паддзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.
1. Тое, што і пададзець. Анісім пашкадаваў пра сябе, што не паддзеў пад спод ватовай камізэлькі. Сачанка.
2. Падчапіць чым‑н. Большы [зубр] спыніўся каля веласіпеда, абнюхаў яго і, матнуўшы галавой, паддзеў рогам за раму. Хадкевіч.
3. перан. Разм. Задзець субяседніка калючай заўвагай; укалоць. Да мяне ў гэты момант дайшло, што Алёшка не жартуе, хлопец ён, рашучы, ды яшчэ калі паддзенеш яго. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.
1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.
2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін; практычны. Рэалістычны падыход да жыцця. □ З гэтага боку, з боку тонкай чуласці і лёгкага містыцызму, .. [Лабановіч] бачыў яго [Турсевіча] першы раз, дасюль лічачы яго чалавекам пераважна рэалістычнага складу. Колас.
2. Які кіруецца прынцыпамі рэалізму (у 1 знач.), заснаваны на прынцыпах рэалізму. Рэалістычны напрамак у літаратуры. □ «Ваўкалак» [А. Абуховіча] — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня. Пестрак.
2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях. Ракітны. Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў. Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму. «Маладосць». // Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brew1 [bru:] n.
1. гату́нак пі́ва;
a local brew мясцо́вы гату́нак пі́ва
2. BrE, infml (све́жая) зава́рка ча́ю або́ ка́вы;
Let’s have a brew. Давайце заварым чай./Давайце згатуем каву.
3. (of) мешані́на (ідэй, стыляў і да т.п.);
His music is a brew of rock and jazz. Яго музыка – мешаніна рока і джаза.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dark1 [dɑ:k] n. цемната́, це́мра, це́мрадзь;
after dark пасля́ надыхо́ду цемнаты́;
before dark да надыхо́ду цемнаты́
♦
a shot in the dark выпадко́вая здага́дка;
be in the dark (about smth.) infml не ве́даць (пра што-н.), мець цьмя́нае ўяўле́нне;
I am in the dark as to his plans. Яго планы мне невядомыя.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
neighbour [ˈneɪbə] n.
1. сусе́д; сусе́дка (па дому, кватэры, купэ і да т.п.);
He is not afraid of what the neighbours will say. Яго не палохае, што скажуць суседзі.
2. прадме́т, які́ знаходзіцца по́бач
3. lit. блі́зкі, блі́жні
♦
you shall love your neighbour as yourself bibl. палюбі́ блі́зкага твайго́, як само́га сябе́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.
2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвываць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў. Да яго вушэй раптам даляцела прыглушанае, густое падвыванне.. Міша прыпыніўся: там яшчэ гула малацьба. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)