рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскайвобл. і Польшчы, правы прыток р. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнні наз. Калона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯДСК,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскайвобл., на р. Спушанка. Цэнтр сельсавета. За 9 км на ПнЗ ад г. Шчучын, 74 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 129 ж., 47 двароў (1999). Бібліятэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Станіславаўскі касцёл (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСІ́ЛАВІЧЫ,
стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля в. Нясілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскайвобл. Датуюцца 6—1-м тыс. да н.э. Пры даследаванні знойдзены ланцэтападобныя вастрыі, пласцінкі, разцы, нуклеусы, кераміка розных этапаў нёманскай культуры і шнуравой керамікі культуры. Выяўлены рэшткі агнішчаў-кастрышчаў і агнішчаў, выкладзеных камянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКІ,
рабочы пасёлак у Лідскім р-не Гродзенскайвобл.; на аўтадарозе Ліда—Іўе. За 8 км на У ад Ліды, 120 км ад Гродна. 1,4 тыс.ж. (2000). Працуюць торфабрыкетны з-д «Лідскі»; сярэдняя і муз. школы, яслі-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРГАНЫ́ СЛА́ВЫ,
земляныя насыпы з мемарыяльнымі ці скульптурнымі збудаваннямі, якія ўвекавечваюць подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну, памяць землякоў, што загінулі ў барацьбе з ворагам, інш. знамянальныя падзеі. Наз. таксама курганамі Бессмяротнасці, Вечнай славы, Памяці, Працоўнай славы і інш. На Беларусі 102 К.С. (1995). Найб. значныя з іх на ўшанаванне памяці тых, што загінулі ў Вял.Айч. вайну: Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі, К.С. ў г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. (1966), в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., гарадах Мазыр і Рагачоў Гомельскай вобл., г.п. Клічаў Магілёўскай вобл., г. Чэрвень Мінскай вобл. (усе 1967), г. Крычаў і в. Сычкава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. (1968), ва ўрочышчы Мелавая Гара каля г. Маларыта Брэсцкай вобл. (1969), в. Капацэвічы Салігорскага р-на (1975) і пас. Дзесяціны Слуцкага р-на (1977) Мінскай вобл.; курганы Бессмяротнасці ў в. Опса Браслаўскага р-на (1963) і г. Полацк (1966) Віцебскай вобл., гарадах Орша Віцебскай вобл. і Ліда Гродзенскайвобл. (1966); курганы Памяці ў г.п. Брагін Гомельскай вобл. (1957), г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., в. Ягелаўшчына Ашмянскага р-на Гродзенскайвобл. (абодва 1967), г. Гомель (1968), г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. (1971), таксама ў г. Навагрудак Гродзенскайвобл. (1931, у гонар А.Міцкевіча); Курган Працоўнай славы ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. (1968) і інш.
Да арт.Курганы Славы. Курган Бессмяротнасці ў Полацку.Да арт.Курганы Славы. Курган Памяці ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖА́НКА,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскайвобл., каля аўтадарогі Масты—Шчучын. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Шчучын». За 8 км на Пд ад г. Шчучын, 65 км ад Гродна, 5 км ад чыг. ст. Ражанка. 2140 ж., 796 двароў (2001). Філіял Гродзенскага занальнага НДІ сельскай гаспадаркі, рамонтны з-д, райаграпрамтэхніка, лясніцтва. Сярэдняя школа, спец. школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл, капліца (19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).
З 2-й пал. 16 ст. ў складзе Лідскага пав. Віленскага ваяв.ВКЛ. У 1674 пабудаваны Петрапаўлаўскі касцёл. З 1795 у Рас. імперыі. З 1801 у Лідскім пав.Гродзенскай, з 1843 Віленскай губ. У 1866 мястэчка, цэнтр воласці, меліся касцёл, царква, сукнавальная ф-ка. У 1885 у Р. 604 ж., 63 двары, валасное праўленне, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы; у 1897—777 ж. У 1905 існавалі Р. — маёнтак (45 ж.) і мястэчка (504 ж.), за 2 вярсты ад старой — новая Р. (135 ж.). У 1907 пры пракладцы чыгункі Ліда—Масты—Ваўкавыск пабудавана чыг. ст. Р. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Навагрудскага ваяв., 734 ж., касцёл, царква, пошта (1933). З 1939 у БССР, вёска, 965 ж., цэнтр сельсавета ў Шчучынскім р-не Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎПЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім р-не Гродзенскайвобл., у бас.р. Нёман. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 165 км². Пачынаецца каля в. Шніпава. цячэ па Ваўкавыскім узв. Даліна выразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае. Берагі ўмерана стромкія. Каля в. Цярэшкі створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛКО́ЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Смаргонскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г. Смаргонь, 227 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Смаргонь. 1275 ж., 598 двароў (1995). Базавая школа, клуб, 2 б-кі, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЦІШКІ,
вёска ў Беларусі, у Воранаўскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5.5 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Ліда. 425 ж., 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНЕВІЧЫ,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на Пд ад г. Дзятлава, 199 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Слонім. 226 ж., 87 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1897).