Но́ша 1 ’вязка, клунак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС), памянш. но́шка, а таксама ны́шка, нэ́шка ’тс’ (Некр., Жд. 1, Клім.; бялын., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. ноша, ношка ’мера сена, травы’ (Скурат, Меры, 123), параўн. рус. ноша, ношка ’тс’, чэш. nůše ’тс’, славац. noša ’тс’ і пад. Ад нясці, насіць (< *nos‑ja), параўн. Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 403, першапачаткова ’тое, што можна панесці’.

Но́ша 2 ’яечнікі ў курыцы’ (Ян.), но́ша: у старо́е гусі но́ша зʼяўляецца каля ног (Бір. дыс.), сюды ж, магчыма, но́ша ’пухліна, гузак, грыжа’ (ТС), параўн. рус. но́ша ’цяжарнасць’, польск. noszą ’тс’. Да насіць, нясці (гл.), у тым ліку ’нясці яйкі’, параўн.: Як удар куру па спіне, дак у ее тая но́ша пабʼецца і еечкі патруцца (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

animal

[ˈænɪməl]

1.

n.

1) жыва́я істо́та

2) жывёліна, жывёла f.

pigs, cows, geese and various other animals — сьві́ньні, каро́вы, гу́сі ды ро́зная і́ншая жывёла

3) зьвер, жывёліна (пра чалаве́ка)

2.

adj.

1) жывёльны, зьвяры́ны

2) цяле́сны, фізы́чны

•

- a little animal

- a young wild animal

- wild animal

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРАКО́Ф’ЕЎ Аляксандр Андрэевіч (2.12.1900, с. Кабона Волхаўскага р-на Ленінградскай вобл. — 18.9.1971),

рускі паэт. Герой Сац. Працы (1970). Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі (1913—17). Друкаваўся з 1919. Першыя зб-кі вершаў — «Поўдзень», «Вуліца Чырвоных Зор» (абодва 1931), «Перамога» (1932). У паэт. зб-ках «Атака», «Гармонік» (абодва 1943) і паэме «Расія» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946) услаўленне подзвігу народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар кніг паэзіі «Дарога праз мост» (1933), «Летапіс» (1934), «На абарону закаханых» (1939), «У краі маім» (1948), «У дарозе» (1953), «Прызнанні» (1957), «Яблыня над морам» (1958), «Запрашэнне да падарожжа» (1960, Ленінская прэмія 1961), «Пад сонцам і пад ліўнямі» (1964), «Развітанне з Прымор’ем» (1969), паэм «Сад» (1948), «Юнацтва» (1955), вершаў для дзяцей і інш. Паэзіі П. ўласцівыя грамадз. пафас, глыбокі лірызм, эмацыянальнасць і шчырасць, творчае выкарыстанне фальклору, нар. гумару і жарту, быліннасці і казачнасці. Некат. яго вершы пакладзены на музыку. Шэраг вершаў П. прысвяціў Беларусі, яе прыродзе («Беларусі», «Сябрам», «То ляцелі гусі...», «Лявоніха», «Ой, ляціце», думы...»), а таксама Я.​Купалу, Я.​Коласу, П.​Броўку, С.​Прытыцкаму. На рус. мову пераклаў многія творы Я.​Купалы, Я.​Коласа, паасобныя М.​Багдановіча, З.​Бядулі, М.​Чарота, П.​Броўкі, П.​Глебкі, М.​Танка, П.​Панчанкі, У.​Дубоўкі, М.​Лужаніна, А.​Вялюгіна, Е.​Лось і інш. Беларусі і яе л-ры прысвяціў арт. «У нагу з часам», «Веліч слова», «Слова пра веліч талента», «Сэрца народнае», «Рысы вялікага натхнення» і інш. Неаднаразова прыязджаў на Беларусь. На бел. мову яго вершы перакладалі М.​Аўрамчык, Броўка, В.​Вітка, А.​Вольскі, Н.​Гілевіч, Глебка, С.​Грахоўскі, Дубоўка, М.​Калачынскі, А.​Куляшоў, Лось, Лужанін, П.​Пестрак, Ю.​Свірка, Я.​Семяжон, М.​Танк, У.​Шахавец і інш.

Тв.:

Собр соч. Т. 1—4. М., 1978—80;

Бел. пер. — Выбр. вершы. Мн., 1948;

Прызнанне ў любві. Мн., 1961;

Святло над светам. Мн., 1976.

Літ.:

Молдавский Д.М. Александр Прокофьев. Л., 1975;

Александр Прокофьев: Вспоминают друзья. М., 1977;

Панчанка П. На паэтычным небасхіле. Мн., 1977;

Ліякумовіч Ц. У сугучнасці з купалаўскім словам // Бел. літ. 1982. Вып. 10.

А.А.Пракоф’еў.

т. 12, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

На́ме́тка 1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт 1.

Наме́тка 2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. груб.

1. Пакідаць пасля сябе бруд; гадзіць. Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць. Прыказка.

2. што. Брудзіць, пэцкаць; псаваць. Гусі топчуць і паскудзяць густую, сакаўную траву. Сачанка. — Гэта што? Сцены паскудзіць? Казённае памяшканне псаваць? Ці мала смецця ўсюды, дык яны яшчэ на сцены вешаць... Лынькоў.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць. Верыць людзям — закон нашага жыцця. А нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу, як толькі ён пачне паскудзіць. «Вожык». // Няславіць, ганьбіць, чарніць. Паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператраві́ць ​1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Спец. Сапсаваць празмернай колькасцю едкага рэчыва пры траўленні. Ператравіць клішэ.

ператраві́ць ​2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Стравіць, патравіць усё, многае. — Дык тут жа адны гусі перапалілі ўсё, ператравілі, — ледзь не закрычала ад абурэння Палікарпаўна, — што ж там парасце на пустэчы гэтакай. Кулакоўскі.

ператраві́ць ​3, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Засвоіць ежу ў працэсе стрававання. Мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняздзі́цца, гнязджуся, гнездзішся, гнездзіцца; незак.

1. Жыць, рабіць гнёзды (пра птушак). Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою. Чорны. — Я зварачаў увагу на тое, што ёсць такія мясціны, дае птушкі не хочуць гняздзіцца і спяваць, а стараюцца абмінаць іх. Колас. // Мець прытулак, прыстанішча (пра людзей, звяроў, насякомых). — Вы думаеце — многія ведаюць пра падзямелле? — сказаў дзед Піліп. — Дзе там! Людзі здаўна стараліся абыходзіць гэта месца, бо тут вечна гняздзіўся ўсякі зброд... Ваданосаў.

2. перан. Моцна трымацца, караніцца ў кім‑, чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). [Крамарэвіч] некалькі разоў на ноч курыў і ўжо заваду не было таго цяжкага, што раней гняздзілася ў душы яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бор ​1, ‑у, М у бары; мн. бары, ‑оў; м.

Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі. Купала. Бягу думкай у край далёкі, У лес цёмны, у бор высокі. Цётка.

•••

Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор.

бор ​2, ‑у, м.

Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай гаспадарцы.

[Ад лац. borax.]

бор ​3, ‑а, м.

Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе.

[Ад ням. Bohrer — свердзел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лётны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палёту (самалёта, дырыжабля і пад.). Лётнае поле. □ Сафонаў збівае некалькі гітлераўскіх самалётаў, хаця яго самалёт па сваіх лётных якасцях горшы за дасканалыя нямецкія апараты. Кучар. // Спрыяльны для палёту, лятання. Лётны дзень. Лётнае надвор’е. // Прызначаны для лётчыка, палёту (на самалёце, дырыжаблі і пад.). Лётны касцюм. □ Макараў расшпіліў сінюю лётную куртку, адлажыў каўнер і, скінуўшы шапку-вушанку, сеў за стол. Алешка.

2. Звязаны з прафесіяй лётчыка; авіяцыйны. Лётная справа. Лётная школа. □ З лёгкай часці.. паступіла трывожная тэлефонаграма: на аэрадроме робіцца нешта незвычайнае. Лынькоў.

3. Які ўмее лятаць (пра птушак, насякомых). Лётныя гусі.

•••

Лётная дарожка гл. дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пупо́к 1 ’пупок; страўнік у птушкі’ (ЛА, 1), польск. pępek ’страўнік курыцы або гусі, ці наогул птушыны’. Памянш. ад пуп (*pǫpъkъ), параўн. іншыя назвы птушынага страўніка: пуп, пу́пэ́ц, пупо́віна (гл. Жыв. св., 127).

Пупо́к 2 ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Жд. 2). Гл. пупалка.

Пупо́к 3 ’малако ў рыбы’ (Янк. 3.), рус. пск. пупо́к ’ікра, часам рыбныя малокі’. Да пуп (гл.), параўн. пуп ’мяшочак з ікрой у рыбы’ (полац., Нар. словатв.), ’малако ў самцоў рыбы’ (бяроз., Жыв. НС).

Пупо́к 4 ’ручка ў касе’ (мін., чэрв., в.-дзв., Шатал.; круп., Нар. сл.; дзярж., З нар. сл.; Жд. 3; Шат.; Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Варл.), укр. пупе́ць ’тс’, рус. бранск., смал. пупо́к ’тс’. Ад пуп ’выступ’ з актуалізацыяй значэння ’дзяржанне, ручка’, гл. пуп 3, параўн. рус. дыял. пуп ’ручка ў дзвярах’ і ’ручка ў касе’; відаць, другасна збліжанае з пуп (на целе), параўн.: pupok u kasie musia być na vyšyni kascovaha pupa (Варл.) і лу́чак мераюць да клуба (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)