тюк​I пак, род. па́ка м., цюк, род. цюка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́харь разг. зух, род. зу́ха м., хват, род. хва́та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фиск фин. фіск, род. фі́ску м., скарб, род. ска́рбу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хорёк зоол. тхор, род. тхара́ м., шашо́к, род. шашка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атэры́ны

(н.-лац. atherina)

род марскіх рыб атрада атэрынападобных; жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным морах, маюць прамысловае значэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сата́ліі

(н.-лац. sotalia)

род дэльфінаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках; жывуць у прыбярэжных частках мораў і ў рэках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кара́л, ‑а, м.

1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.

[Грэч. korallion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра. // Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел. // Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.

2. у знач. наз. сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ген

(гр. genos = род, паходжанне)

1) адзінка спадчыннай інфармацыі;

2) перан. зародак, зачатак, зараджэнне (напр. г. узаемаразумення).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДРУ́ЦКІЯ-ГО́РСКІЯ,

княжацкі род герба «Друцк», адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Найб. вядомыя:

Васіль Пуцяціч (каля 1430 — да 1495), валодаў маёнткам Горы ў Аршанскім пав. (адсюль 2-я частка прозвішча). Ежы (каля 1600—43), харужы аршанскі (1639), староста упіцкі (1640). Рыгор Ежы (каля 1585—1659), староста цэльскі, аршанскі (1635—50). Атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім ваяводам (1650), перадаў Аршанскае староства сыну Міхаілу. Другі яго сын Еранім быў старостам суражскім. На ўнуках Рыгора Ежы род Д.-Г. згас.

В.​Л.​Насевіч.

т. 6, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)