вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на р. Выня, каля аўтадарогі Асіповічы—Нясвіж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад г. Капыль, 108 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 502 ж., 193 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВА́ЦІЧЫ,
вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Зэльва, 153 км ад Гродна. 139 ж., 48 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква (канец 18 — пач. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРС,
чацвёртая ад Сонца планета Сонечнай сістэмы. Знак . Мае выгляд яркага свяціла чырвонага колеру (-2,01 зорнай велічыні).
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 227,94 млн.км. Адлегласць ад Зямлі мяняецца ад 55,7 млн. да 101,2 млн.км. Абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай арбіце (эксцэнтрысітэт 0,0934) з перыядам 1,88 года (687 сут). Сярэдняя скорасць на арбіце 24,13 км/с. Перыяд абарачэння вакол восі 24,62 гадз. Раз у 2 гады адбываецца процістаянне М. (гл.Процістаянні планет), кожныя 15—17 гадоў — вялікія процістаянні. Экватарыяльны радыус М. 3397,2 км, палярны 3376,4 км, маса 6,42 ∙ 1023кг (каля 0,107 масы Зямлі), сярэдняя шчыльнасць 3943 кг/м³. Нахіл экватара да плоскасці арбіты (25,2°) абумоўлівае змену пораў года, аналагічных зямным. Паверхня М. пустынная. пакрытая камянямі; шмат кратэраў. Мінім.т-ра паверхні -140 °C, макс. — 20 °C. Атмасфера складаецца з вуглякіслага газу СО2 (95,32%) азоту N2 (2,7%), аргону Ar(1,6%), кіслароду О2 (0,13%), вадзяной пары (0,03%). Атм. ціск на паверхні 700 Па. М. мае паўночную і паўднёвую палярныя шапкі, якія складаюцца з замёрзлага вуглякіслага газу і вады; з надыходам лета ў адным паўшар’і яго шапка выпараецца, з надыходам зімы зноў з’яўляецца. Ніякіх прыкмет існавання жыцця на М. не выяўлена. Біял. эксперыменты, праведзеныя пры дапамозе пасадачных апаратаў «Вікінг», не выявілі наяўнасці жывых мікраарганізмаў у глебе. М. мае 2 спадарожнікі — Фобас і Дэймас. Большасць звестак пра М. атрымана пры дапамозе касм. апаратаў «Марс», «Марынер», «Вікінг».
Літ.:
Мороз В.И. Физика планеты Марс. М., 1978;
Поверхность Марса. М., 1980;
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ.М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
Фатаграфія паверхні планеты Марс, атрыманая пры дапамозе аўтаматычнай станцыі «Вікінг-1» (1976, ЗША).Да арт.«Марс». Аўтаматычная станцыя «Марс-1»: 1 — радыятар сістэмы тэрмарэгулявання; 2 — панэлі сонечных батарэй; 3 — вузканакіраваная антэна; 4 — арбітальны адсек; 5 — рухальная ўстаноўка для карэкцыі; 6 — востранакіраваная антэна.Агульны выгляд планеты Марс (касмічны тэлескоп імя Э.Хабла, 1995, НАСА).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁНА ВЯЛІ́КАЯ ТУМА́ННАСЦЬ,
адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да Арыёна вялікай туманнасці каля 300 пс. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс. Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. Гл. таксама Туманнасці галактычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́КШТЫ,
вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і аб’яднанай сельскай гаспадаркі. За 25 км на У ад г.п. Іўе, 188 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 885 ж., 389 двароў (1995). Бакштаўскі лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік партызанам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НДА (Banda),
міжастраўное мора, частка Аўстрала-Азіяцкага міжземнага мора, паміж а-вамі Малайскага архіпелага (Серам, Селатан-Тымур, Ветар, Сулавесі, Буру і інш.). Пл. 714 тыс.км². Найб.глыб. 7440 м, сярэдняя — 3064 м. А-вы: Амбон, Барат-Дая, Бутунг і інш. Сярэднегадавая т-ра вады 27 °C. Салёнасць 34,5‰. Прылівы мяшаныя (да 2,4 м). Водзяцца лятучыя рыбы, акулы, тунцы, васьміногі і інш. Порт — Амбон (на в-ве Амбон, Інданезія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́ЖА,
вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.П.Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ФАРТА МО́РА (Beaufort Sea),
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Абмывае берагі ЗША (штат Аляска) і Канады. Пл. 476 тыс.км². Сярэдняяглыб. 1004 м, найб. 4684 м. У Бофарта мора ўпадае р. Макензі. У паўд.ч.т-ра паверхневых водаў каля 4 °C, салёнасць 28‰; у паўн.т-ра -1,5 °C, салёнасць каля 32‰. На працягу года ўкрыта льдамі. Названа ў гонар англ. контр-адмірала Ф.Бофарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯ́БРСКАЯ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Сялюты». За 10 км на ПдУ ад Віцебска, 3 км ад чыг. ст. Забалоцінка. 1650 ж. (1994), забудавана 2—5-павярховымі дамамі (40) і катэджамі (65). 4 цэхі (кулінарны райспажыўсаюза, па вырабе аўчын, малога прадпрыемства «Палідрэў», рытуальных паслуг). Віцебскае прафес.-тэхн. вучылішча, сярэдняя школа, Дом культуры, 3 б-кі, бальніца, аддз. сувязі, Дом быту, гандл.цэнтр.