2. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, з’яў, частак цэлага. Гармонія фарбаў. Гармонія зместу і формы. Гармонія жыцця.
3. Аддзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі. Іменна гармонія зрабіла магчымымі трыумфы аркестравай музыкі.«Полымя».
[Ад грэч. harmonía — сувязь, сугучнасць, зладжанасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамало́гія
(гр. homologia = адпаведнасць)
падобнасць органаў, якія маюць аднолькавую будову, але выконваюць у розных жывёл і раслін розныя функцыі (параўн.аналогія 3).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ ГАДЗІ́ННІК,
умоўны тэрмін, які абазначае здольнасць жывых арганізмаў арыентавацца ў часе. У аснове такой арыентацыі ляжыць перыядычнасць фіз.-хім. і фізіял. працэсаў у клетках (гл.Біялагічныя рытмы). Склаўся ў выніку эвалюц. адаптацыі да цыклічнасці працэсаў, што адбываюцца ў навакольным асяроддзі (змена дня і ночы, пораў года) і абумоўлены таксама цыклічнымі ваганнямі геафіз. фактараў (сутачная і сезонная перыядычнасць эл.-магн. поля Зямлі, сонечнай і касм. радыяцыі і інш.). Біялагічны гадзіннік дазваляе прыводзіць фізіялагічныя рытмы ў адпаведнасць з рытмам навакольнага асяроддзя і дае арганізмам і ўнутрыклетачным працэсам магчымасць «прадбачыць» сутачныя, сезонныя, гадавыя або шматгадовыя ваганні асветленасці, т-ры, прыліваў і інш. змен. Найб. яскрава гэта выяўляецца ў сутачных рытмах. У жывёл вымярэнне часу звязана з выпрацоўкай умоўных рэфлексаў на змену ўмоў навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯў матэматыцы,
1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R2/OA, дзе R2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл.Інверсар).
2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў у перастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.
Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВАЯ ПРАМА́Я, лікавая вось,
прамая, на якой адлюстраваны сапраўдныя лікі. Кожны такі лік адлюстроўваецца пунктам на Л.п. і тым самым устанаўліваецца ўзаемна адназначная адпаведнасць паміж мноствам сапраўдных лікаў і мноствам пунктаў на Л.п.
На прамой выбіраюць пункт O (пачатак адліку) і з правага боку ад яго — пункт E (адзінкавы пункт), адрэзак OEназ. маштабным (адзінкавым) адрэзкам. Яго даўжыня прымаецца за адзінку вымярэння даўжынь усіх адрэзкаў Л.п. Напрамак ад O да E лічыцца дадатным, ад E да O — адмоўным. Дадатны сапраўдны лік a адлюстроўваецца адрэзкам OA, узятым у дадатным напрамку і даўжыня якога роўная a адзінкавых адрэзкаў. Калі пункт A з’яўляецца адлюстраваннем ліку a, то лік aназ. дэкартавай каардынатай (ці каардынатай) пункта A.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гар (м. р.?) (БРС, Шат.). Параўн. рус.гарь (ж. р.). Дакладная адпаведнасцьбел. лексеме і па марфалагічнай характарыстыцы (м. р.!) ёсць у рус. уральскіх гаворках: гар ’непрыемны запах’. Усё да слав.*gorěti. Словы *garь, *garъ (?) адлюстроўваюць вакалізм a (< ō).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарыжня́ ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). З гаражня́; утварэнне суфіксам ‑ня ад асновы гара(д)ж‑ ’загароджаны’. Параўн. гараджа́нка ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). Дакладная адпаведнасць у рус.дыял.горожня́ (СРНГ, 7, 64) і, магчыма, укр.горі́жний ’агароджаны’ (?) (гл. у Грынч.).