нашушу́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Шушукаючыся, нагаварыцца ўволю, многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́шча, прысл.

Не еўшы нічога.

Прыняць лекі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашча́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Чалавек у адносінах да сваіх продкаў.

Н.

Насовіча.

2. мн. Людзі будучых пакаленняў.

Нашы нашчадкі.

3. Сын, наследнік або наогул сваё дзіця (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашчапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Шчапаючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці.

Н. лучыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашчыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -чы́паны; зак.

1. чаго. Шчыпаючы, набраць, нарваць у якой-н. колькасці.

Н. цыбулі.

2. што. Зашчаміць, прышчаміць скуру цела ў многіх месцах (разм.).

Н. вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашчэ́нт, прысл.

Зусім, поўнасцю, канчаткова.

Знішчыць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ашыйнік, аброжак.

Пашыць н.

|| прым. нашы́йнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́йны, -ая, -ае.

Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю.

Нашыйныя ўпрыгожанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка збруі — шырокі рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля.

Н. даўгаваты, трэба падкараціць.

|| прым. нашы́льнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашы́ўка, -і, ДМы́ўцы, мн. -і, -шы́вак, ж.

1. гл. нашыць.

2. Кавалак тканіны, скуры і пад., нашытыя на што-н.

Сумка з нашыўкай.

3. Знак адрознення вайсковых званняў.

Афіцэрскія нашыўкі.

|| прым. нашы́вачны, -ая, -ае.