Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сцяны. Бетоннаму заводу трэба было выпусціць першую партыю жалезабетонных вырабаў для чыгуначнай эстакады і насценныя блокі.«Маладосць».// Прызначаны, прыстасаваны вісець на сцяне. Насценны каляндар. Насценны гадзіннік.// Змешчаны ў сцяне. Адчыніў [Вася] насценную шафу, яшчэ раз агледзеў форменны кіцель, штаны і чыстую паласатую цяльняшку.Краўчанка.
2. Які выкананы на сцяне. Насценны жывапіс.
•••
Насценная газетагл.газета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачыта́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зачытаць.
2.узнач.прым. Зацяганы, пашарпаны (звычайна пра кнігу, газету і пад.). Зачытаная кніга. Зачытаная газета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«НА́ША СЛО́ВА»,
грамадска-асветная газета. Выдавалася з сак. 1990 на бел. мове Т-вам бел. мовы імя Ф.Скарыны ў Мінску як штомесячны бюлетэнь, са студз. 1991 да крас. 1997 — штотыднёвая газета. Змяшчала інфарм., публіцыстычныя, гіст., палемічныя, агітац. і мовазнаўчыя матэрыялы па праблемах бел. мовы і культуры. З ліст. 1997 выходзіць у Лідзе на бел. мове як прыватная штотыднёвая газета для дзяцей старэйшага ўзросту. Друкуе пераважна агітац., інфарм. і мовазнаўчыя матэрыялы.