сямейства млекакормячых атр. парнакапытных. 5 падсям.: кабарга, мунтжакі (Cervulinae), вадзяныя алені (Hydropotinae), алені сапраўдныя (Cervinae) і амерыканскія алені (Odocoileinae). 17 сучасных родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн.Афрыцы, Амерыцы. Акліматызаваны ў Новай Зеландыі, на Гавайскіх і некат. інш. астравах. На Беларусі лось, казуля, лань і алень высакародны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКІ БЕ́РАГ,
устарэлая назва нізіннага ўзбярэжжа Гвінейскага зал. (зал. Бенін) у Афрыцы, паміж вусцямі рэк Нігер і Вольта. Бераг нізінны, забалочаны, з лагунамі і пратокамі. У вусцях рэк і па берагах лагун — мангравыя зараснікі, за імі паўторныя саванны (на 3) і вечназялёныя лясы (на У). У 16—18 ст. Н.б. — адзін з гал. раёнаў гандлю рабамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́Р’Е,
вялізнае горнае падняцце, дзе спалучаюцца плато, горныя хрыбты і горныя масівы, якія нярэдка чаргуюцца з шырокімі міжгорнымі катлавінамі. Для Н. характэрны значныя абсалютныя вышыні і параўнальна невял. адносныя перавышэнні. Пашыраны ў Азіі (Тыбецкае, Іранскае, Армянскае), Амерыцы (Мексіканскае, Цэнтральнаандыйскае), Афрыцы (Ахагар, Эфіопскае, Тыбесты). Тэрмін «Н.» часам ужываюць як сінонім высока ўзнятых плато (без узвышаных над імі горных хрыбтоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́на
(афр. kanna)
самая буйная жывёла з групы антылоп, якая пашырана ў Паўд. і Усх.Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ашэ́ль
(фр. Acheul = назва мясцовасці ў Францыі)
археалагічная культура ранняга палеаліту ў Еўропе, Афрыцы і Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
чумі́за
(кіт. cumiza)
злакавая расліна, якая вырошчваецца ў Азіі і Афрыцы як зерневая і кармавая культура.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТЭ́Р (Aterian),
археалагічная культура сярэдняга палеаліту ў Паўн.Афрыцы (каля 30—19 тыс.г. назад). Назва ад стаянкі каля г. Бір-эль-Атэр (Алжыр). Сярод помнікаў — гроты і стаянкі на адкрытай мясцовасці. Насельніцтва займалася паляваннем на насарогаў, газеляў, сланоў і інш.Найб. характэрныя прылады — крамянёвыя тронкавыя і лістападобныя наканечнікі стрэл з двухбаковай апрацоўкай. Некат. прылады (бакавыя скрабкі, адшчэпы) нагадваюць мусцьерскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МА (Boma),
горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р. Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр.Афрыцы. Каля 95 тыс.ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГЕ́РА (Kagera),
рака ва Усх.Афрыцы, у Руандзе, Танзаніі і Угандзе (часткова на мяжы паміж імі), лічыцца вытокам р. Ніл. Даўж. ад месца зліцця рэк Ньяваронга і Рувуву 420 км, ад вытоку р. Рукарара каля 800 км. Цячэ пераважна ў шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз. Вікторыя. Сярэдні гадавы расход вады 1500 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 160 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́МІ (Lomami),
рака ў Цэнтр.Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга, левы прыток р. Конга. Даўж. каля 1500 км, пл. басейна 110 тыс.км². Пачынаецца на плато Катанга, цячэ на Пн у глыбокай даліне, парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1700 м³/с. Пад’ём узроўню вады ў сезон дажджоў з вер. да красавіка. Суднаходная на 330 км ад вусця. У вусці — г. Ісангі.