амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Чл.-кар.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1952), мед. каледж ун-та Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 (праф. мікрабіялогіі з 1973, праф. малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981). Навук. працы па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генет. рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генет. рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты. Нобелеўская прэмія 1978 (разам з В.Арберам і Д.Натансам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́СБЕРГ (Strasberg) Лі (17.11.1901, Нью-Йорк — 17.2.1982),
амерыканскі акцёр, рэжысёр, педагог. Займаўся ў Амерыканскім лабараторным т-ры, дзе вывучаў сістэму Станіслаўскага, якая стала асновай яго выкладчыцкай дзейнасці. Творчую дзейнасць пачаў у 1925 як акцёр. Адзін з заснавальнікаў т-ра «Груп» (1931), з 1937 рэжысёр т-раў Брадвея, з 1948 педагог (з 1951 кіраўнік) Акцёрскай студыі ў Нью-Йорку. Сярод пастановак: «Дом Конелі» (1931) і «Джоні Джонсан» (1936) П.Грына, «Людзі ў белых халатах» С.Кінгслі (1933), «Пятая калона» Э.Хэмінгуэя (1940), «Сутыкненне ноччу» К.Одэтса (1941) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЗЕРБІ (Wetherbee) Джэймс (н. 27.11.1952, г. Флашынг, штат Нью-Йорк, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Нотр-Дам (1974). З 1975 у ВМФ ЗША. З 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 9—20.1.1990 — на КК «Калумбія» (як пілот), 22.10—1.11.1992 — на КК «Калумбія», 3—11.2.1995 — на КК «Дыскаверы», 26.9—6.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 8—21.3.2001 — на КК «Дыскаверы» па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй (усе палёты — як камандзір КК). У космасе правёў 52,65 сут.
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1971).Д-р філасофіі (1955). Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1935), дзе працаваў у 1933—49. З 1949 у Нац. ін-це здароўя, з 1955 заг. аддзела Ін-та псіхічнай гігіены (г. Бетэсда). Навук. працы па абмене норадрэналіну, выявіў асн. шляхі яго інактывацыі. Даследаваў ролю парушэнняў абмену катэхаламінаў у патагенезе гіпертаніі і некат. захворванняў нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970 (з Б.Кацам і У.С.Эйлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУК (Brook) Пітэр (н. 21.3.1925, Лондан),
англійскі рэжысёр. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1943 у Лондане. У Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры (з 1962 адзін з кіраўнікоў т-ра) паставіў п’есы У.Шэкспіра «Мера за меру», «Зімовая казка», «Гамлет», «Кароль Лір» і інш. Працаваў у драм. т-рах Лондана, Бірмінгема, Парыжа. Ставіў оперы ў «Ковент-Гардэн» (Лондан) і «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1944 працуе ў кіно. Сярод фільмаў: «Опера жабракоў» (1953), «Мадэрата кантабіле» (1960), «Уладар мух» (1962), «Кароль Лір» (1971), «Трагедыя Кармэн» (1984). З 1971 кіраўнік Міжнар. цэнтра тэатр. даследаванняў у Парыжы.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1972). Скончыў Карнельскі ун-т (1954). З 1957 праф. розных ун-таў ЗША, з 1973 — Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі гравітацыі, касмалогіі. Незалежна ад А.Салама прапанаваў адзіную мадэль слабага і эл.-магн. ўзаемадзеяння (тэорыя Вайнберга—Салама), выказаў гіпотэзу глюонаў. заклаў асновы кіральнай дынамікі — новага кірунку ў тэорыі элементарных часціц. Нобелеўская прэмія 1979.
Тв.:
Гравитация и космология. М., 1975;
Единые теории взаимодействия элементарных частиц // Успехи физ. наук. 1976. Т. 118, вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСЭ́Н (Dassin) Джо (5.11.1938, Нью-Йорк — 21.8.1980),
французскі шансанье, кампазітар. Сын франц. кінарэжысёра Жуля Д. і скрыпачкі Б.Лонер. Дзед Д. — выхадзец з Расіі (эмігрыраваў у ЗША у пач. 20 ст.). Скончыў Мічыганскі ун-т як этнолаг. Вывучаў амер. і індзейскі фальклор, інтанацыі якога пазней ляглі ў аснову многіх яго песень. У 1950-я г. пакінуў ЗША, жыў у іншых краінах, застаўся ў Францыі. У пач. творчасці зазнаў уплыў франц. кампазітара і шансанье Ж.Брасенса. З 1967 выступаў на эстрадзе (з 1969 у т-ры «Алімпія»). Сярод яго песень найб. папулярныя «Бабіна лета», «Елісейскія палі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЎШ (Bausch; сапр.Філіпіне; Philippine) Піна
(н. 27.7.1940, г. Золінген, Германія),
нямецкая артыстка балета, балетмайстар. Вучылася ў «Фолькванг-шуле» К.Іоса (г. Эсэн). Танцавала ў «Фолькванг-балеце», трупе «Новага амерыканскага балета», у «Метраполітэн-опера» (Нью-Йорк). З 1969 балетмайстар розных т-раў у ФРГ, з 1971 балетмайстар Танц. ансамбля ў Вуперталі. Ставіць балеты на аснове па-экспрэсіянісцку завостранага танца мадэрн у суправаджэнні сімф., вакальнай і канкрэтнай музыкі, тэксту. Пастаноўкі: «Вакханалія» ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера (1971), «Адажыо» на муз. «Пяці песень» Г.Малера (1974), «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (1976), «Ідзі, станцуй са мной» на зборную музыку (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Эдуард Пятровіч (н. 18.9.1930, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БПІ (1954) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск), у 1978—92 нам. дырэктара гэтага НДІ. У 1971—78 супрацоўнік Сакратарыята ААН (г. Нью-Йорк, ЗША). Навук. працы па метадах разліку і комплекснага выкарыстання воднага патоку, аднаўляльных крыніцах энергіі і іх выкарыстанні, нарматыўным забеспячэнні дзярж. разліку выкарыстання вод.
Тв.:
Вода. Природа Человек. Мн., 1986 (разам з Б.У.Фашчэўскім);
Возобновляемые источники энергии и возможности их использования в Беларуси. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ГІ (Carnegie) Дэйл (1888, г. Мэрывіл, ЗША — 1955),
амерыканскі псіхолаг, спецыяліст у галіне міжасобасных адносін. Скончыў Пед. каледж ва Уорэнсбергу (1907), вучыўся ў Амер. акадэміі тэатр. мастацтва (Нью-Йорк). З 1912 выступаў з лекцыямі аб гарманічным жыцці, узаемаадносінах паміж людзьмі, уменні даходліва выказваць свае думкі; атрымаў вял. папулярнасць. Стварыў комплексную сістэму навучання дарослых, якая ўключала практыку публічных выступленняў, мастацтва пераканання, вырашэння праблем і прыкладную псіхалогію. Аўтар кніг, напісаных у жанры рэкамендацый і павучанняў.
Тв.:
Рус.пер. — Как завоевывать друзей и оказывать влияние на людей. М., 1989;
Как перестать беспокоиться и начать жить. М., 1990.