ПРАКО́Ф’ЕЎ Аляксандр Андрэевіч (2.12.1900, с. Кабона Волхаўскага р-на Ленінградскай вобл. — 18.9.1971),
рускі паэт.Герой Сац. Працы (1970). Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі (1913—17). Друкаваўся з 1919. Першыя зб-кі вершаў — «Поўдзень», «Вуліца Чырвоных Зор» (абодва 1931), «Перамога» (1932). У паэт. зб-ках «Атака», «Гармонік» (абодва 1943) і паэме «Расія» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946) услаўленне подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар кніг паэзіі «Дарога праз мост» (1933), «Летапіс» (1934), «На абарону закаханых» (1939), «У краі маім» (1948), «У дарозе» (1953), «Прызнанні» (1957), «Яблыня над морам» (1958), «Запрашэнне да падарожжа» (1960, Ленінская прэмія 1961), «Пад сонцам і пад ліўнямі» (1964), «Развітанне з Прымор’ем» (1969), паэм «Сад» (1948), «Юнацтва» (1955), вершаў для дзяцей і інш. Паэзіі П. ўласцівыя грамадз. пафас, глыбокі лірызм, эмацыянальнасць і шчырасць, творчае выкарыстанне фальклору, нар. гумару і жарту, быліннасці і казачнасці. Некат. яго вершы пакладзены на музыку. Шэраг вершаў П. прысвяціў Беларусі, яе прыродзе («Беларусі», «Сябрам», «То ляцелі гусі...», «Лявоніха», «Ой, ляціце», думы...»), а таксама Я.Купалу, Я.Коласу, П.Броўку, С.Прытыцкаму. На рус. мову пераклаў многія творы Я.Купалы, Я.Коласа, паасобныя М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Чарота, П.Броўкі, П.Глебкі, М.Танка, П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, Е.Лось і інш. Беларусі і яе л-ры прысвяціў арт. «У нагу з часам», «Веліч слова», «Слова пра веліч талента», «Сэрца народнае», «Рысы вялікага натхнення» і інш. Неаднаразова прыязджаў на Беларусь. На бел. мову яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, Броўка, В.Вітка, А.Вольскі, Н.Гілевіч, Глебка, С.Грахоўскі, Дубоўка, М.Калачынскі, А.Куляшоў, Лось, Лужанін, П.Пестрак, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Танк, У.Шахавец і інш.
Тв.:
Собр соч. Т. 1—4. М., 1978—80;
Бел.пер. — Выбр. вершы. Мн., 1948;
Прызнанне ў любві. Мн., 1961;
Святло над светам. Мн., 1976.
Літ.:
Молдавский Д.М. Александр Прокофьев. Л., 1975;
Александр Прокофьев: Вспоминают друзья. М., 1977;
Панчанка П. На паэтычным небасхіле. Мн., 1977;
Ліякумовіч Ц. У сугучнасці з купалаўскім словам // Бел.літ. 1982. Вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ-КО́РСАКАЎ Мікалай Андрэевіч (18.3.1844, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 21.6.1908),
рускі кампазітар, дырыжор, музычны пісьменнік і дзеяч. У 1860-я г. ўдзельнік «Магутнай кучкі», у 1880-я г. фактычна кіраўнік Бяляеўскага гуртка (у 1886—1900 узначальваў арганізаваныя М.БяляевымРус.сімф. канцэрты). З 1871 праф.Пецярб. кансерваторыі (з перапынкам). У кампазітарскай творчасці праявіў глыбокую зацікаўленасць нац. гісторыяй, побытам і мастацтвам. Зрабіў значны ўклад у рус. оперу: закончыў класічны перыяд яе развіцця, узбагаціў новымі жанравымі разнавіднасцямі, пашырыў яе вобразную сферу спалучэннем рэальных і нар.-фантаст. элементаў. На фарміраванні муз. мовы яго твораў адбіліся асаблівасці розных фалькл. жанраў. Аўтар 15 опер, у т. л. «Пскавіцянка» (паст. 1873, канчатковая рэд. 1894), «Снягурачка» (паст. 1882, у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі 1981), опера-быліна «Салко» (паст. 1897, у т-ры оперы і балета Беларусі 1957), «Царская нявеста» (паст. 1899, у т-ры оперы і балета Беларусі 1933, 1950), «Кашчэй Бессмяротны» (паст. 1902), опера-легенда «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» (паст. 1907), «Залаты пеўнік» (паст. 1909, у Бел. студыі оперы і балета 1931, у т-ры оперы і балета Беларусі 1971). Майстэрства яго аркестроўкі выявілася і ў праграмных сімф. творах, у т. л. «Іспанскае капрычыо» (1887, на гэтую музыку паст. балет у т-ры оперы і балета Беларусі 1949), «Шэхеразада» (1888). Аўтар паэт. рамансаў, зб-каў апрацовак нар. песень, дапаможнікаў па гармоніі і аркестроўцы. Закончыў многія творы М.Мусаргскага, А.Барадзіна, А.Даргамыжскага. Сярод вучняў (выхаваў больш за 200 кампазітараў і муз. дзеячаў): М.Анцаў, А.Глазуноў, В.Залатароў, А.Лядаў, І.Стравінскі і інш. Шматгранная дзейнасць Р.-К. зрабіла вял. ўплыў на развіццё рус.муз. культуры і многіх прадстаўнікоў сусв.муз. мастацтва).
Літ. тв.: Летопись моей музыкальной жизни. 9 изд. М., 1982.
Літ.:
Страницы жизни Н.А.Римского-Корсакова: Летопись жизни и творчества. Вып. 1—4. Л., 1969—73;
Стасов В.В. Статьи о Римском-Корсакове. М., 1953;
Кандинский А. Н.А.Римский-Корсаков // История русской музыки. 2 изд. М., 1984. Т. 2. кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЬМА́ШНАЕ РАМЯСТВО́,
выраб транспартных гужавых сродкаў. Аб’ядноўвае шэраг функцыянальна блізкіх промыслаў: выраб колаў, калёс, мажар, брычак, саней, вазкоў і інш. Выраб колавых (летніх трансп. сродкаў) больш складаны за выраб палазных (зімовых).
На Беларусі карпусы рабочых вазоў для сваіх патрэб рабілі многія сяляне, а колы для іх часцей куплялі ў майстроў-стальмахоў. Выраб колаў, які патрабаваў высокага майстэрства, спец. прыстасаванняў і інструментаў, часта вылучаўся самаст. промысел, цесна звязаны з рынкам. Вытв-сць колаў была дыферэнцыраванай (гнуццё абадоў, выраб калодак, акоўка колаў). Абады для колаў выраблялі з гнуткіх парод драўніны — дубу, вязу, клёну. Загатоўкі для абадоў папярэдне распарвалі ў парні ці лазні і нулі на гбале (бабе). Тым жа спосабам нулі дугі і санныя палазы на гбалах адпаведнай формы. Сагнутыя абады звязвалі па канцах і сушылі каля 2 тыдняў.
Калодкі для колаў выраблялі з бярозы-чачоткі, радзей — з дубу ці вольхі. У іх выразалі лапаценем адтуліны пад вось, і вонкавую паверхню апрацоўвалі на такарным станку. Па акружнасці ў сярэдзіне калодкі выдзёўбвалі 4-вугольныя гнёзды для спіц. Спіцы выраблялі з дубу ці ясеню, сушылі і забівалі ў гнёзды сырых калодак. Насаджвалі спіцы звычайна не перпендыкулярна да калодкі, а з некат. нахілам, каб прадухіліць калыванне колаў у час руху. Пасля замацавання спіц на колесні насаджвалі абады. Пярэднія колы рабілі крыху меншымі за заднія. На Беларусі найб. пашыраныя былі абодныя колы. Яны вядомы з часоў Стараж. Русі (раней сустракаліся ў скіфскіх і сармацкіх павозках). Былі і колы неабодныя: архаічныя суцэльнакругавыя (без спіц) і т.зв. звенчаковыя з дубу ці бярозы дугападобныя часткі. Да пач. 20 ст. сялянскія вазы рабілі амаль цалкам з дрэва. Для павелічэння тэрміну службы ў адтуліну кола з двух бакоў забівалі выкаваныя ў кузні жалезныя ўтулкі (буксы), а паверх калодкі надзявалі абручыкі (рэхвы). Выкарыстанне жалезных шын рабіла неабавязковым ужыванне цэласных абадоў. З канца 20 ст. ў рабочых вазах часцей выкарыстоўваюць гумавыя колы. Выцясненне гужавых трансп. сродкаў аўтамабілем прывяло да скарачэння С.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 39 256 чл. і канд. у чл.КП(б)Б). Парадак дня: даклады аб рабоце ЦКВКП(б) (Дз.З.Мануільскі), ЦККВКП(б) (М.А.Трылісер); паліт. справаздача ЦККП(б)Б (К.В.Гей); арганізац. справаздача ЦККП(б)Б (І.А.Васілевіч); справаздача ЦКККП(б)Б (А.Я.Калнін); даклады аб ходзе выканання 5-гадовага плана развіцця прам-сці (К.Ф.Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.М.Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. арг-цыям: працягваць курс на індустрыялізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным буд-ве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.-г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолага-паліт. кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі—чэрв. 1929 камісіяй ЦККВКП(б) на чале з У.П.Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыянал-дэмакратызм як гал.небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКККП(б)Б з 89 чл., Цэнтр.рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ.:
XIII з’езд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г.Мн., 1931;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984.
тэрмадынаміка неабарачальных працэсаў; агульная тэорыя макраскапічнага апісання нераўнаважных працэсаў. Асн. задача — колькаснае вывучэнне нераўнаважных працэсаў для станаў, што мала адрозніваюцца ад раўнаважных, напр., вызначэнне залежнасці канцэнтрацыі кампанентаў, скорасці, напрамку і інш. параметраў такога працэсу ад знешніх умоў. На Т.н.п. грунтуюцца даследаванні адкрытых сістэм (хім. і біял., у т. л. жывых арганізмаў), яна дазваляе тлумачыць многія нераўнаважныя з’явы ў гідрагазадынаміцы, эл. правадніках, напр., тэрмаэлектрычныя з ’явы, гальванамагнітныя з ’явы, тэрмагальванамагнітныя з’явы.
Неабарачальныя працэсы на аснове тэрмадынамічных меркаванняў вывучаў У Томсан (лорд Кельвін). Іх паслядоўнае даследаванне пачаў Л.Онсагер. Як самастойная навука Т.н.п. пачала развівацца ў працах І.Р.Прыгожына і нідэрл. фізіка С.Р. дэ Гроата. Сістэмы, у якіх працякаюць нераўнаважныя працэсы, разглядаюцца як суцэльныя асяроддзі, а іх параметры стану — як палявыя пераменныя (неперарыўныя функцыі геам. каардынат і часу). Пры макраскапічным апісанні працэсаў лічаць, што такія сістэмы складаюцца з элементарных аб’ёмаў, кожны з якіх характарызуецца параметрамі стану (т-рай, ціскам і інш.), якія залежаць ад каардынат і часу. Для колькаснага апісання працэсаў складаюцца ўраўненні балансу для элементарных аб’ёмаў на аснове захавання законаў энергіі, імпульсу і масы, а таксама складання ўраўнення балансу энтрапіі і фенаменалагічных ураўненняў працэсаў пераносу, якія звязваюць патокі і тэрмадынамічныя сілы (гл.Пераносу з’явы). Метады Т.н.п. дазваляюць сфармуляваць для нераўнаважных працэсаў 1-ы і 2-і законы тэрмадынамікі ў лакальнай форме, атрымаць на аснове агульных прынцыпаў поўную сістэму ўраўненняў пераносу (ураўненняў гідрадынамікі, цеплаправоднасці і дыфузіі) для простых і складаных сістэм з улікам хім. рэакцый, фазавых ператварэнняў, эл.-магн. сіл і інш. знешніх уздзеянняў.
На Беларусі даследаванні па праблемах Т.н.п. пачаты ў 1956 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН пад кіраўніцтвам А.В.Лыкава і Т.Л.Перэльмана.
Літ.:
Пригожин И. Введение в термодинамику необратимых процессов: Пер. с англ.М., 1960;
Лыков А.В., Михайлов Ю.А. Теория тепло- и массопереноса. М.; Л., 1963;
Гроот С.Р. де, Мазур П. Неравновесная термодинамика: Пер. с англ. 1964;
Зубарев Д.Н. Неравновесная статистическая термодинамика. М., 1971;
Дьярмати И. Неравновесная термодинамика: Пер. с англ.М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛС (Wells) Герберт Джордж (21.9.1866, Бромлі, каля Лондана — 13.8.1946),
англійскі пісьменнік; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру навук. фантастыкі. Скончыў Лонданскі ун-т (1888). Д-рбіял.н. (1942). Першы літ. твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сац.-паліт. твораў, напісаных у навук.-фантаст. жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна сусветаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сац.-быт. раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваен. і мірны час, у кн. артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п’е чашу да дна» (1916) супярэчлівыя адносіны да 1-й сусв. вайны. Выступіў з антыфаш. раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі у аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навук.-папулярнай кн. «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж.Хакслі), шматлікіх п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934). На бел. мову яго асобныя раманы пераклаў Т.Тамашэвіч. На бел. сцэне паводле аднайм. рамана У. пастаўлены спектакль «Чалавек-невідзімка» (1981). Многія яго творы экранізаваны.
Тв.:
Бел.пер. — Вайна ў паветры. Мн., 1931;
Першыя людзі на Месяцы. Мн., 1931;
На дне акіяна. Мн., 1939;
У кн.: Уэлс Г. Вайна сусветаў;
Чалавек-невідзімка;
Лагерлёф С. Пярсцёнак Лёвеншольдаў; Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—15. М., 1964.
Літ.:
Кагарлицкий Ю.И. Герберт Уэллс: Очерк жизни и творчества. М., 1963;
Любимова А.Ф. Проблематика и поэтика романов Г.Уэллса 1900—1940-х гг. Иркутск, 1990;
Левидова И.М., Парчевская Б.М. Г.Дж.Уэллс: Библиогр. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз., 1898—1965. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́УНА (новалац. fauna ад Фауна),
гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць на пэўнай тэр. або жылі на ёй у пэўны перыяд гісторыі Зямлі.
Ф. Зямлі налічвае каля 1,5 млн. відаў. Характарызуецца відавым складам, колькасцю асобін, структурнай арганізаванасцю, тыпалогіяй груповак жывёльнага насельніцтва (напр., балотныя, лясныя жывёлы; драпежнікі, паразіты). У кожнай Ф. вылучаюць жывёл рознага паходжання: аўтахтонаў і імігрантаў розных паводле сістэм. становішча, геагр. паходжання, узросту і экалогіі. Ф. кожнай тэр. складаецца з відаў розных фауністычных комплексаў. Кожны комплекс уключае віды жывёл, якія маюць падобныя арэалы. Ф. пэўнага рэгіёна фарміруецца ў залежнасці ад яго рэльефу, клімату і наяўнасці фізіка-геагр. перашкод (пустыні, горы, шырокія рэкі, балоты і інш.). Тэрмін «Ф.» выкарыстоўваюць у вызначэнні жывёл розных сістэм. катэгорый (напр., Ф. птушак — арнітафауна, рыб — іхтыяфауна, земнаводных і паўзуноў — герпетафауна, млекакормячых — тэрыяфауна, насякомых — энтамафауна), якія аб’яднаны агульнасцю месца пражывання і спосабам жыцця (напр., Ф. глебавая, водная, лясная), маюць пэўнае значэнне для чалавека (напр., Ф. с.-г. шкоднікаў, прамысловая, паляўнічая); адносна сукупнасці жывёл мінулых геал. эпох (напр., міяцэнавая, пліяцэнавая Ф.). Часам Ф. мае назву ад тыповага прадстаўніка (напр., мамантавая Ф.).
На Беларусі Ф. па паходжанні мяшаная: уключае віды, што ўзніклі ў розных цэнтрах у розны час. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Характарызуецца адсутнасцю эндэмікаў і перавагай відаў з еўрап.-сіб. тыпам арэалаў. Уваходзіць у склад Ф. лясной зоны (падзоны мяшаных лясоў) падвобласці Палеарктыкі Галарктычнай біягеаграфічнай вобласці. Аб’ядноўвае больш за 450 відаў пазваночных і больш за 30 тыс. відаў беспазваночных жывёл. Каля 70 відаў і падвідаў млекакормячых вымерла, шмат вымерлых беспазваночных жывёл. З пач. 17 ст. знікла больш за 20 відаў каштоўных жывёл, некат. відам пагражае знікненне, многія з’яўляюцца ахоўнымі (гл.Ахоўныя жывёлы) і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Вывучае Ф. зоагеаграфія, палеазаалогія, фауністыка.
Літ.:
Соколов В.Е. Систематика млекопитающих. [Т. 1—3]. М., 1973—79;
Стратиграфические и палеонтологические исследования в Белоруссии. Мн., 1978;
Зедлаг У. Животный мир Земли: Пер. с нем., М. 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎШЭ́СКУ (Ceaușescu) Нікалае (26.1.1918, с. Скарнічэшці, пав. Олт, Румынія — 25.12.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Румыніі. Чл.Рум.камуніст. партыі (РКП) з 1933. З 1939 сакратар Бухарэсцкага гаркома рум. камсамола ў падполлі, у 1939—40 — чл.Цэнтр. камісіі па рабоце сярод моладзі пры ЦК РКП і сакратар ЦК камсамола. У 1940 арыштаваны ваен.-фаш. рэжымам і да 1944 знаходзіўся ў турмах і канцлагеры. З 1944 на кіруючых камсамольскіх, парт. і дзярж. пасадах, канд. у члены (з 1945), чл. (з 1948) ЦК РКП, чл. Палітбюро ЦК РКП (з 1955); карыстаўся падтрымкай і апекай ген. сакратара ЦК РКП Г.Геаргіў-Дэжа, ад якога пераняў многія метады кіраўніцтва і апаратнай барацьбы. З 1954 сакратар, з сак. 1965 1-ы сакратар, з ліп. 1965 ген. сакратар ЦК РКП, са жн. 1969 ген. сакратар РКП, Са жн. 1967 Старшыня Дзярж. савета, з 1968 старшыня Фронту дэмакратыі і сацыяліст. адзінства, з 1969 старшыня Савета абароны і вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі, з 1973 старшыня Вышэйшага савета эканам. і сац. развіцця, з сак. 1974 прэзідэнт Румыніі. Працягваў «асобы курс» Геаргіў-Дэжа [фарсіраваная індустрыялізацыя, незалежная ад СССР знешнепаліт. лінія (добрыя адносіны з Кітаем, няўдзел ва ўводзе войск Арг-цыі Варшаўскага дагавора ў ЧССР у 1968, захаванне дыпламат. адносін з Ізраілем пасля 1967 і Чылі пасля 1973 і інш.), інтэнсіўныя эканам. сувязі з капіталіст. краінамі]. З дапамогай апаратных інтрыг і рэпрэсій да пач. 1970-х г. засяродзіў у сваіх руках усю паўнату улады, прыцягваў да кіравання сваіх родных і сваякоў, паступова складваўся культ яго асобы. Нягледзячы на поспехі ў пачатковы перыяд дзейнасці Ч. на пасадзе кіраўніка партыі і дзяржавы, да пач. 1980-х г. пачалі нарастаць негатыўныя тэндэнцыі ў забеспячэнні грамадзян харч. і прамысл. таварамі. У пач. 1989 поўнасцю ліквідаваў знешнюю запазычанасць Румыніі за кошт рэзкага зніжэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва, што выклікала масавую незадаволенасць у краіне. У час снежаньскіх падзей 1989 арыштаваны і разам з жонкай Аленай расстраляны па прыгаворы ваен. трыбунала.
рускі пісьменнік. За ўдзел у рэв. руху выключаны ў 1907 з 1-й Маскоўскай гімназіі. У 1908 эмігрыраваў у Парыж. У ліп. 1917 вярнуўся ў Расію У 1921—34 сав. журналіст у Германіі, Францыі, Бельгіі. У нац.-рэв. вайну ў Іспаніі (1936—37) ваен. карэспандэнт «Известий», у Вял.Айч. вайну — «Правды», «Красной звезды». Друкаваўся з 1910. У раманах з авантурнымі сюжэтамі «Незвычайныя прыгоды Хуліо Хурэніта і яго вучняў» (1922), «Бурнае жыццё Лазіка Раітшванеца» (1928, у Расіі апубл. 1989) філас.-сатыр. панарама жыцця Еўропы і Расіі 1910—20-х г. Раманы «Падзенне Парыжа» (1941—42, Дзярж. прэмія СССР 1942), «Бура» (1946—47, Дзярж. прэмія СССР 1948) пра Францыю ў час 2-й сусв. вайны. Назва аповесці Э. «Адліга» (1954—56) стала метафарычным абазначэннем перыяду сав. гісторыі пасля смерці І.В.Сталіна. У маст. мемуарах «Людзі, гады, жыццё» (кн. 1—6, 1961—65) адкрыў многія факты, падзеі, імёны з гісторыі айч. і еўрап. культуры і грамадскага жыцця 20 ст. Аўтар раманаў «Масква слязам не верыць» (1932), «Дзень другі» (1934, бел.пер. 1936), «Не пераводзячы дыхання» (1935, бел.пер. 1937), кн. навел «Трынаццаць люлек» (1923), антыфаш. публіцыстыкі «Іспанскі запал» (1938), «Вайна» (т. 1—3, 1942—44), зб-ка літ.-крытычных артыкулаў і эсэ «Партрэты рускіх паэтаў» (1922), «Французскія сшыткі» (1958), паэт. зб-каў «Малітва пра Расію» (1918), «Роздумы» (1921), «Вернасць» (1941), «Дрэва» (1946), паэм, п’ес, перакладаў і інш. У пачатку ліп. 1944 знаходзіўся на 3-м Бел. фронце, наведаў Трасцянецкі лагер смерці каля в. Малы Трасцянец, Мінск, Ракаў, Івянец; у час. «Беларусь» (1944) апублікаваў артыкул, у якім выкрываў зверствы ням.-фаш. захопнікаў на бел. зямлі. Верш Э. «У Беларусі» на бел. мову пераклаў Р.Барадулін, апавяданне «Марго» — У.Яцко. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—9. М., 1962—67.
Літ.:
Трифонова Т. Илья Эренбург. М., 1952;
Рубашкин А.И. Публицистика Ильи Эренбурга против войны и фашизма. М.; Л., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сы́пацца, ‑плецца; заг. сыпся; незак.
1. Падаць (пра што‑н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы). Лоўка ходзіць моцны струг, Стружкі сыплюцца наўкруг.Дзеружынскі.Цяпер Ніна бачыць, што вугаль сыплецца ў паравоз з тэндэра.Арабей.Віця не паспеў апамятацца, як адчуў, што за каўнер сыплюцца валасы, а галаву прыемна казыча халаднаваты метал.Нядзведскі.// Асыпацца. Выбухі грымелі адзін за адным. Няспынна сыпалася лісце і хвоя.Шамякін.[Брыгадзір:] — Якая муха цябе ўкусіла? Сыплецца жыта, а ты [Аксіння] — дамоў.Вярцінскі.
2. Ляцець, разлятацца ва ўсе бакі (пра што‑н. сыпкае, дробнае або многія прадметы). Іскры вогненным дажджом так і сыпаліся ў .. [электразваршчыка] з-пад рук.Краўчанка.Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл.Грахоўскі.Пырскі ад нявысах[л]ай гразі і лужын градам сыпаліся навокал.Якімовіч.Сыпаліся іскры з каменя, а кнот не запальваўся.Кулакоўскі./уперан.ужыв.Адзін момант Ядвіся памаўчала, як бы вельмі засмуціўшыся, але з яе вачэй так і сыпаліся іскры смеху.Колас./ Пра частыя, дробныя гукі. У травяністых нізоўях скрыпелі дзеркачы, у кустоў’ях сыпаўся адчайны салаўіны пошчак.Кірэйчык.
3. Ісці, выпадаць (пра часты, дробны дождж, снег і пад.). На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег.Брыль.Неба ноччу нізкае, чорнае, з яго сыплецца і сыплецца імжа.Пташнікаў.// Ліцца, цячы частымі, дробнымі кроплямі (пра слёзы, пот і пад.). [Ганну] ахапіў жаль, яна не мела сілы стрымаць слёз, якія сыпаліся з пачырванелых вачэй.Гурскі.Горача стала, буйныя кроплі поту сыпаліся з твару [Алёшкі].Якімовіч.
4.перан. Ляцець, навальвацца ў вялікай колькасці на каго‑н.; паступаць у вялікай колькасці з усіх бакоў. З розных кірункаў у .. [танк] сыпаліся кулі.Мележ.Ішла калектывізацыя. Пастрэльвалі, выходзячы з лясоў, банды, сыпаліся з-за мяжы варожыя адозвы.Лужанін.// Бесперапынна або з усіх бакоў гучаць, чуцца. За .. [Янушэўскім] наўздагон сыплюцца моцныя слоўцы, смех.Якімовіч.Дзе толькі ..[Цвірка] з’яўляўся, сыпаліся жарты, чуліся смех і песні.Сяргейчык.
5.Разм. Разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (пра тканіну).
6.перан.Разм. Імкліва бегчы; ісці, ехаць і пад. у спеху. Тут нам відаць стала, як польскія коннікі пачалі высыпацца з лесу і сыпацца з узгорка ў лагчыну.Чорны.Квактуха з крыкам адступае, а за ёю сыплюцца кураняты.Брыль.
7.Зал.да сыпаць (у 1, 3 знач.).
•••
Манна з неба не сыплеццагл. манна.
Пясок сыплеццазкагогл. пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)