ЛУГО́ЎСКІ (Мікалай Пятровіч) (14.12. 1911, в. Равуча Талачынскага р-на Віцебскай вобл. —25.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв.Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. батальёна капітан Л. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: 23 чэрв. батальён на чале з ім прарваў абарону ворага, заняў в. Гуркі і Ермакі, выйшаў у тыл праціўніка, адбіў 9 контратак, вызваліў в. Крупчына і Засіннікі. 24 чэрв. фарсіраваў Зах. Дзвіну, захапіў плацдарм, выйшаў на шашу Віцебск—Бешанковічы, дзе злучыўся з падраздзяленнямі войск 3-га Бел. фронту. Л. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЖЫНО́ ЛІ́НІЯ»,
сістэма доўгатэрміновых фартыфікацыйных умацаванняў і загарод на паўн.-ўсх. граніцы Францыі. Пабудавана ў 1929—36 (удасканальвалася да 1940) па ініцыятыве ваен. міністра А.Мажыно. Агульная працягласць па фронце 400 км і на глыб. 6—8 км. Мела з боку граніцы паласу забеспячэння глыб. 4—14 км. У час 2-й сусв. вайны ням. войскі ў маі 1940 ударам праз Бельгію прарвалі фронт франц.арміі на паўн. флангу, дзе буд-ва «М.л.» не было скончана, і выйшлі ў яе тыл. Пасля адыходу франц. палявых армій ад «М.л.», ням. войскі пераадолелі яе на вузкім участку.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1956). З чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Удзельнік ліквідацыі бабруйскага«катла», вызвалення Бабруйска, Мінска, Баранавіч, Брэста, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір знішчальнага авіяпалка маёр М. зрабіў 635 баявых вылетаў, удзельнічаў у 150 паветр. баях, асабіста збіў 30 і ў складзе групы 9 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІЁНАК (Іван Андрэевіч) (15.7.1914, в. Гарадзілавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 28.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв.Арміі з 1936. З 1941 на Чарнаморскім флоце, удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Марыупаля, Новарасійска, Бярдзянска. Нам. камандзіра аддзялення аўтаматчыкаў асобнага батальёна марской пяхоты старшына 2-й стацці М. вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў (68 чал.), у складзе якога быў М., па р.Паўд. Буг зайшоў у тыл ворага, высадзіўся ў порце, 2 сутак вёў з праціўнікам няроўны бой (адбіта 18 контратак). Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІТА́НТЫ (ням. Marketender ад італьян. mercatante гандляр),
дробныя гандляры прадуктамі харчавання і прадметамі салдацкага ўжытку, якія суправаджалі войскі ў паходах, на манеўрах і вучэннях, а таксама ў час вайны; мелі свае крамы ў ваен. гарнізонах. Вядомы з антычнасці. Найб. пашыраны ў эпоху феадалізму (у т. л. ў армііВКЛ), калі не было цэнтралізаванага забеспячэння войск. У Зах. Еўропе М. лічыліся неад’емным элементам войска. У Францыі і інш. краінах М. часцей былі жанчыны (маркітанткі); зрэдку яны насілі асобную форму адзення і выконвалі ролю сясцёр міласэрнасці. Дзейнасць М. рэгламентавалася адпаведнымі палажэннямі і вайсковымі статутамі. Служба М. існавала да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРО́СКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1918 Падпісана 30.10.1918 прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імперыі на борце англ. крэйсера «Агамемнан» у порце Мудрас (в-аў Лемнас) пасля паражэння Турцыі ў 1-й сусв. вайне. Прадугледжвала: адкрыццё чарнаморскіх праліваў для ваен. караблёў Антанты з правам акупацыі саюзнікамі фартоў Басфора і Дарданелаў, капітуляцыю тур. войск у Хіджазе, Іраку, Сірыі, Йемене і вывад іх з Ірана, Закаўказзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзнікамі 6 вілаетаў тур. Арменіі «ў выпадку хваляванняў у адным з іх»; выдачу тур.ваен. флоту; дэмабілізацыю тур.арміі; вяртанне Турцыяй усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да падпісання Муданійскага перамір’я 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЁЖНЫ (Дзмітрый Мікалаевіч) (5.11.1873, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.2.1945),
савецкі военачальнік, удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Ген.-лейт. (1940). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1894), Акадэмію Генштаба (1901). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, дывізіяй, корпусам. Ген.-лейт. (1917). З 1918 у Чырв.Арміі, каманд.Паўн. фронтам. У лют.—ліп. 1919 каманд.Зах. фронтам, у кастр.—ліст. 1919—7-й арміяй. З 1921 на камандных і штабных пасадах у РСЧА. З 1926 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміях. Аўтар успамінаў аб 1-й сусв. і грамадз. войнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫПАРО́ВІЧ (Уладзімір Іванавіч) (2.3.1900, г.п. Багародскае Загорскага р-на Маскоўскай вобл. — 31.1.1945),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. (1943). З 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв.Арміі, удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1924 у БВА. З пач.
Вял. Айч. вайны на фронце, камандзір дывізіі, удзельнік Мінскага патрыят. падполля, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партыз. атрада. З крас. 1942 камандзір Клічаўскага партыз. злучэння, з вер.нам. камандзіра 4-га гв.кав. корпуса. У 1943 арыштаваны органамі КДБСССР. Рэабілітаваны ў 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЙЧЫК (Апанас Кузьміч) (1900, в. Радуцічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1921),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў час польскай інтэрвенцыі. З 1919 вёў падп. работу ў Слуцкім і Бабруйскім пав. Вясной 1920 у раёне Старых Дарог арганізаваў некалькі партыз. атрадаў, якія разбурылі чыг. ст. Дараганава, мост цераз Пціч, пусцілі пад адхон варожы эшалон, перадавалі камандаванню Чырв.Арміі звесткі разведкі, вялі агітац. работу сярод сялян. У чэрв. 1920 партыз. атрад П. разам з Чырв. Арміяй удзельнічаў у фарсіраванні Бярэзіны каля мяст. Ялізава і вызваленні Асіповіч. З ліп. 1920 на парт. рабоце. Забіты бандытамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТО́Н (франц. ponton ад лац. pons мост),
1) прасцейшы плывучы сродак, што выкарыстоўваецца ў пантонных парках у якасці плывучых апор наплаўных мастоў або паромаў, а таксама для падтрымання на вадзе розных устройстваў (докаў, пад’ёмных кранаў, прычалаў, землечарпалак і інш.) ці правядзення караблёў з глыбокай асадкай па мелкаводным фарватэры. П. бываюць адкрытыя і закрытыя (з палубай), самаходныя і тыя, якія буксіруюцца. Робяць П. з дрэва, металу, пластмасы, прагумаванай тканіны, жалезабетону.
2) Метал. або тканінныя ёмістасці, якія выкарыстоўваюцца для пад’ёму патанулых суднаў (прадметаў). П. ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у пач. 17 ст. ў галандскай арміі.