начыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; начы́таны; зак., што і чаго.

Прачытаць у нейкай колькасці.

Н. многа кніг.

|| незак. начы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начэ́пліваць гл. начапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Чэрпаючы, набраць.

Н. вады.

|| незак. начэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начэ́рчваць гл. начарціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начэ́сваць¹ гл. начасаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начэ́сваць² гл. начасаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наш, -ага, м., на́ша, -ай, ж., на́ша, -ага, н., мн. на́шы, -ых; займ. прынал.

1. Які належыць нам, які мае адносіны да нас.

Наша акруга.

2. у знач. наз. на́шы, -ых. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы (разм.).

Наведаць нашых.

Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.

І нашым і вашым (разм.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашапта́ць, -шапчу́, -шэ́пчаш, -шэ́пча; -шапчы́; -шапта́ны; зак.

1. што, чаго і без дап. Нагаварыць шэптам што-н.

Н. на вуха.

2. перан., без дап. Нагаварыць на каго-н., напляткарыць.

3. на што. У народных павер’ях: начараваць, выказаць замову.

Н. на ваду.

|| незак. нашэ́птваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нашэ́птванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец.

Н. самавар.

|| незак. нашаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нашаро́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашармака́, прысл. (разм., груб.).

Не плацячы грошай, за чужы кошт.

Пракаціўся н.