адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—31. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — в.Расна (цяпер у Дрыбінскім р-не Магілёўскайвобл.). Уключаў 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны, тэрыторыя перададзена ў Горацкі, Мсціслаўскі і Чавускі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАВА́ (раней Арэва),
вёска на Беларусі, у Круглянскім пасялковым Савеце Круглянскага р-на Магілёўскайвобл. За 11 км на Пн ад Круглага. 73 ж., 41 двор (1995).
Узнікла не пазней як у 1-й трэці 16 ст. на землях Друцкага княства як маёнтак князёў Друцкіх-Горскіх. Упершыню згадваецца ў дакументах Метрыкі ВКЛ у 1541 і 1544. У Лівонскую вайну 1558—83 спалена рус. войскамі (1566). Пасля 1772 у Шклоўскім пав.Магілёўскайгуб. У 1835 заснавана вінакурня, у канцы 19 ст. — кардонная мануфактура, млын, у пач. 20 ст. паселішча ў Круглянскай вол. Магілёўскага пав., складалася з маёнткаў Вялікая Арава і Малая Арава. У складзе калгаса «Свабода». Пач. школа, клуб, магазін. Каля вёскі курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЧАС, Воўчыца,
рака ў Магілёўскайвобл., правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 80 км. Пл. вадазбору 427 км. Пачынаецца з балота каля в. Старынка Мсціслаўскага р-на, цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне праз Крычаўскі і Чэрыкаўскі р-ны. Асн. прытокі р. Яленка (злева) і ручай Глінец (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 100—250 м у вярхоўі, 1—1,3 км у вусці. Пойма двухбаковая, пераважна лугавая, месцамі забалочаная, шыр. ад 50—200 м у верхнім цячэнні да 250—350 м у ніжнім. Рэчышча звілістае, у вярхоўі каналізаванае на 21,9 км. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Берагі стромкія і абрывістыя, у сярэднім цячэнні забалочаныя, пад хмызняком. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРЫГА́НЬЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (1823, Чарнігаўская вобласць — 14.6.1892),
рускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. У 1845—48 служыў на Каўказе. Удзельнік «Т-ва выставак маст. твораў». З 1860-х г. наведваў Беларусь, з пач. 1880-х г. да канца жыцця жыў у Магілёўскайгуб., там і памёр. Пісаў пейзажы: «Краявід у Магілёўскай губерні» (Пецярбургская АМ за гэты пейзаж прысвоіла Атрыганьеву званне «Ганаровы вольны супольнік»), «Восень», «Вечар» (усе ў 1886), «Перад заходам сонца» (1889), «Дубовы гай» і «Пасля дажджу» (1890) і інш. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны «Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж з капліцай)» (1854), «Расшчэплены дуб» (1889).
М.Атрыганьеў. Вечар у Мінскай губерні (Пейзаж э капліцай). 1854.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Мікалай Цярэнцьевіч) (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі маст.ін-т імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага р-на, піянеру-герою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Рагачоў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2.4.1777 у Магілёўскайгуб., з 23.12.1796 — у Беларускай губ. У гэты час паўд. частка павета далучана да Гомельскага пав., а на Пн яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага пав. З 27.2.1802 у Магілёўскайгуб. з аднаўленнем межаў 1777. З 1861 падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Пл. каля 7451 км², нас. 121,6 тыс.чал. (1864), 142,9 тыс.чал. (1885). У 1917 было 14 валасцей. З 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 3.3.1924 у складзе БССР. 17.7.1924 скасаваны, яго тэр. ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́ТЫ БЕДНАТЫ́, камбеды,
органы вясковай беднаты, надзвычайныя органы сав. улады на вёсцы ў 1918—19. Ствараліся паводле дэкрэта ВЦВК і СНК РСФСР ад 11.6.1918 «Аб арганізацыі і забеспячэнні сялянскай беднаты». На Беларусі К.б. пачалі стварацца ў канцы чэрв. 1918 на неакупіраванай герм. войскамі тэр. Віцебскай (6 паветаў), Магілёўскай (11) і Мінскай (6) губ. Да ліст. 1918 тут створана больш за 7 тыс. К.б. Асн. іх задачы: размеркаванне хлеба, прадметаў першай неабходнасці, с.-г. інвентару; садзеянне харчовым атрадам у канфіскацыі лішкаў збожжа ў заможных сялян. Пазней К.б. сталі займацца мабілізацыяй сялян, аказаннем дапамогі Чырв. Арміі, барацьбой з дэзерцірамі. Яны арганізоўвалі таксама школы, хаты-чытальні, б-кі, распаўсюджвалі сав. перыядычныя выданні. 6—9.11.1918 6-ы Усерас. з’езд Саветаў прыняў Пастанову «Аб ліквідацыі камітэтаў беднаты і перавыбарах валасных і сельскіх Саветаў». У неакупіраваных паветах Магілёўскай і Віцебскай губ. пачаліся перавыбары; на вызваленай да гэтага часу тэр.Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губ. ствараліся рэўкомы, адначасова на працягу 1919 тут арганізоўваліся і камбеды. Вынікам дзейнасці К.б. было ўмацаванне на вёсцы бяднейшых і серадняцкіх гаспадарак, аслабленне пазіцый заможных сялян, змена парт. складу Саветаў на карысць РКП(б).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́НАЎКА,
рака ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскайвобл., у бас. Дняпра. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 113 км². Пачынаецца за 2,2 км на Пн ад в. Кучын, упадае ў Чыгірынскае вадасх. Ад вытоку на 10,8 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЧА, Кечкаўка,
рака ў Беларусі, у Асіповіцкім р-не Магілёўскайвобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Лазавое. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЛЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Магілёўскім, Быхаўскім і Чавускім р-нах Магілёўскайвобл., правы прыток Расты (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца каля паўн. ускраіны в. Ліпец Магілёўскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная.