НЕЙТРЫ́ННАЯ АСТРАНО́МІЯ,
раздзел астраноміі, звязаны з пошукам, рэгістрацыяй і даследаваннем патокаў нейтрына ад пазаземных крыніц. Узнікла ў 1960-я г. разам са з’яўленнем прылад і метадаў дэтэктыравання нейтрына. Метады Н.а., у адрозненне ад інш. метадаў даследавання касм. аб’ектаў, даюць магчымасць вывучаць шчыльныя касм. аб’екты і даўнія касмалагічныя эпохі.
У Сусвеце нейтрына ўтвараюцца ў выніку ядз. працэсаў у нетрах зорак і пры ўзаемадзеянні касм. выпрамянення з асяроддзем, напр. з рэчывам атмасферы Зямлі (атм. нейтрына), міжгалактычным і міжзорным газамі, морам рэліктавых фатонаў (гл. Рэліктавае выпрамяненне) і інш. Энергетычны спектр касм. нейтрына ад ~10−4эВ (касмалагічныя, ці рэліктавыя нейтрына) да 1020—1028эВ. Энергія нейтрына ад Сонца і нестацыянарных зорак да 108эВ. Нейтрына слаба ўзаемадзейнічаюць з рэчывам, таму зоркі для іх практычна празрыстыя і яны бесперашкодна пакідаюць іх. Рэгістрацыя гэтых нейтрына дае магчымасць вызначаць т-ру, шчыльнасць і хім. састаў цэнтр. часткі зорак, недаступнай вывучэнню інш. метадамі. Слабае ўзаемадзеянне касм. нейтрына з рэчывам абумоўлівае складанасць іх дэтэктыравання (патрэбна вял. колькасць рэгістравальнага рэчыва і дэтэктары неабходна будаваць глыбока пад зямлёй). Створана 5 найб. магутных дэтэктараў сонечных нейтрына (ЗША, Расія — ЗША Італія — Расія, Японія, Канада) і 2 вял. дэтэктары атм. нейтрына (у воз. Байкал, Расія і антарктычным лёдзе, ЗША). З 1980 існуе сусветная служба назірання за ўспышкамі звышновых зорак у нейтрынным святле. Гл. таксама Нейтрынная астрафізіка.
І.С.Сацункевіч, А.А.Шымбалёў.
т. 11, с. 277
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Арбітальная навуковая станцыя 9/337
- » - «Салют» 9/337; 11/360—361 (укл.)
- » - «Скайлэб» (ЗША) 11/360—361 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham),
старэйшы жалезарудны басейн у ЗША (штат Алабама). Асадкавыя радовішчы (аалітавыя і астаткавыя гематытавыя руды). Агульныя запасы больш за 2 млрд. т руды. Колькасць жалеза 23—45% (першасныя руды), 38—56% (выветраныя руды). Цэнтр здабычы — г. Бірмінгем.
т. 3, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’Е́ТЫ, в’етнамцы,
нацыя, асн. насельніцтва В’етнама (больш за 54,5 млн. чал.). Жывуць таксама ў Кампучыі, Тайландзе, Лаосе, ЗША і інш. Агульная колькасць 55 млн. чал. (1987). Гавораць на в’етнамскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць будысты, ёсць хрысціяне, мусульмане і інш.
т. 4, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАФО́Н (ад грэч. gramma запіс + ...фон),
механічны апарат для ўзнаўлення гуку з грамафоннай пласцінкі. Вынайдзены ў 1888 ням. інж. Э.Берлінерам (працаваў у ЗША). Партатыўны варыянт грамафона — патэфон. Папярэднік грамафона — фанограф. У 1940—50-я г. выцеснены электрафонамі.
т. 5, с. 402
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́ЧЫ, дэне,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Разам з племем наваха складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым апачы — качавыя паляўнічыя. Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Новая Мексіка і Аклахома ў ЗША. Колькасць 21 тыс. чал. (без наваха, 1987). Паводле рэлігіі хрысціяне.
т. 1, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЭЛЬ (англ. barrel літар. бочка),
адзінка аб’ёму сумяшчальнасці ў сістэме англ. мер. У ЗША 1 барэль нафтавы = 42 галонам = 0,158987 м³ = 158,988 л. 1 барэль сухі = 0,115627 м³ = 115,628 л. У Вялікабрытаніі 1 барэль сухі = 0,16365 м³ = 163,65 л.
т. 2, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́Н (англ. gallon),
адзінка аб’ёму (ёмістасці, умяшчальнасці) у сістэме англійскіх мер. У Вялікабрытаніі 1 галон = 4,54609 дм³, у ЗША для вадкасцей 1 галон = 3,78543 дм³, для сыпкіх рэчываў 1 галон = 4,405 дм³. Долевыя адзінкі галона — пінта і унцыя.
т. 4, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГРЭ́С (ад лац. congressus сустрэча, сход),
1) з’езд, нарада, пасяджэнне ці інш. падобнае мерапрыемства звычайна міжнар. характару.
2) У некат. краінах назва парламента (напр., у ЗША), паліт. партыі (Індыйскі нац. К.).
3) Вышэйшы орган некат. міжнар. арг-цый.
т. 7, с. 577
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБІ́НЦЫ (саманазва кубанас),
нацыя, асн. насельніцтва Кубы (больш за 10,6 млн. чал.). Жывуць таксама ў ЗША (1 млн. чал.), Венесуэле, Іспаніі і інш. Агульная колькасць 11,7 млн. чал. (1992). Гавораць на кубінскім варыянце ісп. мовы. Вернікі пераважна католікі.
т. 8, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)