зонд
(фр. sonde)
1) медыцынскі інструмент у выглядзе трубачкі, які ўводзіцца ўнутр арганізма з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай;
2) металічны бур для даследавання падглебы;
3) невялікі паветраны шар з самапісным прыстасаваннем для метэаралагічных назіранняў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ін’е́кцыя
(лац. iniectio = укідванне)
1) увядзенне лякарства ў тканкі і поласці арганізма шляхам упырсквання;
2) дадатковыя сродкі, якія ўліваюцца ў якую-н. сферу эканамічнага жыцця (інвестыцыі, урадавыя закупкі тавараў і паслуг, экспарт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іпры́т
(фр. ypérite, ад Ypres = назва бельгійскага горада)
арганічнае злучэнне, бясколернае масляністае рэчыва з гарчычным пахам, якое выклікае нарывы на скуры і агульнае атручэнне арганізма; выкарыстоўваецца як баявое атрутнае рэчыва; гарчычны газ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імунітэ́т
(лац. immunitas, -atis = вызваленне ад чаго-н.)
1) непадатлівасць арганізма якім-н. заразным хваробам (напр. прыроджаны і.);
2) выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам (напр. дыпламатычны і).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мадыфіка́цыя
(лац. modificatio)
1) відазмяненне прадмета або з’явы, якое не закранае яго сутнасці;
2) прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню (напр. алмаз — м. вугляроду);
3) няспадчыннае змяненне арганізма (проціл. мутацыя 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паразі́т
(гр. parasitos = нахлебнік, дармаед)
1) расліна або жывёла, якая жыве на паверхні (эктапаразіт) ці ўнутры (эндапаразіт) іншага арганізма і корміцца за яго кошт;
2) перан. асоба, якая жыве з чужой працы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інфантылі́зм
(ад лац. infantillis = дзіцячы)
1) адсталасць у развіцці арганізма, якая праяўляецца ў захаванні ў дарослага чалавека фізічных і псіхічных рыс, уласцівых дзіцячаму ўзросту;
2) перан. бестурботнасць, легкадумнасць, якія спалучаюцца з крайнім эгаізмам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нерв
(лац. nervus = жыла, сухажылле)
1) кожны з тонкіх адросткаў-валокнаў, якія адыходзяць ад галаўнога і спіннога мозгу і ўтвараюць разгалінаваную сістэму, здольную кіраваць дзейнасцю арганізма;
2) перан. асноўная дзейная сіла чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
то́нус
(лац. tonus, ад гр. tonos = напружанне)
1) працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў;
2) перан. ступень жыццядзейнасці арганізма, актыўнасць (напр. павышаны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тулярэмі́я
(н.-лац. tularaemia, ад Tulare = назва мясцовасці ў Каліфорніі + гр. haima = кроў)
вострае інфекцыйнае захворванне чалавека і жывёл (галоўным чынам грызуноў), якое характарызуецца агульным атручэннем арганізма, ліхаманкай, паражэннем лімфатычных вузлоў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)