НІВА́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ (ад лац. nivalis снежны, халодны),
нівальна-гляцыяльны клімат, клімат высокіх шырот або высакагор’яў у геамарфалагічнай класіфікацыі (гл.Нівальны пояс). Ва ўмовах Н.к. снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н.к. уласцівы ледавіковым покрывам Антарктыды, Грэнландыі, некат. інш. палярным і горным раёнам зямнога шара. Тэрмін Н.к. прапанаваны ням. географам А.Пенкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЯДУ́К (франц. viaduk ад лац. via дарога + duco вяду),
маставое збудаванне на высокіх апорах пры перасячэнні дарогі з ярамі, цяснінамі, забалочанымі далінамі рэк. Будуецца часам замест высокіх насыпаў, калі іх стварэнне эканамічна або тэхнічна не мэтазгодна. Паступовае нарастанне вышыні апор (часам і памеру пралётаў) адрознівае віядук ад эстакады. Бываюць віядукі каменныя, металічныя, бетонныя, жалезабетонныя, пераважна шматпралётнай арачнай, радзей бэлечнай канструкцыі. Віядукі вядомыя з часоў Стараж. Рыма, дзе іх будавалі па сістэме арак, выкладзеных з буйных каменных блокаў, што надавала ім суровы манум. выгляд (віядукі каля г. Алькантара ў Іспаніі). З канца 19 ст. будуюць пераважна металічныя і жалезабетонныя віядукі. Канструкцыйныя магчымасці новых матэрыялаў і распрацоўка навук. тэорыі мостабудавання далі магчымасць значна зменшыць аб’ём і масу асн. частак збудавання і паўплывалі на ўзнікненне сучасных віядукаў з адкрытымі канструкцыямі (жалезабетонныя віядукі ў г. Нажан на р. Марна, Францыя, віядук Пальчэвера ў Генуі і інш.).
Старажытнарымскі віядук каля г. Алькантара (Іспанія) цераз р. Таха. 109. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
беража́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна выбіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́йя1, ‑і, ж.
Тонкая лёгкая баваўняная тканіна.
ма́йя2, нескл., мн.
1. Агульная назва групы роднасных індзейскіх плямён, якія стварылі адну з старажытных высокіх цывілізацый Амерыкі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Гандураса і Гватэмалы.
2. Індзейскі народ, які жыве ў сучасны момант у Мексіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і пахаджаць. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў.Колас.Толькі цяпер я заўважыў, што сярод статка важна пахаджвае на сваіх высокіх нагах даўганосы гаспадар балот.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ЛЕРЫ ПАБЕ́ГЛАСЦІ,
радужная афарбоўка, якая ўзнікае на чыстай паверхні нагрэтай сталі ад паяўлення слоя аксідаў. Для вугляродзістай сталі характэрны колеры (з адпаведнай т-рай у °C): саломенны саламяны* (220), залацісты (230), карычневы (240), чырвона-карычневы (250), пурпуровы (260), фіялетавы (280), сіні (валошкавы, 300), светла-блакітны (320), светла-шэры (330—350). На легіраваных сталях гэтыя колеры з’яўляюцца пры больш высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна з дапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўны масавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
караба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; каго-што.
1. Рабіць карабатым; скрыўляць, выгінаць. Языкі полымя ярасна карабацілі абшыўку плоскасці, даставалі ўжо да матора.Алешка.
2.перан. Выклікаць агіду, непрыемнае пачуццё. Але Багдановіча карабаціла ў кніжцы іншае: яна была напісана не з высокіх ідэйных пабуджэнняў, а як помслівенькая скарга.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыяты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да патрыёта, да патрыятызму. Патрыятычны ўздым. Патрыятычны рух. □ Жыць па высокіх нормах і законах нашай камуністычнай маралі, усталёўваць іх у працы і быце, выхоўваць у сабе — патрыятычны абавязак камуніста, кожнага савецкага чалавека.«Звязда».// Прасякнуты патрыятызмам. Патрыятычны мастацкі твор. Патрыятычная песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Памянш.да рысора.
2.Разм. Каляска на высокіх рысорах. Увечары, калі .. [Міхась] блукаў на дварэ і чакаў брата, каб разам вячэраць, да іх хаты рыжы конь падкаціў добрую рысорку, на якой сядзелі Пятрусь і незнаёмы мужчына.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)