Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯКО́Ў Віктар Віктаравіч (н. 17.10.1946, г. Краснаярск, Расія),
расійскі скрыпач. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1970). З 1969 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1983 маст. кіраўнік Камернага аркестра Расіі і выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1989 праф.). Для яго ігры характэрны эмацыянальнасць, маштабнасць, віртуознасць. У рэпертуары скрыпічныя творы І.Брамса, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, а таксама канцэрты, санаты, п’есы рас. і замежных кампазітараў. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1965, Масква), Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (1966, Масква). Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫПО́ЛА Гізела Альбертаўна (н. 27.9.1944, с. Гаць Закарпацкай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт. Украіны (1976). Нар.арт.СССР (1988). Скончыла Харкаўскі ін-т мастацтваў (1969). З 1968 салістка Укр.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Марыльца («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Аксана («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан, Тоска («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Этэры («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі) і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1968), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Токіо, 1976; 1-я прэмія). Дзярж. прэмія Грузіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЛО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (11.8.1927, С.-Пецярбург — 2.2.1973),
расійскі харавы дырыжор, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1954). Засл. дз. маст. Башкортастана (1969). Нар.арт. Расіі (1970). Нар.арт. Азербайджана (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). У 1949—54 хормайстар Дзярж. хору рус. песні пад кіраўніцтвам А.Свешнікава. З 1958 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Рэсп.рус.хар. капэлы. Адначасова з 1959 выкладаў у Муз.-пед. ін-це імя Гнесіных (з 1970 праф.). Адрадзіў на канцэртнай эстрадзе творы рус. кампазітараў 16—18 ст. і прапагандаваў хар. творы сучасных. Арганізатар многіх муз. фестываляў хар. музыкі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКАЕ БАРО́КА,
арх.-маст. сістэма, якая склалася ў манум. культавай архітэктуры ВКЛ у сярэдзіне 18 ст. Як самастойны стыль вылучаны і распрацаваны ў 1930-я г. ў мастацтвазнаўстве Зах. Беларусі. Арх. помнікі віленскага барока вызначаюцца вытанчанасцю прапорцый, скульпт. пластычнасцю фасадаў і інтэр’ераў, маляўнічасцю сілуэта, утворанага шмат’яруснымі ажурнымі вежамі і фігурнымі атыкавымі франтонамі. Выкарыстанне прынцыпаў віленскага барока ў архітэктуры уніяцкіх храмаў вызначыла не толькі іх пластычныя, але кампазіцыйныя асаблівасці ў выніку спалучэння раманскіх і візант.маст. уплываў, сімволікі каталіцкай і правасл. царквы, літургічных патрабаванняў. Лепшыя ўзоры віленскага барока на Беларусі: уніяцкія храмы — Полацкі Сафійскі сабор, Барунскі манастыр базыльян, Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Івянецкі касцёл і кляштар францысканцаў, касцёл базыльян у в. Вольна Баранавіцкага р-на, Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве, касцёлы ў Гродне, Оршы, Слоніме і інш. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы віленскага барока адыграла творчасць І.К.Глаўбіца.
Т.В.Габрусь.
Да арт.Віленскае барока. Сафійскі сабор у Полацку.Да арт.Віленскае барока. Фрагмент фасада касцёла базыльян у в. Вольна Баранавіцкага раёна.Да арт.Віленскае барока. Царква кляштара базыльян у в. Беразвечча Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРЭМАТЫ́ЗМ (ад лац. supremus найвышэйшы),
кірунак у авангардысцкім мастацтве сярэдзіны 1910—20-х г.; від геам. абстракцыі (гл.Абстракцыянізм). Засн. ў 1913 К.С.Малевічам. Тэорыя С., якая сцвярджала вяршэнства абстрактнай формы, зведзенай да квадрата, круга, трохвугольніка, прамавугольніка, крыжа, была выкладзена ў маніфесце Малевіча «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму» (1916). Першыя свае супрэматычныя карціны Малевіч паказаў у 1915 на выстаўцы «0,10» у Петраградзе. Для С. характэрна падкрэсленая сімволіка колеру. Камбінацыі рознакаляровых плоскасцей увасаблялі абсалютныя, «вышэйшыя» пачаткі рэчаіснасці, спасцігнутыя інтуіцыяй мастака. У рэчышчы С. працавалі І.Клюн, І.Пуні, Эль Лісіцкі, М.Суэцін. С. увасобіўся ў жывапісе, графіцы, сцэнаграфіі, дэкар.-прыкладным мастацтве і інш., значна паўплываў на канструктывізм.
Літ.:
Шунейка Я. Супрэмус, або Творца беспрадметнага мастацтва // Мастацтва Беларусі. 1989. № 2;
Наков А. Русский авангард: Пер. с фр.М., 1991;
Сарабьянов Д.В., Шатских А.С. Казимир Малевич: Живопись. Теория. М., 1993.
Я.Ф.Шунейка.
Да арт.Супрэматызм. К.Малевіч. Супрэматычная кампазіцыя. 1916.Да арт.Супрэматызм. М.Суэцін. Кубак і сподак з супрэматычнай размалёўкай. 1923.Да арт.Супрэматызм. Эль Лісіцкі. Пра 2 квадраты. Супрэматычная казка ў шасці карцінках. 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭЙФ КАНТЫНЕ́НТАЎ павольныя (да некалькіх сантыметраў за год) гарызантальныя перамяшчэнні вял. участкаў зямной кары (кантынентаў); гл. ў арт.Мабілізм і Тэктанічныя гіпотэзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГО́ННАЯ ЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ,
асабістая залежнасць прыгоннага селяніна ад феад. землеўладальніка; гл. ў арт.Прыгоннае права, Прыгонная інтэлігенцыя, Прыгонны тэатр, Прыгонныя аркестры і капэлы.