платыцэ́рыум
(н.-лац. platycerium)
вечназялёная папараць з доўгім рассечаным лісцем у дробных белых лусачках, пашыраная ў трапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біто́н, ‑а, м.
Бляшаная з накрыўкай пасудзіна для пераносу і захавання малака і іншых вадкасцей. Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец. Стары.. пайшоў да каморы, дзе хавалася ўсялякае начынне, ботам бразнуўся ў бітон з газай... Мікуліч.
[Ад фр. bidon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Хата, пабудаваная з гліны або з абмазаных глінай цэглы, дрэва. Цягнік спыніўся на маленькай станцыі і скора рушыў далей, пакінуўшы Алаізу і яшчэ некалькі пасажыраў ля белых мазанак з садочкамі, з гародчыкамі кветак. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.
1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы, граніцы паміж сваімі і чужымі землямі, уладаннямі.
2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад другога ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў. Так паступова размежаваліся паміж сабою дзве польскія партыі: партыя белых і партыя чырвоных. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.
Разм.
1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом. Расцерушыць пілавінне.
2. Рассыпаць, разгубіць перавозячы, пераносячы. У белых кучомках стаялі пры дарозе маленькія сосны: і здавалася, што дарога, баючыся, каб не расцерушыць снегавое ўбранне, асцярожна несла іх насустрач машыне. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Падвода для перавозкі грузаў. З грэблі спускалася ўніз поўная белых мяхоў фурманка. Брыль. Яшчэ праз некалькі дзён шырокай лясной дарогай ехала фурманка. Чорны. Фурманкі з бульбай адна за адной прыязджалі з поля. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарту́х, ‑а, м.
1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух. Хадкевіч. // Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах. Шамякін. Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу. Няхай. Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак. Кулакоўскі.
2. Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.
[Ням. Vortuch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філье́ра, ‑ы, ж.
1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.
2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.
[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́рна-бе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе чорны і белы колеры. Аляксей акардэон на калені паставіў, рамяні на плечы надзеў... Вырваліся з-пад чорна-белых клавішаў першыя, крыху нясмелыя гукі. Нядзведскі.
2. Спец. Звычайны, некаляровы (пра фотаздымак, кінафільм, тэлебачанне). Чорна-белая фатаграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕФІ́Р,
1) баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з кручанай беленай пражы. Уздоўж асновы мае вузкія палоскі з патоўшчаных белых і тонкіх каляровых нітак, якія чаргуюцца паміж сабой і з белымі ніткамі. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву мужчынскіх кашуль.
2) Разнавіднасць пасцілы. Цукеркі шарападобнай ці прадаўгаватай формы, у параўнанні з пасцілой маюць больш пышную кансістэнцыю.
т. 7, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)