кастру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн.лек; ж.

Памянш.-ласк. да каструля; невялікая каструля. Цётка Стэфа прынесла з кухні каструльку, у якой, мусіць, было яшчэ нешта да абеду. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лек; ж.

Разм. Тое, што і бабылька. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям’і і называла сябе «самасейкаю». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцу́лькі, лек; адз. няма.

Разм. іран. Вечар з танцамі, вечарынка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыва́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці (уст.).

А. горада.

Сельскі а.

2. Чалавек, які жыве дробнымі асабістымі інтарэсамі.

Ператварыцца ў абывацеля.

|| ж. абыва́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. абыва́цельскі, -ая, -ае.

А. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́лька², -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Тое, што і калыска (у 1 знач.).

2. Вісячы памост з бартамі для падымання на вышыню рабочых, будаўнічых матэрыялаў, інструментаў для работы.

3. Частка лафета (спец.).

|| прым. лю́лечны, -ая, -ае.

Л. транспарцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́бля, -і, мн. -і, -бель і -яў, ж.

Халодная зброя з доўгім выгнутым клінком.

Сячы шаблямі ворага.

Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў).

|| памянш. ша́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

|| прым. ша́бельны, -ая, -ае.

Шабельныя ножны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cure-all

[ˈkjʊrɔl]

n.

панацэ́я, лек ад усі́х хваро́баў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inhalant

[ɪnˈheɪlənt]

n.

1) лек для інгаля́цыі

2) інгаля́тар

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

botanic

[bəˈtænɪk]

1.

adj.

батані́чны

2.

n.

зёлкавы лек

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

alterative

[ˈɔltərətɪv]

adj.

які́ выкліка́е зьме́ну, зьменатво́рны (лек, рэжы́м)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)