прагляда́цца, ‑аецца; незак.
1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба. Гурскі. // Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец. Сачанка.
2. Зал. да праглядаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́нчыць, ‑чу, ‑чыю, ‑чыць; зак.
1. Абазвацца енкам. // што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!». Каваленка.
2. Паенчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́жлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць разважлівага; цвярозы роздум. У кожны момант .. [міліцыянеры] маглі кінуцца на злачынцаў, але разважлівасць і вопыт гаварылі што пакуль яшчэ не час. Броўка. Петрык адказаў з сталай разважлівасцю: — А чаго баяцца? Гэта толькі малыя баяцца. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго‑, чаго‑н. Разгадаваць сад. □ [Васіліса:] А ты толькі і ведаеш сваіх коней. Разгадаваў, як на выстаўку. Гурскі.
2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць. Разгадаваць свіней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак., каго.
Увесці ў злосць каго‑н., прывесці ў стан злоснага раздражнення. [Валерава] клапатлівасць раззлавала мяне, але я зноў стрымалася. Савіцкі. Потым ужо .. [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаго́дзіць, ‑дзіць; зак., што.
Зрабіць ясным, светлым. Нябёсы сонца распагодзіць, Сады бушуюць на вясне. Гаўрусёў. // перан. Прасвятліць, зрабіць весялейшым (настрой, твар). Як толькі Максім з Галінай Макараўнай пераступілі парог, .. [Бурсэвіч] узняў галаву — і ветлівая ўсмешка распагодзіла яго твар. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухо́масць, ‑сці, ж.
1. Уласцівасць і стан рухомага. Рухомасць блока. Рухомасць твару. □ Па меры павелічэння працягласці ўздзеяння фітанцыдаў жывёлы трацілі рухомасць. «Весці».
2. Рухомая маёмасць. Асталася толькі дамашняя рухомасць, што складалася з насільнага адзення і бялізны. Г. Кісялёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́ўдзіць, скрыўджу, скрыўдзіш, скрыўдзіць; зак., каго.
Разм. Тое, што і пакрыўдзіць. [Яначка:] — Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. Крапіва. — Нічога, пане, жывём памаленьку, — адказаў Марцін Краўчонак, — толькі вось пан скрыўдзіць надумаў... Чарот. // Згвалціць. Скрыўдзіць дзяўчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Скласці, сабраць свае рэчы, багаж і пад. Што датычыць самога Басько, то ён спакаваўся і назаўсёды пакінуў Лісітнік, у якім працаваў настаўнікам аж з самых трыццатых гадоў, калі яшчэ толькі арганізоўваліся калгасы. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страле́ц, ‑льца, м.
1. Ваеннаслужачы асобага пастаяннага войска ў Рускай дзяржаве 16 — пачатку 18 стст.
2. Разм. Тое, што і стралок (у 1 знач.). Усе .. [палешукі] былі заўзятыя паляўнічыя, захопліваліся адным толькі выглядам стрэльбы і былі выдатнымі стральцамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)