венгерскі пісьменнік. Ганаровы чл. Венгерскай АН (з 1889). Скончыў Будапешцкі ун-т. Літ. поспех прынеслі зб-кіапавяд. «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамант. прозы М.Іокаі. Аўтар рэаліст. з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—97), «Аблога Бестэрце» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гіст. «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатыр. завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў Я.Васілёнак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
дзяржаўны і паліт. дзеяч Мадагаскара. Скончыў Ін-т інжынераў сувязі і вышэйшае ваен.-марское вучылішча ў Тулоне (Францыя, 1969). Адмірал. Служыў у ВМФ, быў ваен. аташэ пры мадагаскарскім пасольстве ў Францыі. У 1972—75 міністр замежных спраў Мадагаскара. У выніку дзярж. перавароту з чэрв. 1975 старшыня Вярх.Рэв. Савета, са снеж. 1975 прэзідэнт Мадагаскара. З 1976 ген. сакратар партыі Авангард малагасійскай рэвалюцыі. Абвясціў сваёй мэтай пабудову на Мадагаскары сацыяліст. грамадства. Праводзіў палітыку супрацоўніцтва з СССР і інш.сацыяліст. краінамі. Пад націскам нар. выступленняў быў вымушаны правесці ў 1993 свабодныя прэзідэнцкія выбары, на якіх прайграў прадстаўніку апазіцыі. У лют. 1997 зноў абраны прэзідэнтам Мадагаскара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ СХОД ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ, нацыянальны сход Заходняй Беларусі,
вярхоўны орган нар. улады ў Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Выбары ў Нар. сход адбыліся ў адпаведнасці з пастановай Палітбюро ЦКВКП(б) ад 1.10.1939 «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі». У ёй вызначаліся мэты, час, працэдура арганізацыі і правядзення выбараў, а таксама пытанні, якія павінны быць вырашаны дэпутатамі сходу. Пастанова прадугледжвала правядзенне выбарчай кампаніі пад лозунгамі ўстанаўлення сав. улады на тэр.Зах. Беларусі і Зах. Украіны, уваходжання Зах. Беларусі ў склад БССР і Зах. Украіны ў склад УССР, адабрэння канфіскацыі памешчыцкіх зямель, патрабавання нацыяналізацыі банкаў і буйной прам-сці. 1-му сакратару ЦККП(б)Б П.К.Панамарэнку даручалася падрыхтаваць адпаведныя дэкларацыі па парадку дня Нар. сходу. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Нар. сходу прадастаўлялася сял. к-там, часовым упраўленням гарадоў, сходам рабочых на прадпрыемствах, членам рабочай гвардыі, прадстаўнікам інтэлігенцыі. Выбарчае права атрымалі ўсе грамадзяне, якім споўнілася 18 гадоў, незалежна ад сац. паходжання, маёмаснага стану, нац. прыналежнасці і папярэдняй паліт. дзейнасці. Рэальнае права выбіраць і быць абранымі атрымалі і жанчыны. Выбары праводзіліся на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Ад 5 тыс. выбаршчыкаў у Нар. сход выбіраўся 1 дэпутат. У выбарах, якія адбыліся 22.10.1939, з агульнай колькасці 2 763 191 выбаршчык у галасаванні ўдзельнічала 2 672 280 чал. (96,71%). Было абрана 929 дэпутатаў. Супраць галасавалі 247 245 выбаршчыкаў (9,3%), прызнаны несапраўднымі 14 932 бюлетэні. У 2 выбарчых акругах Высока-Мазавецкага пав. кандыдаты не атрымалі большасці, і выбары былі праведзены паўторна. Пасяджэнне Нар. сходу адбылося 28—30.10.1939 у Беластоку. Прысутнічала 926 дэпутатаў, з іх паводле сац. складу — 563 селяніны, 197 рабочых, 112 прадстаўнікоў інтэлігенцыі, 29 служачых, 25 саматужнікаў; паводле нац. складу — 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 53 украінцы, 43 рускія і інш. Сярод дэпутатаў былі актыўныя ўдзельнікі рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, нар. паэты Беларусі Я.Купала і Я.Колас. Парадак дня: аб дзярж. уладзе (С.В.Прытыцкі); аб уваходжанні Зах. Беларусі ў склад БССР; аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прам-сні. Сход адкрыў старэйшы дэпутат селянін С.Ф.Струг. Нар. сход аднагалосна прыняў 4 канстытуцыйныя акты, выбраў Паўнамоцную камісію з 66 чал. для пасылкі ў Маскву, каб перадаць яго рашэнне адносна ўступлення Зах. Беларусі ў склад СССР. Нар. сход абвясціў 17 верасня днём вызвалення працоўных Зах. Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў.
Літ.:
Народное (Национальное) собрание Западной Белоруссии 28—30 октября 1939 г.: Стеногр. отчет. Мн., 1946;
Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Мн., 1999.
камуна́льная гаспада́рка Kommunálwirtschaft f -, Geméindewirtschaft f -;
камуна́льная кватэ́ра Wóhnung mit méhreren Háuptmietern; Geméinschaftswohnung f -, -en, getéilte Wóhnung
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«АКСАМІ́ТНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» 1989у Чэхаславакіі,
умоўная назва працэсу пераходу ад камуніст. ладу, што існаваў з 1948, да дэмакр. праўлення. Адбылася ў ліст.—снеж. ў мяккай, спакойнай форме (адсюль і назва). Масавыя выступленні 17—26 ліст. працоўных, студэнтаў за ўстанаўленне дэмакратыі і паліт. плюралізму ўзначалілі апазіц. рухі Грамадзянскі форум на чале з В.Гавелам і Грамадскасць супраць насілля. Камуністы вымушаны былі пайсці на перагаворы з апазіцыяй. У выніку ўлада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі. Нац. сход выключыў з канстытуцыі краіны артыкулы аб кіруючай ролі камуніст. партыі і марксісцка-ленінскай ідэалогіі. У снеж. 1989 прэзідэнтам краіны абраны Гавел, старшынёй нац. сходу — А.Дубчак, сфарміраваны ўрад нац. адзінства на чале з М.Чалфам. Парламенцкія выбары ў чэрв. 1990 замацавалі перамогу дэмакр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРА́НСКІ СХОД,
карпаратыўны орган дваранскага самакіравання ў губернях і паветах Рас. імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. Узніклі ў паветах у 1766, потым утвораны губернскія дваранскія т-вы і іх органы — губернскія Д.с. У 1775 «Устанаўленне для кіравання губернямі», а ў 1785 «Даравальная грамата дваранству» узаконілі арганізац. структуру губернскіх і павятовых Д.с. Звычайна яны збіраліся раз у 3 гады; надзвычайныя маглі склікацца часцей, але з дазволу губернатара. Губернскія Д.с. абмяркоўвалі ўсе саслоўныя справы і пытанні, прапанаваныя дзярж. ўладамі; мелі права рабіць прадстаўленні губернатару, міністру ўнутр. спраў, а ў асабліва важных выпадках непасрэдна цару. Важнейшай функцыяй Д.с. былі выбары саслоўных дваранскіх органаў. Павятовыя Д.с. збіраліся за 3 месяцы да губернскага сходу і разглядалі саслоўныя справы павятовага маштабу. Д.с. скасаваны ў 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ПЯ́ТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 26—28.9.1961 у Мінску. Прысутнічала 675 дэлегатаў з рашаючым і 97 з дарадчым голасам ад 240 353 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб праекце Праграмы КПСС (Ф.А.Сурганаў), аб праекце Статута КПСС (П.М.Машэраў); справаздачы ЦККПЗБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбарыЦККПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд ухваліў распрацаваныя ЦККПСС праекты Праграмы і Статута КПСС. Выбраў ЦККПБ у складзе 125 чл. і 57 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл.
Літ.:
Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXV з’езду. Мн., 1961;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 17—19.2.1960 у Мінску. Прысутнічала 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбарыЦККПБ і Рэвіз камісіі КПБ. З’езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сямігадовага плана, патрабаваў ад парт. органаў павысіць узровень кіраўніцтва асн. галінамі нар. гаспадаркі рэспублікі. Выбраў ЦККПБ з 115 чл. і 51 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 33 чл.
Літ.:
Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з’езду. Мн., 1960;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.
сербскі паэт. Атрымаў юрыд. (ун-ты Пешта, Прагі і Вены) і мед. (скончыў мед.ф-т у Пешце, 1870) адукацыю. Аўтар лірыка-рамант. зб-каў «Ружы» (1864), «Усе ранейшыя песні З.Ё.Ё.» (1871), «Спеўнік» (1879), «Ружы завялыя» (1882), «Спеўнік I» і «Спеўнік II» (1895, 1896), «Сны» (1895, 1900). Пісаў сатыр. творы на грамадска-паліт. тэмы (вершы «Ода кію», «Новыя выбары ў Сербіі», камедыя «Сазан», 1864). Выдаваў газеты і часопісы «Јавор» («Явар»), «Змај» («Змей»), «Жижа» («Святлец») і інш. Пачынальнік сербскай дзіцячай л-ры (кн. «Дзядзька Ёва сербскай моладзі», 1906); заснавальнік і выдавец дзіцячага час. «Невен» («Наготкі»).
Тв.:
Рус.пер. — Стихотворения. М., 1958;
У кн.: Поэзия Югославии в переводах русских поэтов. М., 1976.