эжэ́ктар, ‑а, м.

1. Спец. Прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні эжэкцыі (у 1 знач.). Паравы эжэктар.

2. Механізм у агнястрэльнай зброі, які аўтаматычна выкідвае гільзу выстраленага патрона пры адкрыцці затвора.

3. Прыбор для вывядзення парахавых газаў са ствала зброі шляхам прапускання струменя паветра ці пары.

[Фр. éjecteur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Войлачная Лямцавы ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прым. пыжо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабра́т, -а, М -бра́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Блізкі таварыш па занятку, па родзе дзейнасці.

С. па зброі.

2. перан. Хто-, што-н. у шэрагу падобных істот, з’яў (разм.).

Не горшы за сваіх сабратаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Wffenbruder m -s, -brüder тава́рыш па збро́і, баявы́ папле́чнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wffenschau f -, -en

1) агля́д во́йскаў

2) агля́д збро́і

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wffenschmied m -(e)s, -e ма́йстар збро́і, збро́йны ма́йстар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

арсена́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Склад зброі і ваеннай амуніцыі.

А. крэпасці.

2. Прадпрыемства, якое вырабляе зброю і ваенную амуніцыю (уст.).

3. перан. Запас, вялікая колькасць чаго-н.

А. ведаў.

|| прым. арсена́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьбактэрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: супрацьбактэрыялагічная абарона — комплекс мер, накіраваных на абарону войск і насельніцтва ад уздзеяння бактэрыялагічнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэйхга́уз, ‑а, м.

Уст. Ваенны склад зброі і абмундзіравання. — Давялося .. [Паскевічу] на свечку напляваць, а порах здаць у цэйхгауз. Караткевіч.

[Ад ням. Zeug — зброя і Haus — дом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узброены □ пры зброі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)