дульцыне́я

(ісп. Dulcinea = паэтычнае імя, якім герой Сервантэса Дон Кіхот называў сялянку Альдонсу, абраную ім у якасці «дамы сэрца»)

іран. любімая жанчына.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антысемі́т

(ад анты- + гр. Sem, ад ст.-яўр. Śem = Сім, імя аднаго з сыноў біблейскага Ноя)

той, хто варожа ставіцца да яўрэяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэ́нтар

(гр. Stentor = імя аднаго з герояў «Іліяды» Гамера)

1) уст. чалавек з моцным голасам;

2) інфузорыя з целам, якое нагадвае лейку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тапані́міка

(ад гр. topos = месца + onyma = імя)

раздзел анамастыкі, які вывучае геаграфічныя назвы (назвы населеных пунктаў, рэк, азёр, гор, нізін і г.д.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тапані́мія

(ад гр. topos = месца + onyma = імя)

сукупнасць геаграфічных назваў (назваў населеных пунктаў, рэк, азёр, гор, нізін і г.д.) якой-н. мясцовасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фарту́на

(лац. fortuna, ад Fortuna = імя багіні шчасця, лёсу, удачы ў старажытнарымскай міфалогіі)

1) удача, поспех; шчаслівы лёс;

2) уст. багацце, маёмасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР імя Ленінскага камсамола Беларусі,

назва Брэсцкага тэатра драмы і музыкі ў 1944—91.

т. 3, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІЕ́РУ (Vieru) Грыгорэ Паўлавіч (н. 14.2.1935, с. Перэрыта Брычанскага р-на, Малдова),

малдаўскі паэт. Скончыў Кішынёўскі пед. ін-т (1958). Друкуецца з 1954. Асн. матывы творчасці — любоў да жыцця, бацькоўскай зямлі, працы (зб-кі «Вершы», 1965; «Імя тваё», 1968; «Блізкае», 1974; «Пра каханне», 1975; «Ліст зялёны», 1982, і інш.). Лірыка Віеру адметная непасрэднасцю пачуццяў, высокім майстэрствам. Піша для дзяцей. На бел. мову творы Віеру перакладалі Т.​Бондар, Г.​Бураўкін, А.​Грачанікаў, В.​Зуёнак, Е.​Лось, Ю.​Свірка, К.​Цвірка, Я.​Янішчыц і інш.

Тв.:

Бел. пер. — Імя тваё: Лірыка. Мн., 1986.

т. 4, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕГЕ́ЛА Аляксандр Іванавіч (22.7.1891, г. Днепрапятроўск, Украіна — 11.8.1965),

расійскі архітэктар. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—53). Скончыў Ін-т цывільных інжынераў (1920) і АМ (1923) у Петраградзе. Яго творчасць склалася пад уплывам І.А.Фаміна. У 1920—30-я г. ўдзельнічаў у распрацоўцы новых тыпаў грамадскіх будынкаў — дамоў культуры, кінатэатраў і інш.: Палац культуры імя Горкага (1925—27) і кінатэатр «Гігант» (1934—36, з Д.​Крычэўскім), Выбаргскі дом культуры (1925—27, з Р.​Сіманавым), бальніца імя С.​П.​Боткіна (1927—38) у Ленінградзе.

Тв.:

Из творческого опыта. Л., 1962.

т. 5, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ДЗЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т імя Янкі Купалы.

Засн. ў 1944 як Гродзенскі пед. ін-т. З 1978 — ун-т. Імя Я.​Купалы прысвоена ў 1988. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: замежных моў, філалогіі, гісторыі і культуры, права і эканомікі, матэм., фізіка-тэхн., біялогіі і экалогіі, псіхалогіі і педагогікі, фіз. культуры, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае. Аспірантура з 1969. Мае 10 н.-д. лабараторый, б-ку, аддзел размнажальнай тэхнікі. Дзейнічаюць літ. аб’яднанне «Наднёманскія галасы», студэнцкі т-р эстр. мініяцюр. З 1986 выдае шматтыражную газ. «Гродзенскі універсітэт».

т. 5, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)