Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё.Марціновіч.// Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека.Лынькоў.Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком.Васілёнак.Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.
1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы!Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апафео́з, ‑у, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — абрад абагаўлення героя, імператара і інш.
2. Услаўленне, ушанаванне якой‑н. асобы, з’явы і пад. [Паэма П. Броўкі] «Хлеб» — гэта апафеоз мірнай працы сейбіта-хлебароба, паэтызацыя яго штодзённых спраў.Бярозкін.
3. Заключная частка спектакля, канцэрта з удзелам усіх выканаўцаў, у якой услаўляюцца народ, герой, выдатная гістарычная ці грамадская падзея.
[Грэч. apotheosis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кале́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м., ДМ ‑лезе, Т ‑ай, ж.
Таварыш па прафесіі, па рабоце, па вучобе. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу.Шамякін.[Аржанец] ведаў дзяўчыну яшчэ ў пушчы, калі яна віталася з ім нясмела, і называла дзядзем. А вось ужо і калега па працы!Брыль.
[Лац. collega.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натхня́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад натхняць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які натхняе на што‑н. Баявой, натхняючай песні паэта каланізатары баяліся не менш, чым стрэльбы партызана.Бярозкін.Варфаламей Ярашчук — адзін з тых, хто ў натхняючай працы здабывае радасць і шчодра рассыпае яе вакол сябе.«Звязда».
3.Дзеепрысл.незак.ад натхняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітаддзе́л, ‑а, м.
Палітычны аддзел; партыйна-палітычны орган, створаны партыяй для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва і палітычнай работы на некаторых участках сацыялістычнага будаўніцтва і ў арміі. На прывітанне [танкісты] адказалі весела: начальнік палітаддзела быў жаданым госцем.Мележ.Пісьменнік і сам ідзе ў Чырвоную Армію і працуе ў палітаддзеле Заходняга фронту, не пакідаючы сваёй творчай працы.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае плён (у 1 знач.). І там, дзе пелі пушчы баравыя, Корч смаляны хаціны асвятляў, Гараць агні гігантаў індустрыі, Шуміць калоссем плённая зямля.Звонак.
2.перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны. Дні працы ў лесе былі для прафесара вельмі плённымі.Кавалёў.Плённымі справамі адзначылі мінулы год працоўныя Савецкай Беларусі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)