ПА́ЎЛЮС ((Paulus) Фрыдрых) (23.9.1890, г. Гуксхаген, Германія — 1.2.1957),
германскі военачальнік. Ген.-фельдмаршал (1943). У арміі з 1910. Скончыў кадэцкі корпус (1911). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1935—39 нач. штаба танк. войск. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба 4-й арміі ў час Польск. кампаніі 1939, нач. штаба 6-й арміі ў перыяд Франц.кампаніі 1940, 1-ы обер-кватармайстар (нач. аператыўнага ўпраўлення) Генштаба сухап. войск (з вер. 1940), са студз. 1942 каманд. 6-й арміяй на сав.-герм. фронце. Трапіўшы ў акружэнне ў раёне Сталінграда, 31.1.1943 капітуляваў з паўд. групай сваёй арміі (гл.Сталінградская бітва 1942—43). У сав. палоне пасля 20.7.1944 (няўдалы замах у Германіі на А.Гітлера) уступіў у антыфаш. Саюз ням. афіцэраў і Нацыянальны камітэт «Свабодная Германія». У 1946 сведка абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе. Пасля вызвалення з палону (1953) жыў у г. Дрэздэн. Аўтар твора «Я знаходжуся тут па загадзе» (апубл. ў 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
shipping
[ˈʃɪpɪŋ]
n.
1) перасы́лка тава́раў, гру́заў
2)
а) coll. караблі́, гандлёвы флёт
б) агу́льны тана́ж
3) флёт дзяржа́вы, кампа́ніі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кампаньён, ‑а, м.
1. Той, хто складае кампанію каму‑н., разам з кім‑н. удзельнічае ў чым‑н. Фёдар Міхайлавіч Мешчаракоў спяшаўся на аб’ект, і я папрасіўся да яго ў кампаньёны.Дадзіёмаў.Міхась іграць перастаў, а за ім змоўклі галасы і яго кампаньёнаў.Скрыган.
2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.
[Фр. compagnon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аф-шо́р
(англ. off shore = літар. удалечыні ад берага)
від кампаніі, якая створана або зарэгістравана на тэрыторыі замежнай, галоўным чынам невялікай дзяржавы, і карыстаецца падатковымі льготамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
We have an opportunity to rethink our campaign strategy. У нас ёсць магчымасць перагледзець стратэгію нашай кампаніі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
abscond[əbˈskɒnd]v.fml(from smth., with smb.) збе́гчы, зні́кнуць;
He absconded from the country with the company funds. Ён збег з краіны, прыхапіўшы грошы кампаніі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПІЦЭ́НЫ, піцэнты (лац. piceni),
старажытнае італійскае племя, якое па мове адносілася да оска-умбраў. Жылі ва ўсх. частцы Італіі (вобл. Піцэн). Лічаць, што П. перасяліліся ў Італію ў пач.жал. веку. Змяшаўшыся са стараж. насельніцтвам Піцэна, стварылі своеасаблівую культуру Навілара (9—7 ст. да н.э.).
У 269—268 да н.э. заваяваны рымлянамі; нязначную частку П., якія жылі на ПдКампаніі, рымляне адцяснілі ў Луканію да Пестума.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ды́лінг
(англ. dealing)
памяшканне, у якім супрацоўнікі банка або кампаніі (дылеры) ажыццяўляюць здзелкі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі, золатам з дапамогай тэлефонаў, тэлексаў, факсаў і іншай тэхнікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІТГЕНШТЭ́ЙН (Пётр Хрысціянавіч) (5.1.1769, г. Нежын, паводле інш. звестак г. Пераяслаў-Хмяльніцкі, Украіна — 11.6.1843),
рускі ваенны дзеяч. Граф, з 1834 князь. Ген.-фельдмаршал (1826). З роду Вітгенштэйнаў. На вайск. службе з 1781. Удзельнік польск. кампаніі 1794, вайны з Персіяй 1795—96, рус.-аўстра-франц. вайны 1805, рус.-тур. вайны 1806—12, кампаніі 1807 супраць Францыі, рус.-швед. вайны 1808—09. З кастр. 1810 камандзір 1-га пях. корпуса 1-й Зах. арміі М.Б.Барклая дэ Толі, прыкрываў паўн. частку зах. граніцы Расіі. У вайне 1812 удзельнічаў у вырашальных бітвах на тэр. Беларусі. Пакінуты для самаст. дзеянняў у раёне Дрысы—Полацка для прыкрыцця стратэг. напрамку на Пецярбург, корпус Вітгенштэйна стаў фактычна асобнай арміяй, вызваляў ад французаў Полацк, Лепель і інш. (гл.Полацкія бітвы 1812, Клясціцкія баі 1812, Чашніцкія баі 1812, Бярэзінская аперацыя 1812). Са снеж. 1812 Вітгенштэйн галоўнакаманд. Зах. арміяй, у крас. — маі 1813 камандаваў аб’яднаным рус.-прускім войскам, рус. войскамі ў складзе Багемскай (Галоўнай) арміі. З 1818 галоўнакаманд. 2-й арміяй, чл.Дзярж. савета. У 1828—29 камандаваў рус. войскам у вайне з Турцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
статы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Акцёр, які выконвае на сцэне другарадным ролі без слоў, удзельнік масавых сцэн. Калі была патрэба, усе .. [хлапчукі] выходзілі на сцэну статыстамі.Рамановіч.
2.перан. Асоба, якая адыгрывае зусім малую ролю ў той ці іншай справе, дзейнічае пасіўна. Тым, хто запрашаўся дзеля кампаніі, відаць, апрыкрала роля статыстаў.Навуменка.
[Ад грэч. statos — які стаіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)