РУМЯ́НЦАВА (Таццяна Герардаўна) (н. 30.6.1953, Мінск),

бел. філосаф. Д філас. н. (1992), праф. (1994). Скончыла БДУ (1976), дзе і працуе з 1979. Навук. працы па гісторыі замежнай філасофіі і сацыялогіі, праблеме чалавечай агрэсіўнасці.

Тв.:

Критический анализ концепций «человеческой агрессивности». Мн., 1982;

Агрессия: пробл. и поиски в зап. философии и науке. Мн., 1991;

Немецкая трансцендентально-критическая философия (середина XVIII — первая треть XIX в.): Глоссарий. Мн., 1999;

Новейший философский словарь. Мн., 1999 (у сааўт.).

т. 13, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Будзі́ць (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. буди́ть, укр. буди́ти, польск. budzić, чэш. buditi, ст.-слав. боудити, балг. бу́дя, серб.-харв. бу́дити і г. д. Прасл. *buditi *budi̯ǫ — каузатыўная форма да *bъděti. І.‑е. *bheu̯dh‑ ’назіраць, сачыць, заўважаць, не спаць і г. д.’ дае наступныя аблаутныя ўтварэнні: 1) *bheu̯dh‑; адсюль слав. *blʼud‑ (< *bi̯ud‑): *blʼusti *blʼudǫбел. блюсць (Нас., Бяльк.), блюдкі, блюдо́к ’ашчадны’ (Нас.), рус. блюсти́, ст.-слав. блюсти блюдѫ, ст.-серб.-харв. бљусти, параўн. ст.-інд. bṓdhati ’прачынаецца, заўважае’, грэч. πεύθομαι ’пазнаю, не сплю’; 2) *bhou̯dh‑; адсюль слав. *buditi *budi̯ǫ; 3) *bhudh‑; адсюль слав. *bъdeti *bъdi̯ǫрус. бдеть, чэш. bdíti, ст.-слав. бъдѣти, балг. бдя і слав. *bъdrъ ’бадзёры, жвавы’ (бел. бадзёры, бо́дзер, рус. бо́дрый, укр. бо́дрий, ст.-слав. бъдръ і г. д.). Фасмер, 1, 178, 184, 230; Бернекер, 64, 96, 105; Траўтман, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНЖЫНЕ́РНАЯ ГЕАЛО́ГІЯ,

галіна геалогіі, якая вывучае верхнія гарызонты зямной кары і яе дынаміку ў сувязі з інж. дзейнасцю чалавека. Асн. аб’ектамі вывучэння з’яўляюцца фіз.-мех. ўласцівасці горных парод і змены іх у часе; геал. працэсы, іх прагнозная ацэнка і накіраванасць. Выкарыстоўвае метады геафіз. (электраразведка, мікрасейсміка, розныя віды каратажу), петралагічныя, хім., фіз., аптычныя і інш. Складаецца з раздзелаў: грунтазнаўства, механіка грунтоў, інж. геадынаміка, рэгіянальная і спецыяльная І.г. (буд., дарожная, ваен., марская і інш.). Цесна звязана з гідрагеалогіяй, петраграфіяй, геакрыялогіяй, дынамічнай геалогіяй і інш. Пачала развівацца ў 19 ст. Вялікі ўклад у І.г. зрабілі вучоныя рас. Ф.​П.​Саварэнскі, І.​В.​Папоў, М.​М.​Маслаў, В.​А.​Прыклонскі, Я.​М.​Сяргееў, В.​Д.​Ламтадзе, В.​Ц.​Трафімаў і інш., амер. К.​Тэрцагі, Р.​Пек, Дж.​Тэйлар, англ. А.​Скемптан, чэш. К.​Заруба і М.​Матула, югасл. Б.​Куюнджыч і М.​Яніч і інш. На Беларусі пытаннямі І.г. займаліся К.І.Лукашоў, Ю.А.Сабалеўскі, Г.А.Калпашнікаў, У.​Р.​Лабадзенка, В.​Ф.​Вішнеўскі, І.​А.​Бусел. Даследаванні І.г. праводзяцца ў Бел.дзярж. ін-це інж. вышуканняў «Геасэрвіс», Бел. н.-д. геолага-разведачным ін-це, Бел. дзярж. політэхн. акадэміі.

П.​М.​Касцюковіч.

т. 7, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗАКО́ВА (Рыма Фёдараўна) (н. 27.1.1932, г. Севастопаль, Украіна),

руская паэтэса. Яе бацька родам з Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., дзяцінства яе прайшло на Полаччыне. Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). Працавала на Д. Усходзе. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў паэзіі «Сустрэнемся на Усходзе» (1958), «Пятніцы» (1965), «Елкі зялёныя» (1969), «Снежная баба» (1972), «Начыста» (1977), «Краіна Любоў» (1980), «Пробны камень» (1982), «Сюжэт надзеі» (1991), «Ломка» (1997), публіцыстыкі — «Наўгад» (1995), «Палюбі» (1996) і інш. Тэматыка лірыкі: родная прырода, каханне і мацярынства, роздум над складанымі праблемамі часу, думкі і пачуцці сучасніка і інш. Творчасць К. адметная глыбокай шчырасцю, задушэўнасцю выказвання, рамант. пафасам, аптыміст. сцвярджэннем стваральнага пачатку, актыўнасцю грамадз. пазіцыі, тэмпераментнасцю, раскаванасцю паэт. мовы. Некат. яе вершы спароджаны бел. тэматыкай («Зязюля»), На рус. мову пераклала зб. В.​Вярбы «Ветразь на лузе» (1971), М.​Аўрамчыка «Прасвятленне» (1973), Я.​Янішчыц «Запытай у чабора» (1985), паасобныя творы Д.​Бічэль-Загнетавай, А.​Вярцінскага (у зб. «Вечны ўзыход», 1982), С.​Законнікава. На бел. мову яе вершы перакладалі Аўрамчык, Бічэль-Загнетава, Вярцінскі, Н.​Гілевіч, Ю.​Свірка.

Тв.:

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1985;

Помню. М., 1974;

Русло. М., 1979;

Сойди с холма. М., 1984.

І.​У.​Саламевіч.

т. 7, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЦКО́ (Галіна Рыгораўна) (н. 15.7.1930, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі і геранталогіі. Д біял. н. (1984), праф. (1991). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі, з 1958 у Сектары геранталогіі АН Беларусі, з 1987 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні агульных заканамернасцей уздзеяння працэсу старэння і радыяцыі на функцыю эндакрыннай сістэмы і гарманальную рэгуляцыю метабалізму, павелічэнні прыстасавальных магчымасцей арганізма ва ўмовах працяглага ўздзеяння малых доз іанізавальнага выпрамянення.

Тв.:

Старение и инсулин. Мн., 1975;

Жировая ткань при старении. Мн., 1985 (разам з А.​С.​Жукавай, Л.​Д.​Чайкай);

Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормональной регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.​Ф.​Канаплёй, А.​А.​Мілюціным);

Прыродная радыеактыўнасць. Мн., 1994 (разам з Я.​Ф.​Канаплёй).

т. 5, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОНТРФО́РС (франц. contrefort ад contre-force процідзейная сіла) у архітэктуры, папярочная сценка, верт. выступ ці рабро для ўмацавання нясучай канструкцыі збудавання (пераважна сцяны). Прымае на сябе ціск бакавога распору ад скляпення, ціск грунту на падпорныя сценкі і г. д. Вядомы ў еўрап. архітэктуры стылю готыкі з 12 ст. (сабор у Рэймсе, Францыя; і інш.). 3 развіццём каркасна-апорнай канструкцыі збудаванняў, пры якой асн. нагрузка ад перакрыццяў перадавалася з дапамогай сістэмы падпружных арак, нервюр, аркбутанаў на калоны і апорныя часткі сцен, узніклі ўмацаваныя К. Гэта давала магчымасць патанчаць ненагружаныя часткі сцен, павялічыць пралёты і праёмы, прастору інтэр’ераў зрабіць больш свабоднай і дынамічнай. У бел. архітэктуры былі пашыраны ў 16—18 ст. Былі ступеньчатыя, трохвугольныя, пастаяннага ці пераменнага сячэння, вонкавыя ці ўнутраныя і г. д.

Ю.​А.​Якімовіч.

Контрфорс.

т. 8, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКО́ЎСКІ (Уладзімір Яўгенавіч) (5.12.1900, Масква — 10.12.1987),

расійскі і бел. вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва. Чл.-кар. АН Беларусі (1940), д хім. н. (1948), праф. (1951). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1923 у розных н.-д. установах. У 1943—46 і 1960—63 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, у 1964—69 у Калінінскім політэхн. ін-це (заг. кафедры), з 1970 у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага НДІ тарфяной прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі і хім. тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі тэрмічнай дэструкцыі прыродных палімераў. Аўтар хім. тэорыі спякання вугалёў.

Тв.:

Химия пирогенных процессов. Мн., 1959 (разам з Ф.​Л.​Кагановіч, Я.​А.​Навічковай);

Химия и генезис торфа. М., 1978 (разам з Л.​У.​Пігулеўскай).

У.Я.Ракоўскі.

т. 13, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Біць. Рус. бить, укр. би́ти, ст.-рус., ст.-слав. бити, польск. bić, чэш. bíti, балг. би́я, серб.-харв. би̏ти і г. д. Прасл. biti bii̯ǫ. Корань дыфтангічны *bhei̯‑. Параўн. грэч. φιτρός ’ствол дрэва, кол, калода’, ст.-в.-ням. bīhal ’сякера’ (ням. Beil), ірл. benim (*bnināmi) рэжу, б’ю і г. д.’ Бернекер, 117; Траўтман, 33; Фасмер, 1, 169; Слаўскі, 1, 31. Махэк₂ (54–55) рэканструюе biti bьjǫ. Ад слав. biti ўтворана шмат розных вытворных: bi‑dlo (параўн. бел. бі́ла ’спінка ложка; язык у звоне і г. д.’, бі́ліцы ’набіліцы’), bi‑čь ’біч’, bi‑tva ’бітва’; асабліва многа форм ад *bi‑t‑ (біта́; бітка ’падбітае яйцо; снапы, раскладзеныя на таку для малацьбы; ахапак сухога лёну; вялікая суконная хустка’ < ’бітая хустка’; біту́к ’коўдра, палавік’; біту́н ’задзірысты чалавек’ і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́раск ’крык, верашчанне’ (БРС, Нас.). Рус. ве́реск, укр. ве́реск, польск. wrzask, чэш. vřesk, балг. врясък, серб. ври̑сак і г. д. Прасл. *verskъ ’вераск, верашчанне’. Сюды ж *verščati ’верашчаць’ (< *verskēti): ст.-рус. верещати, бел. верашча́ць, укр. вереща́ти, рус. вереща́ть, польск. wrzeszczeć, чэш. vřeštěti, ст.-слав. врѣштати, балг. врещя́, серб. ври́штати і г. д.; таксама *verskati, *versknǫti: ст.-рус. верескати, укр. вере́снути, чэш. vřiskati, балг. вря́скам і г. д. Роднасныя: літ. verkšlénti ’злавацца, плачучы’, verkšnóti ’плакаць’ (*versk‑), ver̃kti ’тс’, лат. varkšêt ’квакаць’ (*varsk‑). Магчыма, слав. *versk‑ з *verk‑sk‑ (тады першапачатковую форму мы маем у літ. ver̃k‑ti). Словы гукапераймальнага паходжання. Сюды ж і слав. *vъrčati, *vъrkati (параўн. укр. ворча́ти, рус. ворча́ть, чэш. vrčeti, vrkati і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 296–297, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛО́ШЫН (Павел Пятровіч) (10.7.1891, в. Гаркавічы Беластоцкага ваяв., Польшча — 3.11.1937),

дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі, з 1919 у дзянікінскай арміі, потым у Чырв. Арміі. Уваходзіў у Бел. с.-д. партыю, потым — у Бел. партыю незалежных сацыялістаў. З 1923 пасол сейма, чл. Беларускага пасольскага клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, чл. яе ЦК (1926—27). З 1926 чл. КПЗБ. У 1927 арыштаваны польск, ўладамі і па працэсе 56-і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у ЦК Міжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі БССР, Бел. дзярж. б-цы, Бібліягр. ін-це, займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1933 арыштаваны органамі НКУС, у 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.

Я.​І.​Мікула, У.​М.​Міхнюк.

П.П.Валошын.

т. 3, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)