ПЕЛО́ТАС (Pelotas),

горад на Пд Бразіліі, у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Засн. ў канцы 18 ст. Каля 300 тыс. ж. (1999). Порт на канале Сан-Гансалу, паблізу ад увахода ў лагуну Патус. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля, пчалярства). Цэнтр харчасмакавай прам-сці (мясахаладабойні, піваварэнне). Прадпрыемствы лёгкай, тэкст., дрэваапр. прам-сці. 2 ун-ты.

т. 12, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́У-БРА́НКУ (Rio Branco),

рака ў Бразіліі, левы і самы вял. прыток р. Рыу-Негру (бас. р. Амазонка). Даўж. ад вытоку р. Урарыкуэра 1,3 тыс. км, пл. басейна каля 195 тыс. км². Цячэ па Гвіянскім пласкагор’і і Амазонскай нізіне. Летнія паводкі, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля 5,4 тыс. м³/с. Суднаходная да г. Каракараі, пры высокай вадзе — да г. Боа-Віста.

т. 13, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ЛУІ́С (São Luís),

горад на ПнУ Бразіліі, на в-ве Сан-Луіс, злучаны з мацерыком мостам цераз праліў Сан-Маркус. Адм. ц. штата Мараньян. Засн. ў 1612. Каля 1 млн. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Марскі порт (вываз бавоўны, пальмавых арэхаў і алею, карнаубскага воску). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., хім., фармацэўтычная, паліграфічная. Ун-т.

т. 14, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

актыне́ла

(н.-лац. actinella)

дыятомавая прэснаводная водарасць сям. эўноцыевых, якая пашырана ў Бразіліі, Скандынавіі, на Далёкім Усходзе і на поўначы Еўропы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брунфе́льзія

(н.-лац. brunfelsia)

вечназялёная кустовая расліна сям. паслёнавых з буйнымі блакітнымі кветкамі, пашыраная ў Бразіліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́са

(ісп. paso = крок)

адзінка даўжыні ў Іспаніі, роўная 1,393 м, у Бразіліі, роўная 1,65 м, у Лівіі, роўная 1 м.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГО́РНЫ КРЫШТА́ЛЬ,

мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасць нізкатэмпературнай мадыфікацыі кварцу — SiO2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Трапляецца ў пустотах і «крышталяносных скляпах» у пегматытах, у жылах гідратэрмальных і альпійскага тыпу ў выглядзе адзінкавых крышталёў, іншы раз друзаў. Вядомы крышталі горнага крышталю масай да 1 т і больш. Выкарыстоўваецца ў оптыцы, радыётэхніцы, вытв-сці шкла, ювелірнай справе. Радовішчы ў Расіі, на Украіне, у Кітаі, Бразіліі, М’янме, Шры-Ланцы і інш.

т. 5, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кааты́нга

(парт. caatinga, ад індз. саа = лес + tinga = светлы)

трапічная расліннасць на паўночным усходзе Бразіліі, што складаецца з нізкарослых дрэў і кустоўя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАРАДЗЕ́ЙСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.

Створаны ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. ў 1959 як цукр. з-д. З 1976 камбінат. У 1975—85 у складзе камбіната дзейнічаў з-д каліброўкі насення цукр. буракоў, у 1976—85 — саўгас «Буракаводчы». Мае цэхі па перапрацоўцы цукр. буракоў і жамерынасушыльны. Працуе на мясц. сыравіне (цукр. буракі), часткова на прывазной (цукар-сырэц з Кубы і Бразіліі). Асн. прадукцыя (1996): цукар-пясок, жамерыны, патака.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІПЕКАКУА́НА, ванітоўны корань (Cephaelis ipecacuanha),

кветкавая расліна сям. марэнавых. Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтр. Амерыкі. Вырошчваюць як лек. сыравіну.

Паўхмызняк выш. да 60 см з карэнішчам, якое мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраны ў паўшарападобныя галоўкі. Карэнішча мае 2—3% алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вял. дозах выклікае рвоту [адсюль другая назва — ванітоўны (ірвотны) корань].

Іпекакуана.

т. 7, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)