to set (put) in motion — пусьці́ць у ход (машы́ну, спра́ву)
2) рух це́ла, рукі; жэст -у m.
3) прапано́ва f. (на пасе́джаньні)
2.
v.
паказа́ць жэ́стам або́ кі́вам галавы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
То́рмаз ’прыстасаванне для запавольвання або спынення руху’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж тармазі́ць ’запавольваць, спыняць рух’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Цых.), тормозі́ті ’тс’ (Вруб.). З рус.то́рмоз ’тс’, якое звычайна тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч.τόρμος ’прасвідраванае, пракручанае’, позняе ’ўтулка, затычка’ (Міклашыч, 359; Фасмер, Этюды, 203; Чарных, 2, 251–252; ЕСУМ, 5, 605), што малаімаверна (Трубачоў, Дополн.; Фасмер, 4, 84). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 1958, 3, 45) дапускае, аднак, запазычанне з цюрк.turmaz ’ён не стаіць’, а таксама ’падкладкі для колаў арбы’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, параўн. тормозі́ць ’узбуджаць, хваляваць’, тормозова́ць ’штурхаць, будзіць’ (ТС), балг.тормо́зя ’прыгнятаць (маральна); перашкаджаць, затрымліваць’, што могуць разглядацца як варыянты з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы зыходнага с, параўн. тармасіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кла́пан, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў кампрэсарах, рухавіках ўнутранага згарання і інш. для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці. Засцерагальны клапан.
2. Рухомая накрыўка, з дапамогай якой адкрываецца і закрываецца адтуліна ў музычных духавых інструментах і мяняецца вышыня гуку. // Пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане.
3. Пласцінка ў сэрцы, якая перашкаджае адваротнаму руху крыві.
4. Нашыўны кусок матэрыі пэўнай формы, які прыкрывае кішэню або шво на адзенні.
[Ням. Klappe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збой, ‑ю, м.
1. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., цесна сабранага, збітага ў адным месцы. І ў гэткім шуме можна парою нічога не чуць, і ў гэткім збоі людзей можна часамі быць адзінокім.Брыль.
2. Перабой у руху, рабоце, дзеянні. [Становішча] вось-вось пяройдзе за тую мяжу, калі замінка дзе-небудзь у адным месцы імгненна выкліча збоі ў іншых месцах.Васілёнак.
3.Спец. Галава, ногі і ўнутранасці забітай на мяса жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Пайсці, паехаць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., рушыць у якім‑н. кірунку. Накіравацца на сход. Накіравацца да знаёмага. □ Шпаркімі крокамі, а дзе і подбегам накіраваўся дзед на сваю сядзібу.Колас.З кабіны самазвала вылез начальнік зборачнага цэха і вайсковым крокам накіраваўся да трыбуны.Карпаў.
2. Узяць, набыць які‑н. кірунак руху, развіцця. Апошнія прамяні .. [сонца] слізганулі па воднай прасторы, а затым накіраваліся ўгору.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-за, прыназ.зТ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «па-за» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для абазначэння месцазнаходжання, руху або дзеяння за чым‑н., па той бок чаго‑н. І раптам адчуў сябе Ігнась адрэзаным, асобным ад усяго, як бы ў другім свеце, на другой зямлі; усё стала як бы па-за яго істотаю.Чорны.Па-за садкамі, па-за хлявамі, пазавуголлю, гародамі краліся адзін за адным папацёмку ўчатырох, як ваўкі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́львацца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да пераваліцца 1.
2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы.Брыль.«Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую.Б. Стральцоў.Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка.Пестрак.
3.Зал.да перавальваць 1.
перава́львацца2, ‑аецца; незак.
Зал.да перавальваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стасава́цца1, ‑суецца; зак.
Перамяшацца ў выніку тасавання (пра карты).
стасава́цца2, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н. Доўгія, як у папа, цёмна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху і нейкая сур’ёзнасць выразу твару [палешука] як не трэба лепей стасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды.Колас.Цяпер да .. [Наташы] ўжо не стасавалася тая даўняя мянушка, .. якую некалі жартам прыдумаў ёй Мікола.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учапі́ць, учаплю, учэпіш, учэпіць; зак.
1.што. Зачапіць за што‑н. Учапіць вудачку.
2.што. Павесіць што‑н. на што‑н. Клава ўчапіла на мадонну каралі.Чорны.
3.ушто. Разм. Зачапіць у час руху чым‑н. або за што‑н. Уязджаючы ў двор,.. [Ціток] знарок учапіў заднім колам у шула брамы.Лобан.У лесе з возам — [конь] проста залаты: не было выпадку, каб ён учапіў дзе ў дрэва ці ў пень.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАДАНО́СНЫ ГАРЫЗО́НТ,
слой або некалькі слаёў водапранікальных горных парод, поры, трэшчыны і інш., пустоты ў якіх запоўнены вадой. Фарміруецца на водатрывалым слоі. Першы ад паверхні ваданосны гарызонт безнапорны, у ім утвараюцца грунтавыя воды. Напорныя гарызонты падземных вод абмежаваны водатрывалымі гарызонтамі (гл.Артэзіянскія воды). Некалькі гідраўлічна звязаных ваданосных гарызонтаў утвараюць ваданосны комплекс.