У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну). Сястра замужам за афіцэрам. □ — А ты, Насця, садзіся да свайго Януся, не саромейся, не першы год замужам!Ваданосаў.
•••
Ні дома, ні замужамгл. дома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цурча́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Прыйшла вясна, прынесла сонца, цяпло, цурчанне ручайкоў!«Работніца і сялянка».[Ручай] быў такі гаманкі, што яго звонкае цурчанне, відаць, не змаўкала ні днём, ні ноччу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамі́на, ‑ы, ж.
Разм. Вялізны дом. Вырастаюць што ні месяц даміны, аграмадзіны цэлыя.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРНЕ́ЕВА (Ніна Аляксееўна) (н. 23.7.1920, г. Рцішчава Саратаўскай вобл., Расія),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла тэатр. студыю Маск. камернага т-ра (1946). Працавала ў т-рах Тулы, Масквы, Алматы. З 1957 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца вострахарактарных, камед. роляў. Творчасць вызначаецца глыбокім раскрыццём унутр. свету гераінь, імкненнем да яркай сцэн. формы. Сярод роляў: Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), княгіня Вольга [«Гора і слава» («Русь Кіеўская») А.Петрашкевіча], Мігачова («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Акуліна Іванаўна («Мяшчане» М.Горкага), Мар’я («Любоў Яравая» К.Транёва), Жанна («Чаму ўсміхаліся зоркі» К.Карнейчука), Заначаалава («Кафедра» В.Урублеўскай), Нуйкіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁХВА́ЛІ,
электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога ўмоўна большая за 50 мкм. Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння Р. вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.
Існаванне Р. эксперыментальна даказана Г.Герцам (1888). Адрозніваюць Р., узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і Р., якія паступаюць ад пазаземных крыніц ні выкліканы маланкай. Р. ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл.Радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх Р. можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Р. выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.Гл. таксама Адбіццё хваляў, Выпрамяненне і прыём радыёхваль, Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль, Палярызацыя хваль, Пераламленне хваль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пра, прыназ.зВ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «пра» выражае аб’ектныя адносіны; ужываецца пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця. Падрабязна распытвала Ульяна пра Арыніну службу, жыццё, заработак, пра выхадныя дні.Колас.Спяваў на сцэне млява Ленскі Пра залатыя дні вясны.Панчанка.Сябры, успомнім пра сяброў, Пра тых, што не прыйшлі.Броўка.Вось пайшлі .. [людзі] спаць і панеслі з сабою руплівасць пра заўтра.Скрыган.// У загалоўках — для ўказання на тэму, аб чым гаворыцца ў апавяданні, главе, раздзеле і пад. Пра час і пра сябе. □ Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў.Лынькоў.
•••
Ні за што ні пра што — зусім без падстаў, без прычыны. [Даніла:] Вось ні за што ні пра што пахавалі чалавека. А ён, можа, цяпер у дарозе — Чырвоную Армію вядзе.Крапіва.І собіла ж, каб гэткае ліха ні за што ні пра што звалілася на маю галаву?Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)