КІНБУ́РНСКАЯ КАСА́,

нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл. Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.-тур. вайны 1787—91 рус. войскі А.​В.​Суворава разграмілі на К.к. тур. дэсант.

т. 8, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ЙТА,

агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб. да 44 м (Верхняе К.). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства.

т. 8, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лагерге́ймія

(н.-лац. lagerheimia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў планктоне азёр, рэк, сажалак і вадасховішчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асцылято́рыя

(н.-лац. oscillatoria)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая найбольш пашырана ў планктоне сажалак і азёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фрусту́лія

(н.-лац. frustulia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў донных адкладах азёр, балотах, на скалах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕ́СТЭРАЛЕН (Vesteralen),

астравы ў Нарвежскім м., каля паўн.-зах. ўзбярэжжа Скандынаўскага п-ва, тэр. Нарвегіі. Агульная пл. 3,6 тыс. км². Складаецца з 3 буйных (Анё, Лангё, Хадселё) і мноства дробных астравоў. Астравы гарыстыя, выш. да 1266 м (в-аў Хінё). Фіёрды. Клімат умераны марскі. Шмат азёр і тарфянікаў; лугі, месцамі бярозавыя хмызнякі. Рыбалоўства. Асн. порт — Харстад.

т. 4, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯССЦЁКАВЫ БАСЕ́ЙН,

басейн ракі або возера, які не мае сувязі з акіянам. Адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку. Бяссцёкавы басейн маюць Волга, Урал, Кура, Амудар’я, Сырдар’я і інш. рэкі, якія належаць да Арала-Каспійскай бяссцёкавай вобл., азёры Ісык-Куль, Балхаш, Лабнор. На Беларусі некаторыя азёры не маюць паверхневага сцёку (воз. Бледнае ў Нарачанскай групе азёр і інш.).

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙГА́Ч,

востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл. каля 3,4 тыс. км². Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш. да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950).

т. 3, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́МІЯ, глейная рыба (Amia calva),

рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.

Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік.

Амія.

т. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́АПІО (Kuopio),

горад у цэнтральнай Фінляндыі. Адм. ц. ляні Куапіо. Засн. ў 1776. Каля 85 тыс. ж. (1995). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, порт на воз. Калавесі (Сайменская сістэма азёр). Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., хім., маш.-буд.; харчовая. Ун-т. Арх. помнікі 19 ст., у т. л. будынкі касцёла (1815) і ліцэя (1825). Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту.

т. 8, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)