сацыяльны слой людзей, які складаюць работнікі разумовай працы са спецыяльнымі ведамі ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры (вучоныя, настаўнікі, урачы, інжынеры, артысты і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
спецыяліза́цыя
(фр. spécialisation, ад лац. specialis = асаблівы)
1) набыццё спецыяльных ведаў у якой-н. галіне;
2) абмежаванне вытворчай дзейнасці якой-н. спецыяльнай галіной;
3) падзел працы на асобныя аперацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эргано́міка
(англ. ergonomics, ад гр. ergon = работа + nomos = закон)
галіна ведаў, якая вывучае чалавека і яго дзейнасць ва ўмовах сучаснай вытворчасці з мэтай аптымізацыі прылад, умоў і працэсу працы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БУ́НКІН (Барыс Васілевіч) (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук.працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫВІДУА́ЛЬНАЯ ПРАЦО́ЎНАЯ ДЗЕ́ЙНАСЦЬ,
грамадска карысная самаст. дзейнасць грамадзян. Выкарыстоўваецца ў сферы саматужна-рамесніцкіх промыслаў, быт. абслугоўвання насельніцтва для больш поўнага задавальнення патрэб у таварах і паслугах, павышэння занятасці членаў грамадства, забеспячэння ім магчымасці атрымання дадатковага даходу ў адпаведнасці з затратамі сваёй працы. У шырокім сэнсе — прадпрымальніцкая дзейнасць асобных грамадзян без выкарыстання наёмнай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́НКАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 26.7.1946, в. Шаравічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аховы працы. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БПІ (1968), працуе ў БПА. Навук. даследаванні па ацэнцы ўмоў працы ў ліцейнай вытв-сці, іх уплыву на працуючых і навакольнае асяроддзе.
Тв.:
Проблемы безопасности жизнедеятельности. М., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЖЫ́М ЭКАНО́МІІ,
спосаб і характар гаспадарання, асновай якога з’яўляецца прынцып эканомнасці, мінімізацыі расходаў рэсурсаў, рэсурсазберажэння, рацыянальнай арганізацыі працы. Прадугледжвае скарачэнне страт, выдаткаў сыравіны, матэрыялаў, абсталявання, энергіі, працы, рабочага часу, выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў і інш. Важны фактар павышэння эфектыўнасці вытв-сці, асабліва ва ўмовах Беларусі, дзе дэфіцыт многіх відаў сыравіны і матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦЬ ПРА́ЦЫ,
інтэнсіўнасць, эфектыўнасць у працэсе вытв-сці, колькасныя адносіны аб’ёму (масы) атрыманага прадукту да працы, затрачанай на яго выраб. Выражаецца колькасцю прадукцыі, зробленай за адзінку часу — выпрацоўкай, або затратай часу на адзінку прадукцыі — працаёмкасцю. Пад павелічэннем П.п. разумеецца эканомія затрат прац. часу на выраб адзінкі прадукцыі або дадатковая колькасць вырабленай прадукцыі за адзінку часу, што непасрэдна ўплывае на павышэнне эфектыўнасці вытв-сці (у адным выпадку скарачаюцца выдаткі на вытв-сць адзінкі прадукцыі, а ў другім — за адзінку часу вырабляецца больш прадукцыі). Павышэнне П.п. — гал. крыніца росту дабрабыту грамадства, развіцця яго вытв. сіл і вырашэння сац. праблем. Адрозніваюць прадукцыйнасць грамадскай і індывід. (жывой) працы, лакальную прадукцыйнасць. Прадукцыйнасць грамадскай працы падлічваецца адносінамі валавога ўнутранага прадукту (інш. аналагічнага паказчыка) да колькасці работнікаў, занятых у галінах матэрыяльнай вытв-сці і сферы паслуг. Яна адлюстроўвае эфектыўнасць жывой працы (мэтазгодную дзейнасць чалавека, затраты яго разумовай і фіз. энергіі) і эканомію грамадскай працы, арэчаўленай у сродках вытворчасці. На прадпрыемствах вызначаюць прадукцыйнасць індывідуальнай працы, якая адлюстроўвае час, неабходны для вырабу адзінкі прадукцыі або колькасці тавару, зробленага за пэўны перыяд часу. Лакальная прадукцыйнасць — сярэдняя П.п. рабочых (працуючых), разлічаная па прадпрыемстве або галіне ў цэлым. Адрозніваюць натуральны, прац. і грашовы метады вымярэння П.п. Пры натуральным метадзе яе ўзровень вызначаецца адносінамі колькасці прадукцыі ў натуральных адзінках вымярэння да затрат рабочага часу або да сярэдняспісачнай колькасці працуючых. Такі метад выкарыстоўваюць на прадпрыемствах, якія вырабляюць адзін від прадукцыі. а таксама для вымярэння ўзроўню П.п. на рабочых месцах і асобных участках вытв-сці. Яго вартасці — нагляднасць, прастата вылічэння, канкрэтнасць; недахоп — ужываецца пры выпрацоўцы аднаго віду прадукцыі. Варыянтам натуральнага метаду, які пашырае межы выкарыстання, з’яўляецца метад натуральных умоўных адзінак, пры якім аднародная, але разнаякасная прадукцыя прыводзіцца па якой-н. прыкмеце да ўмоўнага эталона. Працоўны метад заключаецца ў сувымярэнні розных відаў прадукцыі па затратах працы на іх вытв-сць (працаёмкасцю). Ён найб. дакладны, аб’ектыўна адлюстроўвае змены П.п. па асобных відах прадукцыі, прадпрыемствах і па галінах нац. гаспадаркі. Пры яго выкарыстанні неабходна ўлічваць, што прац. нормы на кожным прадпрыемстве могуць быць свае і мець розную ступень напружанасці. Найб. універсальны і пашыраны вартасны метад, пры якім П.п. выражаецца вартасцю прадукцыі (валавой, таварнай, чыстай), што прыпадае ў сярэднім на аднаго работніка. Найб. дакладны паказчык вызначаецца па чыстай прадукцыі, але яго недахопы у тым, што не ўлічвае затраты арэчаўленай працы.
Літ.:
Зайцев Н.Л. Экономика промышленного предприятия. 3 изд. М., 2000;
Куприякова Е.М. Банки и биржи. М., 1996;
Экономика труда и социально-трудовые отношения. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асе́ліца ’наваколле; луг, поле, гароды каля вёскі’, осэлиця ’выкапаны на мяжы дзірван’ (пруж., Выг. дыс.), асёлак ’тс’ (Шат.). Польск.дыял.osielica ’луг каля сядзібы’, з беларускай. Карскі (1, 334) адзначае оселица ў помніку 1532, Булахаў, Працы IM, 7, 141, оселичный — у Мінскіх актах 1582–1590. Чачот справядліва лічыў слова беларускім ідыяматычным. Карскі (2–3, 33) выдзяляў марфемы о‑сел‑и‑ца. Шлях утварэння прэфіксальна-суфіксальны ад кораня сел‑ (гл. сяло), тая ж мадэль, што аколіца: ’месца каля (о‑) сялібы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш.pochopit, славац.pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш.pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск.pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац.capiō ’бяру’, літ.kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.