Ласось ’рыба Salmo salar L.’ (Жук., ТСБМ). Укр.ло́сось, рус.лосо́сь, польск.łosoś, н.-луж., в.-луж.łosos, чэш., славац.losos. Прасл.lososь мае не толькі паўн.і.-е. адпаведнікі (ст.-в.-ням.lahs, ст.-ісл.lax ’ласось’), але і ўсх.: ст.-прус.lasasso, літ.lãšis, lašašà, лат.lasis ’тс’. Параўн. таксама тах.Blaks ’рыба’. Асец.lκsκgʼ ’ласось’ з’яўляецца спецыфічнай скіфска-еўрапейскай ізаглосай, якая не мае адпаведнікаў у індаіранскіх мовах. Да і.-е.*lak̑s ’плямісты, стракаты’, параўн. рус.ласа́ ’яркая пляма’, лат.làse ’пляма, крапіна’ (Бернекер, 1, 734; Фрэнкель, 341–342; Фасмер, 2, 522; Слаўскі, 5, 211–213; Геаргіеў, Introd., 294; Абаеў, 2, 32 з літаратурай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аказіяналі́зм
(ад с.-лац. occasionalis = выпадковы)
1) ідэалістычны напрамак у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў сувязь паміж псіхічнымі і фізічнымі з’явамі;
2) лінгв. слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАСКО́ЎСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА,
найбуйнейшая адмоўная тэктанічная структура плітнага этапу развіцця Усх.-Еўрапейскай платформы, у зах.ч. Рускай пліты. Пл. больш за 1 млн.км². У межах Беларусі краявы паўд.-зах. схіл сінеклізы. Абмежавана на ПдЗЛатвійскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на Пд — Варонежскай антэклізай, на ПдУ — Волга-Уральскай антэклізай. Запоўнена адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, меза-кайназою. На тэр. Беларусі ў аснове плоскія шырокія Магілёўская і Полацкая ўпадзіны (паўн.-ўсх. звёны Кобрынска-Магілёўскага і Кобрынска-Полацкага палеапрагінаў), запоўненыя адкладамі верхнявендскага-ніжнекембрыйскага комплексу. Фарміраванне М.с. адбывалася ў познабайкальскую і герцынскую эпохі складкавасці, галоўны этап працякаў з сярэдняга да позняга дэвону. На крайнім ПдЗ сінеклізы з познафранскага часу пачаў фарміравацца Прыпяцкі прагін, у выніку чаго тут адбылося скарачэнне плошчы М.с. Верхнепратэразойскія, ніжнепалеазойскія і дэвонскія адклады перспектыўныя на нафту і газ. Сярод кам.-вуг. адкладаў пашыраны бурыя вуглі, якія ўтвараюць Падмаскоўны вугальны басейн. З юрскімі і мелавымі адкладамі звязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да М.с. прымеркаваны гідрагеалагічны басейн з вял. запасамі прэснай вады. Гл. таксама Аршанскі гідрагеалагічны басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАЕЎРААЗІЯ́ЦКАЯ ПЛАТФО́РМА,
найбольш буйная маладая платформа ў цэнтры Еўразіі, паміж Усходне-Еўрапейскай платформай і Сібірскай платформай. Пл. 6,5 млн.км². На Пд мяжуе з Альпійскай складкавай вобласцю. Фундамент гетэрагенны, складзены з каледонскіх, герцынскіх, радзей байкальскіх і кімерыйскіх складкавых збудаванняў, сярод якіх блокі (мікракантыненты) архею і ніжняга пратэразою. Фундамент выходзіць на паверхню ў межах Цэнтральнаказахстанскага шчыта, Уральскага хрыбта, кражаў — Вял. Каратау, Султануіздаг, Данецкі і інш.Гал. плошчу платформы займаюць пліты: Зах.-Сібірская, Туранская, Скіфская (гл. адпаведныя артыкулы) і Мізійская. Яны складзены з платформавага чахла, які пачынаецца з верхнетрыясавых, часцей юрскіх адкладаў. На больш стараж. блоках фундамента пашыраны венд-палеазойскі прамежкавы чахол.
Сярод тэктанічных элементаў вылучаюцца сінеклізы (Ханты-Мансійская, Чуйская), упадзіны (Омская, Барсакельмеская), прагіны (Худасейскі, Чалкарскі), скляпенні (Ніжнявартаўскае, Цэнтральнакаракумскае), зоны мегантыкліналей і мегасінкліналей (Мангышлакская, Ейска-Беразанская), мульды, падняцці, зоны ступеней, седлавіны, монакліналі, саляныя структуры і інш. У ніжняй ч. платформавага чахла развіты трыяс-юрскія грабены — тафрагены (Калтагорскі, Урэнгойскі, Чэлябінскі). З плітамі звязаны буйныя радовішчы нафты і газу, са шчытамі, хрыбтамі, кражамі — разнастайныя радовішчы метал. руд.
Літ.:
Гарецкий Р.Г. Тектоника молодых платформ Евразии. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джаз
(англ. jazz)
1) від прафесійнай, пераважна танцавальнай музыкі з характэрнай для яе калектыўнай імправізацыйнасцю, што зарадзіўся на мяжы XIX—XX стст. у ЗША на аснове сінтэзу еўрапейскай і афрыканскай музычных культур;
2) аркестр з духавых, ударных і шумавых інструментаў для выканання такой музыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́НСКАЯ КЛАСІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА (ням. Wiener Klassik),
кірунак у еўрапейскай музычнай культуры 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прадстаўнікі І.Гайдн, В.А.Моцарт, Л.Бетховен, творчасць якіх звязана з Венай. Маст. прынцыпы Венскай класічнай школы ўласцівыя музыцы 1780—1810-х г. Дзейнасць кампазітараў школы падрыхтавана маст. вопытам іх папярэднікаў і сучаснікаў, уключаючы італьян. і франц. оперу і інстр. культуру, дасягненні ням. музыкі (Г.Ф.Гендэль, І.С.Бах і яго сыны, мангеймская школа). Для прадстаўнікоў школы характэрныя універсальнасць маст. мыслення, лагічнасць, дакладнасць маст. Формы. Дынамічнае разуменне імі жыццёвых працэсаў найб. поўна выявілася ў санатнай форме і абумовіла сімфанізм многіх іх твораў. З сімфанізмам у шырокім сэнсе слова звязаны росквіт вядучых інстр. жанраў эпохі — сімфоніі, санаты, канцэрта і камернага ансамбля, канчатковае фарміраванне 4-часткавага санатна-сімф. цыкла (гл.Цыклічныя формы). Дасягненні кампазітараў Венскай класічнай школы ў галіне аркестравай і камерна-інстр. музыкі, у жанрах оперы, месы, араторыі з’яўляюцца вяршынямі сусв.муз. мастацтва. Яны зрабілі велізарны ўплыў на далейшае развіццё сусв. музыкі.
Літ.:
Ливанова Т.Н. История западноевропейской музыки до 1789 г.Т. 2. 2 изд. М., 1982;
Rosen Ch. The classical style: Haydn, Mozart, Beethoven, New York, [1972].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТФО́РМАў геалогіі,
адна з гал. глыбінных структур зямной кары, якая характарызуецца адносна малой інтэнсіўнасцю тэктанічных рухаў, магматызму і плоскім рэльефам. Проціпастаўляецца высокарухомым паясам — геасінкліналям, арагенным эпіплатформавым, сярэдзінна-акіянічным хрыбтам. П. звычайна ізаметрычныя, вуглаватыя, мяжуюць са складкавымі і горнымі абласцямі па вял. разломах (краявых швах) ці па краявых прагінах, месцамі з акіянічнымі абласцямі. Плошча ад соцень да некалькіх тысяч квадратных кіламетраў. Мае 2-ярусную будову: складкавы крышт. фундамент (гл.Фундамент платформавы крышталічны) і слабапарушаны платформавы чахол. Паводле ўзросту фундамента П. падзяляюцца на стараж. (кратоны, з дакембрыйскім фундаментам) і маладыя з палеазойскім і раннемезазойскім фундаментам). Большасць вял.стараж. П. (Усх.-Еўрапейская, Афрыканская, Аўстралійская, Антарктычная, Паўн.-Амерыканская, Бразільская) утвараюць ядры мацерыкоў (акрамя Азіі, у складзе якой вядомы 4 П.). Маладыя П. (Цэнтральна-Еўраазіяцкая, Зах.-Еўрапейская, Іберыйская і інш.) адрозніваюцца ад стараж. адносна большай рухомасцю, структурным планам, тыпам структур і інш. У структуры П. вылучаюць пліты, шчыты, сінеклізы, антэклізы, прагіны, масівы, скляпенні, валы і інш. На дне акіянаў вылучаны П. акіянічныя, адпаведныя глыбокім катлавінам з пакатахвалістым дном, малой магутнасцю зямной кары (5—7 км) і адсутнасцю ў фундаменце «гранітнага слоя». Тэр. Беларусі размешчана ў зах.ч.Усх.-Еўрапейскай П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ ТА́НЕЦ,
від спорту, які спалучае танец (як від мастацтва) з элементамі спарт. спаборніцтва. Складаецца з праграм: еўрапейскай (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот і квікстэп) і лацінаамерыканскай (самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль і джайв).
Спаборніцтвы па С.т. праводзяцца з 1920-х г. Аматарская арг-цыя С.т. засн. ў 1935, Міжнар. савет танцораў-аматараў — у 1957 (з 1990 Міжнар. федэрацыя танц. спорту, МФТС). Аб’ядноўвае 79 краін свету (2001). Чэмпіянаты свету і Еўропы праводзяцца штогод з 1957.
На Беларусі развіваецца з 1960-х г. Федэрацыя С.т. створана ў 1988, у 1990 увайшла ў склад МФТС. Сярод бел. танцораў-спартсменаў найб. вызначыліся: удзельнікі чэмпіянатаў свету і Еўропы А. і Ю. Царовы, П. і 1. Піліпенчукі; 3-разовыя чэмпіёны Беларусі, майстры міжнар. класа С.Халадкоўская і Р.Ярмаковіч; чэмпіёны рэспублікі: В.Бушуева і А.Бушчык, П.Паўлінава і М.Дубоўскі, А.Феакцістава і А.Кукарэка, ансамбль танц. клуба «Мара» (2001), а таксама лаўрэаты конкурсаў і фестываляў Л.Лазарава, В.Кляонскі, Р.Чэхава, Я.Лемберг, Н. і М. Біруны, Н. і Б. Паповы, Т. і М. Паўлінавы, Ж. і У. Шалькевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТЫ́ЙСКІ ШЧЫ́Т, Фенаскандыя,
дадатная структура на ПнЗУсходне-Еўрапейскай платформы (кратона), у якой дакембрыйскія пароды крышт. фундамента выходзяць на паверхню Зямлі. Займае ПдУ Скандынаўскага п-ва, Кольскі п-аў і Карэлію. На ПнЗ абмежаваны ўтварэннямі каледонскай складкавасці Скандынавіі, якія насунуты на пароды шчыта, на ПнУ на іх развіта познакембрыйскае тэктанічнае покрыва (працяг Ціманскай сістэмы), на Пд і ПдУ фундамент апускаецца пад платформавы чахол Рускай пліты.
Складзены з моцна метамарфізаваных парод архею і пратэразою, прарваных шматлікімі інтрузіямі, у т. л. гранітаў (утвараюць вял. масівы). У пародах фундамента Балтфыйскага шчыта вылучаецца шэраг комплексаў, якія адпавядаюць дакембрыйскім этапам тэктагенезу: дасвекафена-карэльскі (узрост больш за 2,6—2,7 млрд. гадоў), свекафена-карэльскі (1,75 млрд. гадоў), гоцкі (1,75—1 млрд. гадоў, калі б.ч. тэрыторыі шчыта прайшла этап платформавага развіцця), дальсландскі (каля 1 млрд. гадоў) і байкальскі, калі складкавасць закранула крайні ПнУ. Апошняму платформаваму этапу развіцця Балтыйскага шчыта ўласцівы разломна-глыбавыя тэктанічныя рухі, каледонская інтрузіўная дзейнасць, узнікненне грабена Осла, Батнічнай і Беламорскай дэпрэсій, упадзін Ладажскага і Анежскага азёраў, глыбокая дэнудацыя. У антрапагенавы перыяд Балтыйскі шчыт — цэнтр неаднаразовага зледзянення Еўропы і далёкага ледавіковага разносу крышт. парод. У межах Балтыйскага шчыта буйныя радовішчы жалезных (Кіруна, Аленягорск, Каўдор) і медна-нікелевых рудаў (на Кольскім п-ве), апатытаў (Хібіны), нефеліну, слюдаў, рэдказямельных мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕ́ЖСКАЕ ВО́ЗЕРА, Анега,
возера на ПнЗЕўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Карэліі, Ленінградскай і Валагодскай абласцях. Пл. 9,7 тыс.км² (без а-воў). Даўж. 256 км, шыр. каля 91,6 км, глыб. да 127 м. Пасля пабудовы Верхнясвірскай ГЭС стала вадасховішчам (9950 км²). Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Паўн. берагі высокія, скалістыя, расчлянёныя вузкімі залівамі-губамі — Петразаводскай, Кондапажскай, Ліжэмскай і інш. і Павянецкім зал., паўднёвыя — пераважна нізкія, часта забалочаныя. 1369 а-воў агульнай пл. 250 км²; найбольшыя — Вял. Клімецкі і Вял. Лелікаўскі. Т-ра паверхневых слаёў вады ў жн. ў адкрытай частцы да 20—24 °C, у залівах да 24—27 °C. Замярзае ў ліст., крыгалом у маі. Цэнтр.ч. ў асобныя гады не замярзае. На возеры назіраюцца сейшы. Празрыстасць вады да 8—9 м, каля берагоў 1—4 м. Вада прэсная, з мінералізацыяй 35 мг/л. Упадаюць 58 рэк, найб. Выцегра, Водла, Суна, Шуя; выцякае р. Свір. Каля 50 відаў рыб, 17 маюць прамысл. значэнне (сіг, рапушка, корушка, мянтуз, лешч, акунь, шчупак, ласось і інш.). Рыбалоўства. Суднаходства. Возера злучана Беламорска-Балтыйскім каналам з Белым м., Волга-Балтыйскім водным шляхам — з бас. Волгі. Уздоўж паўд. берага Анежскі суднаходны канал. На Анежскім возеры музей Кіжы (на аднайм. в-ве). На берагах гарады Петразаводск, Кондапага, Мядэведжагорск, Павянец.