суб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на: 1) знаходжанне ўнізе, пад чым‑н., каля чаго‑н., напрыклад: субмарына; 2) падпарадкаванасць, напрыклад: субінспектар; 3) пабочнасць, напрыклад: субпрадукты.

[Лац. sub — пад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лупе́ішча, лупе́ішчэ ’маргун’, ’вірлавокі чалавек’ (ТС), лупе́й ’маргун’ (ТС). Апошняя лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лу́паць 1 ’лыпаць, моргаць вачыма’. Першая ўтворана ад лупе́й. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

1. Прамежак часу ў дзесяць дзён.

Першая д. мая.

2. Дзесяць дзён, у якія праводзіцца якое-н. грамадскае мерапрыемства.

Д. беларускага мастацтва ў Маскве.

|| прым. дэка́дны, -ая, -ае.

Д. графік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інша...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) іншы, напр.: іншабыццё, іншадумства;

2) з чым-н. іншым, напр.: іншамоўны, іншаформенны;

3) які мае адносіны да чаго-н. іншага, напр.: іншагародні, іншанацыянальны, іншапланецянін;

4) па-іншаму, напр.: іншасказальны, іншасказанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плода... (а таксама плада...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр.: плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;

2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр.: плодавыганяльны, плодавыгнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пурпурна-... і пурпурова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) пурпурны, пурпуровы, з пурпурным адценнем, напр.: пурпурна-малінавы, пурпурна-ружовы, пурпурова-фіялетавы, пурпурна-чырвоны;

2) пурпурны, пурпуровы ў спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: пурпурна-сіні, пурпурова-чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які адносіцца да стэрэаскапічнага адлюстравання, напр.: стэрэакіно, стэрэарэнтгенаграма;

2) які адносіцца да стэрэафаніі, напр.: стэрэагук, стэрэамагнітафон;

3) які адносіцца да стэрэаметрыі, напр. стэрэаабмер;

4) які адносіцца да стэрэатыпіі, напр. стэрэатыпограф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр.: чатырохактовы, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохмесны, чатырохструнны;

2) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія-н. адзінкі, напр.: чатырохдзённы, чатырохбальны, чатырохрублёвы

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

amantka

ж.

1. акцёрка-каханка (палюбоўніца);

pierwsza amantka — першая палюбоўніца; прыма-каханка;

2. уст. каханка; палюбоўніца; паклонніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДА́РЫК,

старажытнаперсідская залатая манета; першая залатая манета старажытнасці. Стала вырабляцца пры Дарыі I (каля 516 да н.э.; назва ад імя Дарыя). Маса — 8,4 г золата. Д. быў асновай манетнай сістэмы. Чаканіўся на царскім манетным двары ў Персепалі (да заваёвы Персіі Аляксандрам Македонскім).

т. 6, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)