народны духавы язычковы муз.інструмент. Са старажытнасці вядома пад рознымі назвамі ў многіх народаў свету; у Беларусі, Латвіі, Літве і на Украіне, радзей у Расіі пад назвай «Д.». Уяўляе сабой скураны мех з маленькай трубачкай-«соскай» для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі («перабор» з 7 адтулінамі для выканання мелодыі і 1—2 бурдонныя трубкі«гукі»), якія маюць пішчык з адзінарным язычком з трысцінкі ці гусінага (індычага) пяра. У час ігры дудар націскае левым локцем на мех, паветра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Гучанне моцнае і рэзкае. На Беларусі Д. была пашырана з 16 ст. на тэр. Віцебскай, частцы Віленскай і некат. паўн.-зах. і ўсх. паветаў Мінскай губерняў. Меладычная трубка найб. пашыранай двухгукавой Д. мае дыятанічны гукарад мажорнага нахілення; адзін гук строіўся ў актаву да меладычнай трубкі, другі — у квінту да першага. Д.«весялуха» была вельмі папулярным муз. інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак на сямейных і каляндарных святах, ігрышчах, кірмашах, у ансамблі са скрыпкай ці са скрыпкай, цымбаламі і бубнам. Апошняе публічнае выкананне на Д. адбылося ў 1951 г. ў Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гармо́нік, ‑а, м.
1.Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк, злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі, і клавіятуры. Гармонік усхліпнуў і зноў зайграў — вясёлую прыпевачную мелодыю.Асіпенка.
2.узнач.прысл.гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.). Халявы гармонікам. □ Сціснуў [Ігналя] кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і мармытаў сабе пад нос: — Ліха на мяне! Ліха на мяне!Бядуля.
•••
Губны гармонік — музычны інструмент у выглядзе прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўло́с
(гр. aulos)
духавыінструмент, падобны да флейты, які быў пашыраны ў Стараж. Грэцыі, Стараж. Рыме і краінах Міжземнамор’я.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аэрафо́н
(ад аэра- + -фон)
духавы музычны інструмент, у якім крыніцай гуку з’яўляецца дрыжанне слупка паветра (напр.арган, кларнет, флейта).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ге́кельфан
[ад ням. W. Heckel = прозвішча ням. музычнага майстра (1836—1909) + гр. phone = гук]
духавы музычны інструмент, барытонавы габой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сурма́2
(тур. suma, ад перс. sūmū)
старажытны беларускі і ўкраінскі духавы музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фісгармо́нія
(ням. Fisharmonium, ад гр. physa = мех + harmonia = гармонія)
язычковы клавішны духавы музычны інструмент, які гучыць падобна да аргана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фле́йта
(ням. Flöte, ад праванс. flaut)
драўляны духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе цыліндрычнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ду́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Народны духавы музычны інструмент у выглядзе драўлянай або чарацянай трубкі з круглымі дзірачкамі. За бакавым узгоркам чуліся высвісты пастуховых дудак.Гартны.
2.Разм. Сцябліна, звычайна пустая ўнутры. Дудкі чароту. □ Я іду паўз платы, за якімі зелянеюць дудкі цыбулі.Наўроцкі.
•••
Іграць у адну дудкугл. іграць.
Скакаць падчыюдудкугл. скакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кларне́т
(фр. clarinette, ад іт. clarinetto)
драўляны духавы язычковы музычны інструмент, які мае форму трубкі з клапанамі і раструбам на канцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)