1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, устойлівым.
Бераг умацаваўся.
Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.
Часць умацавалася на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.
Нервы ўмацаваліся.
Здароўе ўмацавалася.
Яго становішча ўмацавалася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.
Гаспадаркі ўмацаваліся.
|| незак.умацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.умацава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ДЗІПРАЖЫЎМА́Ш», Дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Гомелі як філіял Кіеўскага ін-та «Дзіпрасельмаш». З 1978 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прамысл. прадпрыемстваў і збудаванняў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, экалагічных (ачышчальныя збудаванні, сан.-ахоўныя зоны), распрацоўка праектаў гранічна дапушчальных выкідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ,
стараж. прадметы, збудаванні, пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з’яўляюцца аб’ектам археал. даследаванняў. Да археалагічных помнікаў адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, упрыгожанні, паселішчы (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), рэшткі жытлаў, гідратэхн. збудаванняў, майстэрні, горныя выпрацоўкі, пячоры, стараж. ўмацаваныя лініі (абарончыя валы, равы), дарогі, пабудовы на па́лях, малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, стараж.арх. помнікі, пахаванні, надмагільныя і культавыя збудаванні (каменныя бабы, следавікі, ідалы, свяцілішчы і інш.). Археалагічныя помнікі — рэчавыя гіст. крыніцы, па якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства. На Беларусі выяўлена каля 900 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жал. веку і інш.
Да арт.Археалагічныя помнікі. Умацаванае паселішча бронзавага веку Дун Энгус. Астравы Аран, графства Голуэй, Ірландыя.Да арт.Археалагічныя помнікі. Гарадзішча Індура ў Гродзенскім р-не.Да арт.Археалагічныя помнікі. Курганы каля в. Высачаны Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ.
Засн. ў 1505 у Ашмянахвял.кн.ВКЛ і каралём польскім Аляксандрам. Будынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанар (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збудаванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мураваны зальны касцёл. У 1832 кляштар закрыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
умацава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. умацаваць і умацавацца.
2. Абарончае збудаванне; месца, дзе ўзведзены такія збудаванні. На світанні, пакінуўшы траншэі на ўзлеску, пяхота ўслед за танкамі рванулася цераз поле на варожыя ўмацаванні.«Звязда».Частка пасада, якая была побач з дзядзінцам, .. акружалася другой лініяй умацаванняў і называлася акольным горадам, або астрогам.Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРЫЯТЫ́ДА (грэч. kaiyatides літар. жрыцы храма Артэміды ў Карыях Стараж. Грэцыі),
скульптурная выява жанчыны ў поўны рост, якая служыць апорай бэлькі ў арх.збудаванні ці вобразна выяўляе гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашырана ў ант. (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архітэктуры 17—19 ст. На Беларусі трапляюцца з канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГА́Н,
горад у цэнтр.ч. М’янмы. Будыйскі рэліг. цэнтр і месца паломніцтва. Засн. ў 850. Каля 10 тыс.ж. (1999). Рачны порт на р. Іравадзі. Харч.прам-сць. Цэм з-д. Паблізу — цэнтр вытв-сці лакавых вырабаў. Шматлікія культавыя збудаванні (каля 2 тыс. храмаў і пагад) 10—13 ст. Рэшткі цагляных сцен і варот квадратнага ў плане (1 км х 1 км) горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загараджа́льнывайск. Sperr-;
загараджа́льны аго́нь Spérrfeuer n -s, Féuerwalze f -, -n; Féuerwelle f -, -n (рухомы);
загараджа́льная паласа́ Spérrstreifen m -s, -;
загараджа́льны атра́д Spérrabteilung f -, -en;
загараджа́льныя збудава́нні Schútzanlagen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АХІЧХА́ТРА,
старажытна-індыйскі горад у даліне р. Ганг (штат Утар-Прадэш, Паўн. Індыя). Паводле эпасу «Махабхарата», быў сталіцай Паўдн. Панчалаў. Даўжыня гар. валоў, пабудаваных каля 500 да нашай эры, каля 5,6 км. Раскопкамі выяўлена 9 буд. гарызонтаў, верхні датуецца канцом 11 — пач. 12 ст. У ніжніх гарызонтах выяўлены збудаванні з сырцовай цэглы, некалькі храмаў эпохі Гупта (4—6 ст.). У 9—11 ст. Ахічхатра заняпала.