найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды (дыям. 2—30 мкм), якія пранізваюць органы і тканкі ў большасці жывёл і чалавека. Апісаны М.Мальпігі (1661). Крывяносныя К. злучаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. classis разрад, клас + facio раблю, раскладваю),
сістэма супадпарадкаваных паняццяў (класаў аб’ектаў) якой-н. галіны ведаў або дзейнасці чалавека, якая выкарыстоўваецца як сродак для ўстанаўлення сувязей паміж гэтымі паняццямі і арыентацыі ў іх разнастайнасці; разбіванне мноства (класа) аб’ектаў на падмноствы (падкласы) па вызначаных адзнаках. Адрозніваюць К. натуральныя (у якасці асновы выкарыстоўваюць істотныя адзнакі, з якіх вынікае максімум вытворных, напр., перыядычная сістэмахім. элементаў) і штучныя, або дапаможныя (выкарыстоўваюць неістотныя адзнакі, напр., алфавітна-прадметныя паказальнікі, імянныя каталогі ў бібліятэках), універсальныя, спецыяльныя, вузкага кола аднародных з’яў і інш. К. — важны сродак захавання і пошуку інфармацыі, садзейнічае руху навукі ад эмпірычнага назапашвання ведаў да тэарэт. абагульненняў, дазваляе рабіць прагнозы адносна яшчэ невядомых фактаў і заканамернасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РСАНС (Parsons) Талкат (13.12.1902, г. Каларада-Спрынгс, ЗША — 8.5.1979). амерыканскі сацыёлаг, стваральнік тэорыі дзеяння сацыяльнага. Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (?). З 1927 у Гарвардскім ун-це, у 1946—56 узначальваў аддзяленне сац. адносін. З 1949 прэзідэнт сацыялаг. асацыяцыі. Распрацаваў тэорыю сістэм дзеяння, якая абапіралася на прынцып змены, інтэграцыі і стабільнасці. У яе аснове — вывучэнне сац. рэальнасці, арганізаванай рацыянальна і сістэмна. Паводле П., грамадства — вял. сацыяльная супольнасць, якая для выжывання і развіцця павінна прытрымлівацца адзінай культ. арыентацыі і прадстаўляць сваім членам дастатковы набор ролевых магчымасцей для рэалізацыі фундаментальных патрэб асобы і самога грамадства. Аўтар прац «Структура сацыяльнага дзеяння» (1937),
«Сацыяльная сістэма» (1951), «Сацыяльная сістэма і эвалюцыя тэорыі дзеяння» (1977), «Тэорыя дзеяння і ўмовы чалавечага існавання» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЎЗДЗЕНСКАЯ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў г. Узда Мінскай вобл. Пабудавана ў 1840 з цэглы на месцы драўлянага храма (вядомы з 16 ст.) па фундацыі Ф.Завішы. Аднанефавы 1-апсідны храм, накрыты 4-схільным шатром, у цэнтры якога невял. шлемападобны купал на 8-гранным барабане. План царквы сіметрычны адносна падоўжнай восі, цэнтр.ч. блізкая да квадрата. Асаблівасць аб’ёмна-планіровачнага вырашэння — бесстаўповая 1-пралётная сістэма перакрыццяў асн. аб’ёму і складаная сістэма перакрыццяў у трапезнай (у 2-м яе ярусе размешчана званіца). У дэкар. аздабленні фасадаў выкарыстаны кілепадобныя какошнікі, падвойныя аконныя праёмы асн. аб’ёму і патройнае акно на зах. фасадзе званіцы, а таксама элементы класіцызму — 2-схільныя дахі, профілі карнізаў, руставаныя абрамленні гал. ўвахода і аконных праёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАЦЭНО́З (ад фіта... + цэноз), расліннае згуртаванне,
сукупнасць раслін на адносна аднародным участку зямной паверхні; значная частка біягеацэнозу. Мае пэўны відавы склад і структуру, што сфарміраваліся ў выніку адбору відаў, здольных у пэўных умовах суіснаваць сумесна і з інш. арганізмамі. Расліны Ф. выкарыстоўваюць неабходныя рэсурсы (святло, ваду, элементы мінер. жыўлення і інш.), выдзяляюць у навакольнае асяроддзе прадукты абмену, пакідаюць у глебе і на яе паверхні адмерлыя органы, змяняюць асяроддзе існавання і спрыяюць фарміраванню асобнага мікраклімату. Ф. — адкрытая сістэма, дзе прадуцыруюцца арган. рэчывы, неабходныя для гетэратрофных арганізмаў і чалавека. Ф. — дынамічная сістэма, якая мяняецца на працягу года і па гадах. Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца паслядоўная змена Ф. — сукцэсія. Прыроднае расл. покрыва Беларусі складаецца з лясных, лугавых, балотных і водных Ф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАСІСТЭ́МА (ад антрапа... + сістэма),
чалавецтва, якое развіваецца як адзінае цэлае і складаецца з чалавека як біял. віду, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадукц. сіл і вытв. адносін грамадства. Існуе ў непарыўным адзінстве з антрапасферай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАДА́М (Hippodamos) з Мілета, старажытнагрэчаскі архітэктар-горадабудаўнік 5 ст. да н.э. Распрацаваў прынцып рэгулярнай планіроўкі ант. гарадоў — т.зв. гіпадамава сістэма. Яму прыпісваюць планіроўку Пірэя (пасля 446 да н.э.), Родаса (408—407 да н.э.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сімпаты́чны², -ая, -ае (спец.).
1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы.
С. нерв.
2. Які ўзнікае на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках.
Сімпатычныя болі ў зубах.
3. Які аслабляе боль у хворага (пра нейтральныя лекавыя сродкі).
Сімпатычныя прэпараты.
○
Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.
Сімпатычная нервовая сістэма (спец.) — аддзел нервовай сістэмы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні кровазвароту, абмену рэчываў і іншых функцыях арганізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЗО́РНЫ ЧАС,
сістэма адліку часу, у якой працягласць сутак вызначаецца па кульмінацыях пункта вясенняга раўнадзенства ў месцы назірання (гл.Зорныя суткі). Роўны прамому ўзыходжанню (у гадзіннай меры) нябеснага свяціла ў момант яго верхняй кульмінацыі. Выкарыстоўваецца ў астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЗГ,
цэнтральны аддзел нерв. сістэмы жывёл і чалавека, які забяспечвае рэгуляцыю жыццёвых функцый арганізма, у т. л. вышэйшую нерв. дзейнасць; у чалавека — псіхічныя функцыі, мысленне. Падзяляецца на галаўны мозг і спінны мозг. Гл. таксама Цэнтральная нервовая сістэма.