БУРГАМІ́СТР (ням. Bürgermeister),

1) выбарная асоба, якая ўзначальвала мясц. самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права. У феад. гарадах Беларусі наз. бурмістр.

2) У час Вял. Айч. вайны на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі пад выглядам мясц. самакіравання ў гарадах і раёнах назначалі бургамістра з мясц. жыхароў і з асоб, якія прыбылі разам з акупантамі і супрацоўнічалі з імі.

3) У шэрагу краін Зах. Еўропы (Германія, Бельгія і інш.) — кіраўнік органаў мясц. самакіравання.

А.​М.​Літвін.

т. 3, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНДАСАМЕ́НТ (ням. Indossament ад лац. in на + dorsum спіна),

перадатачны надпіс, які выконваецца на адваротным баку вэксаля, чэка, канасамента і некаторых інш. каштоўных папер і азначае перадачу правоў па гэтых дакументах ад адной асобы (індасанта) да іншай (індасату). І. можа быць імянны, ордэрны (указваецца асоба, якой ці ў распараджэнне якой перадаецца дакумент) або бланкавы (прад’яўнічы, без пазначэння асобы, якой уступаецца дакумент). І. па вэксалю або чэку ўскладае на індасата адказнасць за плацеж па гэтым дакуменце.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВЕ́СТАР (лац. quaestor ад quaero шукаю, вышукваю, вяду следства),

у Старажытным Рыме службовая асоба. У царскую эпоху К. былі суддзямі ў крымін. працэсах, у эпоху рэспублікі — малодшымі магістратамі, памочнікамі консулаў у фін., а да 240 да н. э. і ў суд. справах. У эпоху імперыі наглядалі за машчэннем дарог, арганізацыяй гульняў, абвяшчэннем урадавых указаў і інш. Пасада К. замяшчалася патрыцыямі, з 421 да н. э. стала даступнай плебеям і ператварылася ў 1-ю ступень паліт. кар’еры.

т. 8, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНА́РХ (грэч. monarchos ад monos адзін + archos правіцель),

аднаасобны кіраўнік дзяржавы, які ажыццяўляе ўладу паводле ўласнага права, а не ў дэлегаваным парадку. Улада М. з’яўляецца, як правіла, пажыццёвай і перадаецца ў спадчыну. Ва ўсіх манархічных краінах М. паводле закону — недатыкальная асоба. У розных краінах М. маюць розныя назвы: кароль — у Вялікабрытаніі, Іспаніі, Даніі, Швецыі, Бельгіі; султан — у Малайзіі, Брунеі, Амане, эмір — у Кувейце, Аб’яднаных Араб. Эміратах, вял. герцаг — у Люксембургу, князь — у Ліхтэнштэйне. Гл. таксама Манархія.

т. 10, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Fnder m -s, -

1) асо́ба, яка́я знайшла́ што-н.

2) геал. вышука́льнік, разве́двальнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Persönlichkeit f -, -en

1) індывідуа́льнасць

2) асо́ба;

ine ~ des öffentlichen Lbens грама́дскі дзе́яч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Asylnt m -en, -en жыха́р начно́га прыту́лку

2) асо́ба, яка́я атрыма́ла паліты́чны прыту́лак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verwltungsangestellte sub m, f -n, -n слу́жачы, -чая апара́та кіраўні́цтва, афіцы́йная асо́ба кіраўні́цтва [адміністра́цыі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паве́раныасоба, якая мае правы дзейнічаць ад імя якой-н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку’ (ТСБМ, Др.-Падб.). З рус. пове́ренный ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́цкі старое ‘выбарная асоба з сялян, памочнік паліцыі’ (ТСБМ): socki, dziesiacki, dawaj padwodu (Федар. 4). Да сотка (гл.), г. зн. ‘выбарны ад ста сялян’, параўн. сотнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)