1. Тое, што і завея, завіруха (у 1 знач.). Сек яго [паравоз] вецер, марозіў мароз, Душыла зімовая вея.Панчанка.У тундры я пражыў гады, Там, помню, веі гэтак дзьмулі.А. Александровіч.
2.звычайнамн. (ве́і, ‑яў). Тое, што і вейкі. Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі.Калачынскі.Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля.Капыловіч.
2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Злі́гла цёпла’ (Сцяшк.). Параўн. укр.зли́г(ну)ти ’паменшыцца (пра мароз)’ (Грынч.). Прыслоўе ад элавага дзеепрыметніка да дзеяслова *злігнуць ’пацяпле́ць’. Верагодна, звязана з льга, лёгкі (гл.) з чаргаваннем галоснага: з‑ліг‑ну‑ць. Сувязь з балт. формамі (пра якую гл. адліга) можа быць генетычнай, а не сведчыць пра запазычанне насуперак Лаўчутэ, Сл. балт., 18 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сква́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пячыся на агні; смажыцца. Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына.Чорны.
2.Разм. Грэцца на сонцы; знаходзіцца ў вельмі гарачым месцы. Скварыцца на сонцы.
3.Зал.да скварыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі змерзнуць. Моцны мароз даваў сябе адчуваць: зусім скалелі ногі.Лынькоў.Усе скалелі, але ж трэба было сядзець у цесных і сырых акопах і чакаць.Новікаў.
2.Разм.груб. Памерці, сканаць. Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому з голаду не скалець.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗМО́ЎНЫ ВЕРШ, гутарковы верш,
верш, пабудаваны на інтанацыйнай аснове. Для яго характэрна размоўная інтанацыя, пэўная адвольнасць у суаднесенасці інтанацыйна-сінтакс.і метрычнай структур. Сказы неаднолькавай даўжыні і будовы спалучаюцца ў Р.в. без якой-н. папярэдне вызначанай сістэмы.
От і свята, от каляды,
На марозе скрыпяць санкі...
Ўсе на свеце святку рады,
Ўсюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчаты,
А гарэлкі п’юць чы мала?!
Адно слова — ўсюды свята...
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!.. скажаш — цяжка,
Дый не надта ж ты і сыта,
А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара... рвана... ветрам шыта...
Стаў крапчэй мароз ка святу.
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне ў хату...
Ну! кабыла! чаго стала?!
(Я.Лучына. «Што думае Янка, везучы дровы ў горад»)
Асаблівую ролю ў Р.в. адыгрываюць паўзы, паўторы, умаўчанні, пропускі, анакалуф, часта выкарыстоўваецца анжамбеман (пачатак сінтаксічна цэласнага словазлучэння знаходзіцца ў адным вершаваным радку, а канец у наступным). Р.в. зрэдку падзяляецца на строфы, часта мае амебейную кампазіцыю. У сучаснай бел. паэзіі пашыраны ў медытатыўнай лірыцы і звязаны з выяўленнем філас. зместу («Эстафета агню» М.Танка, «Мысль і слова» С.Дзяргая і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.
1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.
Самлець ад страху.
2.у знач.вык. Страшна (разм.).
Мароз такі — проста с.
3.у знач.прысл. Надзвычай многа (разм.).
Грыбоў у лесе с.!
◊
Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.
На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.
Пад страхам чаго — пад пагрозай.
Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.
У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адлютава́ць, ‑туе; зак.
Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні.Зарыцкі.//перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)