про́шукі, ‑аў; адз. няма.

Кніжн. Скрытыя, тайныя дзеянні, накіраваныя на дасягненне якіх‑н. заганных ці злачынных мэт; інтрыгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́нніцтва, ‑а, н.

Грамадскі лад, заснаваны на прыгонным праве. Дзеянні рэвалюцыйных мас абумовілі падзенне прыгонніцтва ў Расіі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правака́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Здрадніцкія дзеянні, падбухторванне каго-н. да такіх дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў.

Паддацца на правакацыю.

2. Штучнае выкліканне якіх-н. прымет хваробы (спец.).

|| прым. правакацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́сшук, росшукі ’следчыя і аператыўныя дзеянні з мэтай выявіць злачынца, украдзеную маёмасць і да т. п.’ (ТСБМ). Калька з рус. розыск (< роз- + иска́ть = шука́ць) пры ад’ідэацыі польск. poszukiwania ’пошукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсябя́ціна, ‑ы, ж.

Разм. неадабр. Свае ўласныя словы, устаўленыя ў чужы тэкст. // Учынкі, дзеянні, зробленыя самавольна, наперакор існуючым указанням.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыфме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасцейшыя ўласцівасці лікаў, выражаных лічбамі, дзеянні, што робяцца з імі.

2. перан. Тое, што і падлік (у 2 знач.; разм.).

Такая атрымліваецца а.

|| прым. арыфметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растармажэ́нне, ‑я, н.

Спец. Знікненне ў кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга ўнутранага тармажэння пры дзеянні якога‑н. новага, пабочнага раздражняльніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусніцтва, ‑а, н.

1. Занятак, майстэрства фокусніка (у 1 знач.); паказ фокусаў.

2. Дзеянні і ўчынкі фокусніка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сообразова́ть книжн.

1. сов. узгадні́ць, пагадзі́ць;

2. несов. узгадня́ць, пагаджа́ць;

сообразова́ть свои́ де́йствия с зако́нами узгадні́ць (узгадня́ць) свае́ дзе́янні з зако́намі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАТАРЫЯ́Т сістэма органаў і службовых асоб, на якіх ускладзена засведчанне здзелак, афармленне спадчынных правоў і ажыццяўленне інш. дзеянняў, накіраваных на юрыд. замацаванне грамадз. правоў і папярэджанне іх магчымага парушэння. На Беларусі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам «Аб дзяржаўным натарыяце» ад 30.4.1974 Н. прызначаны ахоўваць законнасць і прадухіляць правапарушэнні ў галіне цывільна-прававых адносін. Натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць натарыусы, якія працуюць у дзярж. натарыяльных канторах або займаюцца прыватнай практыкай. У выпадку адсутнасці ў населеным пункце Н. натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць службовыя асобы органаў выканаўчай улады, упаўнаважаныя на выкананне такіх функцый. Натарыяльныя дзеянні ад імя Беларусі на тэр. іншых дзяржаў ажыццяўляюць консульскія ўстановы краіны за мяжой. Заканадаўства прадугледжвае права Н. і ўстаноў, якія яго замяняюць, і службовых асоб сведчыць натарыяльныя здзелкі, сапраўднасць подпісаў на дакументах і дакладнасць копій з іх, выдаваць пасведчанні аб праве на спадчыну, выконваць інш. дзеянні. За выкананне натарыяльных дзеянняў, як правіла, спаганяецца дзярж. пошліна.

І.​С.​Шахрай.

т. 11, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)