Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
przechodni
1. прахадны;
2.грам. пераходны;
czasownik przechodni — пераходны дзеяслоў;
3. пераходны;
sztandar przechodni — пераходны сцяг
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
seem[si:m]v.
1. здава́цца, уяўля́цца: It seems to me that… (Мне) здаецца, што…;
She seems to be right. Відаць, яна мае рацыю.
2. (ужываецца як дзеяслоў-звязка);
She seems happy. Яна выглядае шчаслівай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
перахо́дны
1.в разн. знач. перехо́дный;
п. экза́мен — перехо́дный экза́мен;
~ныя гаво́ркі — перехо́дные го́воры;
п. дзеясло́ў — грам. перехо́дный глаго́л;
2. переходя́щий;
п. сцяг — переходя́щее зна́мя;
~ныя су́мы — переходя́щие су́ммы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАМА́НСКІЯ МО́ВЫ,
група моў індаеўрапейскай сям’і (гл.Індаеўрапейскія мовы), якія паходзяць ад лацінскай мовы. Адзінае меркаванне пра колькасць Р.м. адсутнічае. Звычайна ў Р.м. ўключаюць: партуг., ісп., каталанскую, франц., правансальскую, рэтараманскую, італьян., сардзінскую, рум. мовы. Больш за 60 краін выкарыстоўваюць Р.м. як нац. ці афіц. мовы (у т. л.франц. — 30, ісп. — 20, партуг. — 7, італьян. — 3 краіны). Адрозніваюць 3 зоны пашырэння Р.м.: «Старая Раманія» — тэр. Еўропы, якая ўваходзіла ў склад Рымскай імперыі і захавала раманскае маўленне, ядро фарміравання Р.м. (Італія, амаль уся Іспанія, Партугалія і Францыя, паўд. Бельгія, зах. і паўд. Швейцарыя, асн.тэр. Румыніі, Малдовы); пашырэнне Р.м. па-за межамі Еўропы ў выніку каланізацыі ў 16—18 ст.Паўн. і Паўд. Амерыкі, т.зв. «Новая Раманія» (ч.Паўн. Амерыкі, амаль уся Цэнтр. і Паўд. Амерыка, б.ч. Антыльскіх а-воў); краіны, у якіх у выніку калан. экспансіі Р.м. сталі афіц. мовамі, але не выцеснілі мясц. моў (значная ч. Афрыкі, невял. тэр. ў Паўд. Азіі і Акіяніі).
У параўнанні з лац. моваю Р.м. характарызуюцца эвалюцыяй у бок аналітызму. Імя згубіла катэгорыю склону (за выключэннем рум. мовы), развіла асобныя формы артыкля, дзеяслоў набыў сістэму складаных канструкцый на аснове спалучэння неасабовых форм і дапаможных дзеясловаў. У сінтаксісе тэндэнцыя да фіксаванага парадку слоў у сказе. Гіст. супольнасць Р.м. падтрымліваецца інтэграцыйнымі працэсамі шляхам запазычвання і асваення вял. колькасці лац. слоў, словаўтваральных мадэлей і сінтакс. канструкцый, а таксама ў выніку міжраманскага ўзаемаабмену, пераважна ў лексіцы. Пісьменства на аснове лацініцы.
Літ.:
Грамматика и семантика романских языков. М., 1978;
Алисова Т.Б., Репина Т.А., Таривердиева М.А. Введение в романскую филологию. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зваро́тны Rück-; rǘckgängig; rǘckläufig;
зваро́тны шлях Rückreise f -, -n; Rückweg m -(e)s, -e;
зваро́тны тыфмед. Rückfalltyphus m -;
зваро́тны дзеясло́ўграм. reflexíves Verb [v-];
зваро́тны займе́ннік Reflexívpronomen n -s, - i -nómina
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Матылічыць ’кружыцца’ (Ян.). Адназоўнікавы дзеяслоў. Да маты́ль > матылёк (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́каць ’гакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус.га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га!Дзеяслоўга́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоўго́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням.дзеяслоўhacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
УКРАІНІ́ЗМ,
слова і форма слоў, запазычаныя бел. мовай з украінскай мовы.
У бел. пісьмовай мове вядомы з 15 ст. Рэалізаваліся ў змяшэнні «ы—и» [«печаты (и)», «влади (ы)-ка]; «ь—и» [«види(ъ)ти», «терпи(ъ)ти»]. Трапляюцца ў помніках стараж. перыяду, што ўзніклі на аснове ўкр. крыніц, напр., камянецкая «Чэцця-мінея» (1489). Узбагачэнне бел. лексікі У. найб. інтэнсіўна адбывалася з 1-й пал. 17 ст. (пасля перамяшчэння цэнтра правасл. культуры з Вільні ў Кіеў), праз помнікі, створаныя на суседняй з Украінай паўд.-зах.тэр. Беларусі, напр., Мазырскі спіс «Александрыі» (1697), Маскоўскі (бел.) спіс «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча (1638—48). Пранікненню ў бел. помнікі У. садзейнічалі пісьменнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на бел. землях, напр. «Евангелле вучыцельнае» (1616) і «Казанне пахвальнае» (1620) М.Сматрыцкага У некат. бел. помнікі траплялі словы з укр. агаласоўкай («котрий», «що», «сокіра»), а таксама лексічныя і словаўтваральныя У. («бучный» — раскошны, «зволокати» — адцягваць, марудзіць, «прохати» — прасіць, «шадок» — нашчадак). У 1920-я г. пры распрацоўцы бел.навук. тэрміналогіі некат. тэрміны бел. мовы ўтвараліся паводле ўкр. узораў: грамадска-паліт. («барацьба», «барацьбіт»), лінгвістычныя («дзеяслоў», «дзеепрыметнік», «займеннік», «дзеепрыслоўе», «чаргаванне»), бел.геагр. назвы ва ўкр. агаласоўцы («Мінск—Мънскъ, Пінск—Пьнскъ). Лексічныя У., звязаныя з абазначэннем спецыфічна ўкр. (сучасных і гіст.) рэалій, захоўваюцца ў перакладах з укр. мовы. Напр., у перакладах Я.Купалы твораў Т.Шаўчэнкі на бел. мову трапляюцца У. «байдак», «байрак», «гайдамак», «кабзар» і інш. Традыцыі ўкр. мовы аказаліся найб. устойлівымі ў бел. нар.-гутарковым маўленні (на ПдЗ), чым у літ. мове: «доня» — дачка, «худоба» — жывёла.
Літ.:
Булахаў М.Г. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мн., 1958;