1. Сукупнасць усіх значэнняў якой-н.велічыні, што характарызуе сістэму або працэс.
Аптычны с.
2. Сукупнасць колеравых палос, якія атрымліваюцца пры праходжанні промня праз праламляльнае асяроддзе.
Сонечны с.
|| прым.спектра́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІ́ДРА (лац. Hydra),
экватарыяльнае сузор’е. Самае вялікае па займанай плошчы. Няяркія зоркі (толькі 14 са 130, бачных простым вокам, ярчэй 5-й зорнай велічыні), акрамя Альфарда — αГідра, 2-й візуальнай зорнай велічыні, утвараюць доўгі вузкі ланцуг. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы — пач. вясны. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́льшыцца, ‑шыцца; незак.
Станавіцца большым па колькасці, аб’ёме, велічыні. Здавалася, на вачах вырасталі з-пад снегу і большыліся чорныя праталіны зямлі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАНО́СУ З’Я́ВЫ, кінетычныя працэсы,
нераўнаважныя працэсы, у выніку якіх у фіз. сістэме адбываецца прасторавы перанос эл. зараду, масы, імпульсу, энергіі ці інш.фіз.велічыні. Тэарэт. аснова вывучэння П.з. — кінетыка фізічная. Найб. агульны падыход да апісання П.з. грунтуецца на тэрмадынаміцы нераўнаважных працэсаў.
Прычынай П.з. можа служыць аб’ёмная неаднароднасць шчыльнасці, т-ры, сярэдняй скорасці руху часціц сістэмы, уздзеянне знешняга эл. поля і інш. Ва ўсіх выпадках перанос адбываецца ў напрамку, адваротным градыенту адпаведнай велічыні. Да П.з. адносяць электраправоднасць (перанос эл. зараду пад уздзеяннем знешняга эл. поля), дыфузію (перанос рэчыва, у т. л. кампанентаў сумесі, пры наяўнасці ў сістэме градыента яго канцэнтрацыі), цеплаправоднасць (перанос цеплыні ў выніку градыента т-ры), вязкае цячэнне (перанос імпульсу, звязаны з градыентам сярэдняй масавай скорасці; гл.Вязкасць), а таксама тэрмадыфузію, гальванамагнітныя з’явы і тэрмамагнітныя з’явы, якія наз. перакрыжаванымі працэсамі (градыент адной фіз.велічыні выклікае перанос другой фіз.велічыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікраскапі́чны, -ая, -ае.
1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.
М. аналіз.
2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам.
Мікраскапічныя клеткі.
3.перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах.
Мікраскапічная дэталь.
|| наз.мікраскапі́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кало́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
1. Статуя, збудаванне велізарных памераў.
К.
Радоскі.
2.перан. Пра каго-, што-н. грандыёзнае па сваёй велічыні, значнасці.
К. навукі.
◊
Калос на гліняных нагах — пра што-н. з выгляду велічнае, але слабае, гатовае разваліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калькуля́цыя
(лац. calculatio)
вылічэнне сабекошту прадукцыі, велічыні выдаткаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АДЧУВА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
успрымальны орган датчыка ў вымяральных прыладах і сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, які рэагуе на змену якой-н. фіз.велічыні. Ператварае лікавае значэнне гэтай велічыні непасрэдна ці праз прамежкавыя звенні ў выхадны сігнал, зручны для дыстанцыйнай перадачы і далейшай апрацоўкі. Як адчувальны элемент выкарыстоўваюцца мембраны, сільфоны, тэрмапары, тэрма- і электрасупраціўленні, п’езакварцавыя пласціны і інш.