СЯМЁНАЎ (мянушка Куцень) Максім, бел. майстар сярэбраных спраў 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з г.п. Копысь (Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля як чаканшчык і майстар чэрневай справы. Сярод работ: рэльефныя абклады абразоў, праразныя кадзілы, сярэбраны і медны посуд; магчыма, зрабіў сярэбраны ківот для палат царэўны Наталлі Аляксееўны.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia),
археалагічная культура рыбаловаў і збіральнікаў 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. на цэнтр. узбярэжжы Эквадора. Адна з самых стараж. культур Новага Свету. Магчыма, яе носьбітам было вядома прымітыўнае земляробства. Выяўлены багата арнаментаваны гліняны посуд і статуэткі жанчын, каменныя нажы, разцы, скрабкі, зерняцёркі, клінападобныя сякеркі, рыбалоўныя кручкі з ракавін, касцяныя шылы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́РАЎСКІЯ БУГРЫ́,
паралельныя, амаль шыротна выцягнутыя грады і ўзвышшы ў Прыкаспійскай нізіне, паміж вусцямі рэк Кума і Эмба. Маюць правільную авальную форму. Выш. ад 10 да 45 м, даўж. да 25 км, шыр. 200—300 м, адлегласць паміж грабянямі 1—2 км. Складзены з пяску і крошкі шчыльных карычневых глін. Магчыма, эолавага паходжання. Упершыню апісаны К.М.Бэрам; адсюль назва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАБАЛО́ННЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на сціснутым або звадкаваным гаручым газе. Балоны з газам устанаўліваюцца на аўтамабілі. Бываюць універсальныя (магчыма пераключэнне на бензін) і спецыяльныя (толькі на газе). Характарызуюцца меншым зносам рухавіка, большай эканамічнасцю, меншай таксічнасцю выхлапных газаў і інш. У СССР распрацаваны ў 1930-я г., прамысл. выпуск з 1939 (на звадкаваным газе з 1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],
дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАІ́ТЫ,
у заходнесеміцкай міфалогіі насельнікі царства мёртвых. У міфалагічных паданнях Р. разам з багамі трапезнічаюць і дапамагаюць у рабоце вярх. богу Ілу, а на зямлі разам з жывымі людзьмі робяць ахвярапрынашэнні. Магчыма, Р. называлі таксама катэгорыю жывых людзей, што прайшлі спец. абрад пасвячэння (квазісмерць), які ўраўноўваў іх з насельнікамі царства мёртвых і дазваляў далучацца да тайнаў багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНАСПАРЫДЫЁЗ,
хранічны мікоз жывёл і чалавека, які выклікае грыб рынаспарыдыум. У жывёл праяўляецца паліпознымі разрастаннямі на слізістай абалонцы поласці носа. На Р. хварэюць буйныя рагатыя жывёлы, коні, сабакі. Заражэнне аэрагеннае, пылавымі часцінкамі глебы і інш.У чалавека Р. бывае на слізістай абалонцы носа, гартані, вачэй, магчыма пашкоджанне ўнутр. органаў. Узбуджальнік трапляе ў арганізм праз пашкоджаныя слізістыя абалонкі. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННА́Я ЛІХАМА́НКА, паліноз,
алергічнае захворванне, якое выклікаецца пылком раслін. Мае сезонны характар у залежнасці ад часу цвіцення раслін. С.л. гал. чынам выклікае пылок збожжавых, пустазелля (асабліва амброзія), некат. дрэў (бяроза, вольха, арэшнік). Праяўляецца рынітам, ларынгітам і інш. хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы. Магчыма спалучэнне С.л. з харч. алергіяй. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́РЭБУС (Erebus),
дзеючы вулкан у Зах. Антарктыдзе на в-ве (магчыма п-ве) Роса. Выш. 3794 м. Складзены з базальтаў і туфаў. Гал. кратэр дыям. 850 м і глыб. 275 м, размешчаны на выш. 3743 м. У кальдэры — фумаролы і гейзеры. Адкрыты ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса. Названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі.