бел. вучоны ў галіне лесаводства. Акад.АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.-г.навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф.БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Георгій Іванавіч) (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987),
расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935). З 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім ун-це (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
Тв.:
Космические исследования в СССР. М., 1970;
Аэромеханика больших скоростей и космические исследования. Избр. тр.М., 1992.
Літ.:
Воспоминания об академике Г.И.Петрове. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Яўген Васілевіч) (н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.тэрапеўт.Д-рмед.н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у т. л. пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Алесь Аляксандравіч) (н. 19.3.1957, г. Гродна),
бел. марфолаг. Д-рмед.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1980), працуе ў ім. Навук. працы па марфалагічным аналізе рэгенератарнага патэнцыялу эпідэрмісу, развіцці вытворных эпідэрмісу ў розных відах скурных трансплантатаў і выяўленні іх рэпаратыўных уласцівасцяў у млекакормячых, распрацоўцы мінімальна траўматычных спосабаў атрымання скурных трансплантатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́СІК (Міхаіл Уладзіміравіч) (н. 17.2.1937, в. Якавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964, з 1986 яго прарэктар). Навук. працы па сістэмным аналізе механізмаў рэгуляцыі кіслародасувязных уласцівасцяў крыві, транспарту кіслароду, фарміравання паслястрэсавых наступстваў і інш. ў арганізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТВІНКО́Ў (Мікалай Іванавіч) (н. 15.3.1936, в. Барысавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па сасудзістай хірургіі, хірург. гастраэнтэралогіі, хірургіі лёгкіх і стрававода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАНО́ЎСКІ (Георгій Дзмітрыевіч) (1875—1950),
савецкі мікрабіёлаг, імунолаг. Чл.-кар.АНСССР (1929). Засл. дз. нав. Расіі (1935). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1899). Вучань І.І.Мечнікава, С.П.Боткіна. Навук. працы па хіміявакцынатэрапіі, вывучэнні клетачнага імунітэту. Прапанаваў метад імунізацыі супраць шкарлятыны (1927), вызначыў, што ўзбуджальнікам грыпу з’яўляецца вірус (1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАВА (Надзея Васілеўна) (14.12.1925, г. Саратаў, Расія — 14.12.1987),
бел. інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыла Саратаўскі мед.ін-т (1948). З 1955 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дыягностыцы грыпу, брушнога тыфу, клініцы дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў, антыбіётыкавай тэрапіі пры інфекц. хваробах, вакцынатэрапіі поліяміэліту, хранічнага гепатыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне),
паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай абхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд.філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць).
англійскі вучоны-эканаміст. Буйны фермер. Асн.навук. працы па агр. пытанні. Прыхільнік агр. пратэкцыянізму. Задоўга да Д.Рыкарда ў асноўным правільна апісаў механізм утварэння дыферэнцыяльнай рэнты, чым абвяргаў вучэнне фізіякратаў. Рашуча выступаў супраць мальтузіянства, даказваючы, што магчымасці с.-г. вытв-сці бязмежныя, яны павялічваюцца з ростам насельніцтва.