрыі, Чэхаславакіі і Германіі. З 1850 праф. Венскага ун-та. Навук. працы па оптыцы, акустыцы, тэорыі мікраскопа і аптычнага дальнамера, тэорыі колераў і інш. У 1842 тэарэт. абгрунтаваў залежнасць частаты прынятых ваганняў ад скорасці і напрамку руху крыніцы ваганняў адносна назіральніка (гл.Доплера эфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІН Аляксандр Мікалаевіч (23.7.1953, г. Спаск-Дальні, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе. Навук. працы па стахастычных працэсах абслугоўвання ў сістэмах са зменнымі рэжымамі функцыянавання і даследаванні тэлекамунікацыйных сетак.
Тв.:
Практикум на ЭВМ по теории массового обслуживания. Мн., 1994 (разам з Г.А.Мядзведзевым, Ю.В.Мелянцом);
Расчет характеристик однолинейной системы обслуживания, функционирующей в марковской синхронной случайной среде (разам з В.І.Клімянок) // Автоматика и телемеханика. 1997. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Барыс Андрэевіч (н. 6.7.1953, г. Кяхта, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1979). З 1982 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі, адначасова ў БДУ. У 1994—96 ва ун-це г. Білефельда (Германія). Навук. працы па статыстыцы шматмерных размеркаванняў, лімітавых тэарэмах тэорыі імавернасцей.
Тв.:
Точность гауссовской аппроксимации в банаховых пространствах // Теория вероятностей и ее применение. 1989. Т. 34, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЫ́ГМУНД (Zygmund) Антоні (26.10.1900, Варшава — 30.5.1992),
амерыканскі матэматык, заснавальнік чыкагскай школы матэм. аналізу. Чл. Польскай і Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Варшаўскі ун-т (1923). З 1922 у ВНУ Варшавы, з 1929 вучыўся ў Оксфардзе і Кембрыджы, у 1930—39 праф. Віленскага ун-та. З 1940 у ЗША. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі функцый рэчаіснай і камплекснай пераменнай, дастасаваннях тэорыі імавернасцей да матэм. аналізу.
Тв.:
Рус.пер. — Тригонометрические ряды. Т. 1—2. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 22.11.1937, в. Крупская Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.матэматык і механік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Львоўскі ун-т (1959). З 1971 у БДУ. Навук. працы па дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, механіцы суцэльнага асяроддзя і тэорыі пругкасці.
Тв.:
Метод квазифункций Грина в механике деформируемого твердого тела. Мн., 1993 (разам з М.А.Жураўковым);
Теоретические основы деформационной механики блочнослоистого массива соляных горных пород. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАЛЫ́ЦКІ Міхаіл Аляксеевіч (н. 11.9.1957, г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па метадах даследавання сетак масавага абслугоўвання і іх выкарыстанні для аналізу інфармацыйна-выліч. сістэм і інш. аб’ектаў эканомікі. Распрацаваў метад даследавання маркаўскіх сетак у пераходным рэжыме і сетак з адвольным абслугоўваннем у сістэмах.
Тв.:
Исследование сетей с многолинейными системами обслуживания и разнотипными заявками // Автоматика и телемеханика. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ Алег Уладзіміравіч (н. 25.2.1947, Мінск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1970), дзе працуе з 1993. Навук. працы па тэорыі тапалагічных груп і тэорыі Галуа. Пабудаваў тэорыю свабодных канструкцый праканечных груп.
Тв.:
Подгруппы и гомологии свободных произведений проконечных групп // Изв. АНСССР. Сер. математическая, 1989. Т. 53, № 1;
Группы Галуа многомерного локального поля положительной характеристики (разам з А.А.Шараметам) // Мат. сб. 1989. Т. 180, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКЦЫЯНО́ВІЧ Якуб (1.5.1725, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1790),
бел.матэматык і філосаф. Д-р навук і філасофіі (1759), д-р тэалогіі і царк. права (1761). Скончыў Віленскую акадэмію, дзе загадваў кафедрамі матэматыкі (1758—62) і філасофіі (1768—71); быў дырэктарам Віленскай астр. абсерваторыі (1758—64). З 1771 у навуч. установах Гродна. Аўтар 2 падручнікаў па матэматыцы, выдадзеных на лац. мове, у якіх выкладзены асновы арыфметыкі і алгебры, элементы геаметрыі, трыганаметрыі на плоскасці і іх дастасаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАНО́ЎСКІ Мікалай Максімавіч (н. 24.8.1942, с. Новасімбірка Кувандыкскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1999), праф. (1996). Скончыў Орскі пед.ін-т (1964). З 1972 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па інтэграцыйных падыходах, сучасных сістэмах і тэхналогіях у навучанні матэматыцы. Аўтар падручнікаў па геаметрыі для сярэдніх школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Тв.:
Методика преподавания математики в средней школе. Мн., 1990;
Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Яфім Яўстаф’евіч (н. 26.1.1932, с. Малая Лая Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел.матэматык і педагог. Канд.пед.н. (1976), праф. (1991). Скончыў Ніжнетагільскі пед.ін-т (1958), дзе і працаваў. З 1980 у Віцебскім ун-це. Навук. працы па праблемах метадалогіі і методыкі дыялагічнага выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.
Тв.:
Изучаем геометрию. М., 1987;
Учимся рассуждать и доказывать. М., 1989 (разам з І.Л.Нікольскай);
За страницами учебника геометрии. 2 изд. М., 1999.