стыля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Малады чалавек, далёкі ад грамадскіх інтарэсаў, для якога характэрны пагоня за крыклівай модай адзення і экстравагантныя манеры. Таму і глядзім так сурова На хліпкіх стыляг і пралаз.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звы́чкаж.
1. (прывычка) Gewóhnheit f -, -en; Ángewohnheit f -, -en; Maníeren pl (манеры);
2.разм. (звычай, традыцыя) Brauch m -(e)s, Bräuche; Sítte f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
высакаро́дны, -ая, -ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.
В. чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.
В. ўчынак.
Высакародныя мэты.
3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.
Высакародная прастата ліній.
Высакародныя манеры.
4.Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.
В. алень.
Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
|| наз.высакаро́днасць, -і, ж. (да 1—3 знач.) івысакаро́дства, -а, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
stock-in-trade[ˌstɒkɪnˈtreɪd]n.
1. запа́с тава́раў
2. інвента́р, абсталява́нне
3. шабло́нныя мане́ры або́ рэ́плікі, хі́трыкі;
a politician’s stock-in-trade прыёмы во́пытнага палі́тыка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рускі пісьменнік. Майстар кароткіх апавяданняў, якія публікаваў з 1916. Яго творам уласцівы лаканізм, спалучэнне ў вобразах, сюжэтных калізіях і апісаннях тэмпераменту са знешняй бясстраснасцю. Вострапсіхалагічныя навелы пра грамадз. вайну (зб-кі «Конармія», 1926; «Адэскія апавяданні», 1931) падкрэсліваюць самабытнасць яго творчай манеры. Аўтар п’ес «Захад» (1928), «Марыя» (1935), кінасцэнарыяў (фільм «Блукаючыя зоркі», 1926), нарысаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДА́Р ((Godard) Жан Люк) (н. 3.12.1930, Парыж),
французскі кінарэжысёр. Адзін з вядучых прадстаўнікоў «новай хвалі». Яго творчай манеры ўласцівы своеасаблівы і востры стыль кінаапавядання, выражаны ў рытмічна-імпульсіўным мантажы, частым выкарыстанні ручной камеры, у нетрадыцыйнай лексіцы дыялогаў. Сярод фільмаў: «На апошнім дыханні» (1960), «Жыць сваім жыццём» (1962), «Шалёны П’еро» (1965), «Уікэнд» (1967), «Імя Кармэн» (1983), «Германія, дзевяць нуль» (1991), «Назаўсёды Моцарт» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІКАВА (Таццяна Іванаўна) (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст.манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНВІ́ЛЬ [Grandville; сапр.Жэрар (Gérard) Жан Іньяс Ізідор, 15.9.1803, г. Нансі, Францыя — 17.3.1847],
французскі графік. Вядомы як аўтар актуальных і вострых паліт. карыкатур на бюракратыю, парыжскіх буржуа, ілюстрацый да твораў англ. пісьменнікаў Дж.Свіфта («Падарожжы Гулівера»), Д.Дэфо («Рабінзон Круза» і інш.). Для маст.манеры Гранвіля характэрны метафарычнае выкарыстанне вобразаў жывёл, асобных прадметаў, дакладная дэталізацыя малюнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВІЧ (Нікалай) (21.12.1835, г. Свіштоў, Балгарыя — 25.2.1894),
балгарскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў свецкага мастацтва эпохі балг. Адраджэння. Вучыўся ў Венскай (1852—54) і Мюнхенскай (1856—58) АМ. Працаваў у рэаліст.манеры. Аўтар карцін і літаграфій на гіст.-патрыят. тэмы, партрэтаў. Сярод твораў; аўтапартрэт (1854), «Аспарух» (каля 1867—69), «Крум» (1867—69), «Хрышчэнне Прэслаўскага палаца» (1875) і інш.