ЗААНО́ЗЫ (ад заа... + грэч. nosos хвароба),

інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, на якія хварэюць жывёлы. Да З. адносяць некрабактэрыёз, мыт, пастэрэлёз, чуму свіней і буйн. раг. жывёлы і інш. З. наз. таксама хваробы, якімі чалавек можа заразіцца ад жывёл (антрапазаанозы, напр., шаленства, бруцэлёз, чума).

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МОРГ (ад ням. Morgen раніца),

даўняя мера (адзінка) зямельнай плошчы. У сярэдневяковай Германіі М. — плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. У ВКЛ, у т. л. на Беларусі, М. стаў пашыраным з сярэдзіны 16 ст. 1 М. = 0,71 га.

т. 10, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ЦАР (ням. Ritter ад стараж.-ням. riter коннік),

у Заходняй і Цэнтр. Еўропе ў сярэднія вякі феадал, цяжкаўзброены конны воін (гл. Рыцарства). Для Р. лічыліся абавязковымі маральныя нормы: смеласць, вернасць абавязку, высакародныя адносіны да жанчыны. Адсюль у пераносным значэнні Р. — самаадданы, высакародны чалавек.

т. 13, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ры́кша

[рус. рикша < яп. (dzin) rikisia, ад dzin = чалавек + riki = сіла + sia = вазок]

чалавек, які перавозіць пасажыраў, упрогшыся ў спецыяльную двухколавую каляску.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

handyman [ˈhændimæn] n. (pl. -men) чалаве́к, які́ выконвае дро́бныя рабо́ты; ма́йстар на ўсе ру́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

good-for-nothing​1 [ˌgʊdfəˈnʌθɪŋ] n. infml нікчэ́мны чалаве́к; гульта́й, абібо́к, лайда́к; нядба́лец, недарэ́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unreliable [ˌʌnrɪˈlaɪəbl] adj. ненадзе́йны; невераго́дны;

an unreliable man ненадзе́йны чалаве́к;

unreliable rumour невераго́дныя плёткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

will-o’-the-wisp [ˌwɪləðəˈwɪsp] n.

1. блука́ючы аге́ньчык

2. ненадзе́йны чалаве́к; недасяга́льная мэ́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АСАБЛІ́ВАЕ,

філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае адрозненне адзінкавых рэчаў і з’яў, што маюць агульныя ўласцівасці; мера і спосаб аб’яднання агульнага і адзінкавага ў адной з’яве. Напрыклад, паняцце «беларус» выступае як агульнае ў адносінах да кожнага чалавека бел. нацыянальнасці і як асаблівае да паняцця «славянін»; апошняе выступае як агульнае ў адносінах да паняцця «беларус» і як асаблівае да паняцця «чалавек». Аналагічна ў адносінах да асобнага чалавека бел. нацыянальнасці асаблівае (напр., беларус) з’яўляецца агульным, а ў адносінах да яшчэ большай агульнасці (чалавек) яно можа быць адзінкавым. Узаемасувязь адзінкавага, асаблівага і агульнага мае важнае метадалагічнае значэнне. У працэсе пазнання яна можа рэалізоўвацца ў 2 кірунках: шляхам узыходжання ад адзінкавага да асаблівага і ад яго да ўсеагульнага, а таксама ад усеагульнага і агульнага да асаблівага і ад яго да адзінкавага.

А.​А.​Лазарэвіч.

т. 2, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́ЛЕС ((Milles) Карл) (23.6.1875, Лага, каля г. Упсала, Швецыя — 19.9.1955),

шведскі скульптар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і вячэрніх класах тэхнікума разьбы па дрэве (1892—97), Парыжы ў акадэміі Каларосі (1897—1904), Мюнхене (1905—06). У 1920—31 праф. Каралеўскай АМ у Стакгольме. У 1931—51 працаваў у ЗША. Зазнаў уплывы А.Радэна, сярэдневяковай пластыкі, грэч. архаікі. З канца 1910-х г. звярнуўся да манумент.-дэкар. скульптуры, якую імкнуўся звязаць з арх. і прыродным асяроддзем. Фантанныя кампазіцыі вылучаюцца складанасцю пабудовы, пышнасцю форм, маляўнічасцю, у стварэнні якой вял. ролю адыгрываюць вадзяныя струмені: «Водбліск сонца» (1918), «Арфей» (1936), «Чалавек і Пегас» (1949; усе ў Стакгольме), «Пасейдон» (1930, г. Гётэборг), «Сустрэча вод» (1940, г. Сент-Луіс, ЗША). Аўтар манумента «Рука бога» (1954, Стакгольм).

К.Мілес. Чалавек і Пегас. 1949.

т. 10, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)