археалагічная культура рыбаловаў і збіральнікаў 3-га — 1-йпал. 2-га тыс. да н.э. на цэнтр. узбярэжжы Эквадора. Адна з самых стараж. культур Новага Свету. Магчыма, яе носьбітам было вядома прымітыўнае земляробства. Выяўлены багата арнаментаваны гліняны посуд і статуэткі жанчын, каменныя нажы, разцы, скрабкі, зерняцёркі, клінападобныя сякеркі, рыбалоўныя кручкі з ракавін, касцяныя шылы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАКО́МСКІ (Warakomski) Адам, польскі пісьменнік 1-йпал. 18 ст. Жыў на Віцебшчыне. Аўтар паэмы «Гісторыя пра блаславёных мучанікаў» (1738, рукапіс захоўваецца ў архіве С.-Пецярбургскага аддзялення Ін-та гісторыі Рас.АН) пра знаходжанне ў Полацку Пятра I, яго расправу з уніяцкім духавенствам; Пятра I у ёй параўноўваў з біблейскім царом Давідам. У мове твора сустракаюцца беларусізмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРШКО́Ў Аляксандр Георгіевіч (н. 8.10.1946, Масква),
савецкі спартсмен (фігурнае катанне на каньках). Адзін з лепшых фігурыстаў свету (спарт. танцы на лёдзе) 1-йпал. 1970-х г.Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1970, Масква). Алімпійскі чэмпіён 1976, чэмпіён свету ў 1970—74, 1976, Еўропы 1971, 1973—76 (усё ў пары з Л.Пахомавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПІ́ДЫ (лац. Gepidae),
група герм. плямён, роднасных готам. У 2 ст. перасяліліся са Скандынавіі на ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У канцы 2 ст. рушылі ўслед за готамі на ПдУ. У канцы 4 ст. ўключаны ў племянны саюз гунаў. У 2-йпал. 6 ст. заваяваны аб’яднанымі сіламі лангабардаў і авараў. Апошні раз згадваюцца ў 9 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ХІМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Утвораны ў 1965. Да 1968 называўся суперфасфатны завод. У 1970 уведзены магутнасці па выпуску складаназмяшаных мін. угнаенняў; у 1974 — пушчаны цэхі 2-й чаргі з-да (грануляванага амафосу, фосфарнай кіслаты і фторыстых солей); у 1978 — цэх тэхн. сульфатанатрыю; у 1980 — новы цэх сернай кіслаты. У 1986 асвоена азотна-кіслародная ўстаноўка. Выпускае больш за 20 відаў прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ, Грэй оф Фаладан (Grey of Fallodon) Эдуард (25.4.1862, каля г. Эмблтан, Вялікабрытанія — 7.9.1933), англійскі дыпламат і дзярж. дзеяч, віконт. З 1885 чл. парламента ад Ліберальнай партыі. У 1892—95 нам. міністра, у 1905—16 міністр замежных спраў. Заключыў пагадненне з Расіяй, якое садзейнічала афармленню Антанты. Палітыка Грэя зрабіла ўплыў на падрыхтоўку і развязванне 1-йсусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРТ,
бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. З 2-йпал. 16 ст. на гурце некат. заходнееўрап. манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца 17 ст. рабілі карбоўку (геам. або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спец. апрацоўка гурта стала ўсеагульнай.
Карбоўка на гурце расійскіх манет 18 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГ ТХАЙ ШОН (Dang Thai Son; н. 1958),
в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэміі Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАРА́ (ад назвы г. Бакара ў Францыі),
французская вытворчасць вырабаў з хрусталю. Узнікла ў 1816 на шкляной мануфактуры Сент-Ан (засн. каля 1766) у г. Бакара. Вядомасць набыла ў 2-йпал. 19 ст.тэхн. дасканаласцю пышных і багата ўпрыгожаных дробнай агранкай сервізаў і вазаў. Вырабы гэтай вытворчасці (існуе і цяпер) і сам тып дробнай агранкі таксама наз. бакарой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАВЕ́РДЫ,
кафедральны сабор 1-й чвэрці 11 ст., помнік груз. сярэдневяковага дойлідства. Пабудаваны за 20 км на ПнЗ ад г. Тэлаві. Выцягнутае ўверх збудаванне, у плане — падоўжаны крыж; у сяродкрыжжы купал на высокім барабане (рэканструяваны ў 15 ст.). Грандыёзная ўнутр. прастора (выш. больш за 42 м). Дэкор скупы. У 1960-я г. раскрыта размалёўка 15 ст.