Колькасцю ў тры асобы (рознага полу) або істоты (ніякага роду). Чырвонаармеец, а за ім і Зося з Міхалам рушылі на вакзал. Усе ўтраіх увайшлі ў вялікі пакой для пасажыраў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часцяко́м, прысл.
Разм. Даволі часта, нярэдка. З таго дня, як у Лісаветы нарадзіўся маленькі Уладзік, я часцяком насіў ёй малако.Сачанка.Часцяком здаралася, што пакой пуставаў, ніхто ў ім не жыў.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыго́л, ‑гла, м.
Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем. Узляціць на галінку адзін шчыгол, абтрасецца, нібы толькі што з вады, заспявае, а за ім і другі гэта ж зробіць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТО́Н IV (Otto) Браўншвейгскі
(каля 1176 або 1182 — 19.5.1218),
кароль з 1198, імператар з 1209 «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Пляменнік англ. караля Рычарда I Львінае Сэрца. Пры ім вялася барацьба Вельфаў, да якіх належаў Атон IV, і Штаўфенаў за герм. прастол. Пасля паражэння пры Бувіне (1214) фактычна страціў уладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМВРО́СІЙ (1426 або каля 1430 — каля 1494),
рускі разьбяр і ювелір. Працаваў у Троіцка-Сергіевай лаўры. Створаны ім разьбяны абразок-складзень з выявай Тройцы (1456) — выдатны помнік стараж.-рус. мініяцюры. У гэтым творы, а таксама ў работах інш. майстроў, што працавалі з Амвросіем, прыкметны ўплыў А.Рублёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНУ́ФРЫЙ,
полацкі князь у ВКЛ. У грамаце, выдадзенай ім каля 1399 манастыру Іаана Прадцечы на валоданне бортнымі землямі на азёрах Сомніца, Лісна і рэках Ула і Нача, назваў сябе вял. князем — адзіны выпадак, калі полацкі князь так тытулаваў сябе. Мяркуецца, што Ануфрый быў апошнім полацкім князем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЭ́ТЭР (англ. barretter),
цеплавая прылада для падтрымання пастаянства сілы току ў ланцугу. Складаецца з запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога знаходзіцца метал. дроцік. Цеплавы рэжым барэтэра выбраны так, што пры павольных зменах напружання на канцах дроціка сіла току ў ім у пэўных межах застаецца пастаяннай. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроннай апаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ (Kendrew) Джон Коўдэры (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́ КАДА́СТР,
сістэматызаваны звод асн. звестак пра лясныя аб’екты краіны. У ім даецца апісанне агульнай плошчы лясных аб’ектаў, месца знаходжання ўчасткаў, іх канфігурацыі, склад, іх якасць і інш., прыроднае, гасп. і прававое становішча лясоў. Парадак вядзення Л.к. Рэспублікі Беларусь рэгламентуецца нормамі зямельнага права. Гл. таксама Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь.