уві́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць увішнога; жвавасць, спрытнасць. Суседзі па кватэры палюбілі Марынку за яе жвавасць, увішнасць і пасябравалі з ёй. Хадкевіч. Васіліна са старым Макарам Дубовікам, якія ў гэты час былі ля кухні, нават здзівіліся гэткай увішнасці гаспадароў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́вы, ‑ая.
Разм. Які (якая) з’яўляецца ўдаўцом (удавой). Даказана і войнамі, і голадам. Што падаюць раней Мужчыны-волаты. Жанчыны ж Застаюцца жыць удовымі, Засмучаныя думкамі бядовымі. Свірка. А можа дзядзька Ігнат быў у гэты перыяд жыцця ўжо ўдовы? «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ма́цер, ма́цяр ’матка’ (Нас., Яруш., Касп., Пан. дыс.; докш., Янк. Мат.; пух., З нар. сл.; ДАБМ, к. 89). Укр. ма́тір, рус. ма́терь, польск. macierz, н.-луж. maśeŕ, в.-луж. maćer, славац. mater, серб.-харв. дыял. матер, макед., балг. матер, матър. Прасл. materь — форма з ускоснага (вінавальнага) склону лексемы mati > ма́ці (гл.); гэты пераход адбыўся пад уплывам асноў назоўнікаў на ‑i. Сюды ж ма́цер‑божое слёзкі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маёвы 1 ’майскі’ (Нас., ТСБМ). Да май 1 (гл.). Суф. ‑ов больш характэрны для народнай мовы; магчыма, гэты суфікс пранік з польск. мовы, параўн. укр. майовий, польск. majowy, чэш., славац. májový. У іншых слав. і ў бел. літар. мовах тут выступае суф. ‑ск‑. Сюды ж: кобр., драг., стол. маёвыя, маёвы грыбы, маёвэі грыбэ́ > ’вясеннія грыбы’ (Жыв. сл.).
Маёвы 2 ’зялёны (аб колеры)’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Да май 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.
2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́тлішча, ‑а, н.
Абл.
1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.
2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрве́нцыя, ‑і, ж.
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.
[Лац. interventio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).
2. Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурні́ца, ‑ы, м. і ж.
Разм. лаянк. Дурань, дурніла. А гэты Юзік — шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас. — Вось скажу заўтра Казюку, што Грышка бачыў, — абазваўся Хведар. — Маўчы, дурніца... і слова нікому не рэкні. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)